Навіны
НАЦЫЯНАЛЬНЫ АЛІМПІЙСКІ КАМІТЭТ БЕЛАРУСІ АДЗНАЧАЕ 30-ГАДОВЫ ЮБІЛЕЙ!
22 САКАВIКА 2021
127


22 сакавіка 1991 года быў заснаваны Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь. Праз год, 9 сакавіка 1992 года, НАК Беларусі быў прызнаны Міжнародным алімпійскім камітэтам у якасці часовага члена гэтай арганізацыі. На 101-й сесіі МАК, якая адбылася 21-24 верасня 1993 года ў Манака, алімпійскі камітэт Беларусі стаў паўнапраўным удзельнікам сусветнай алімпійскай сям'і. Рэспубліка Беларусь атрымала права дэлегаваць на Алімпійскія Гульні сваю нацыянальную каманду. Пасля стварэння НАК беларускія спартсмены выступілі на трынаццаці Алімпійскіх гульнях - 7 зімовых і 6 летніх. Чэмпіёнамі і прызёрамі гульняў сталі 100 спартсменаў. Яны заваявалі 97 алімпійскіх медалёў: 20 залатых, 32 срэбных і 45 бронзавых.

Уся гісторыя НАК Беларусі - гэта яркі прыклад найвышэйшага прафесіяналізму і стваральнай працы ў сферы садзейнічання развіццю масавага спорту і спорту вышэйшых дасягненняў, умацаванню алімпійскага руху, фізічнаму і духоўнаму выхаванню насельніцтва.

Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі ад усёй душы віншуе Нацыянальны алімпійскі камітэт і ўсю каманду з юбілеем! Жадаем росквіту, заваявання новых вышынь і стварэння яркіх старонак у летапісе беларускага спорту!

КАЛЯНДАР МЕРАПРЫЕМСТВАЎ
ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ