Навіны
НАМЕСНІК СТАРШЫНІ ГА "БФЛА" АЛЯКСАНДР БУТ-ГУСАІМ АБРАНЫ Ў ЧЛЕНЫ ВЫКАНКАМА НАК
26 Февраля 2021
243


26 лютага ў штаб-кватэры Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь адбыўся Алімпійскі сход, адной з асноўных тэм якога сталі пытанні падрыхтоўкі спартсменаў да Гульняў у Токіа.

У ходзе пасяджэння быў абраны новы прэзідэнт НАК. Ім стаў Віктар Лукашэнка. На пасаду віцэ-прэзідэнта пераабраны Зміцер Даўгалёнак.

Таксама быў зацверджаны новы склад Выканкама НАК Беларусі. У яго склад увайшлі вядомыя спартсмены, чэмпіёны і прызёры Алімпійскіх гульняў, а таксама спартыўныя кіраўнікі. Сярод іх – намеснік старшыні ГА "Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі", генеральны дырэктар Нацыянальнага алімпійскага стадыёна "Дынама" Аляксандр Уладзіміравіч Бут-Гусаім. Шчыра віншуем і жадаем плённай працы на карысць беларускага спорту!

КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ