Навіны
НЯЗМЕННЫ ПІТНЫ ПАРТНЁР БФЛА – BONAQUA – ДЗЕЛІЦЦА ПАРАДАМІ АБ ГАЛОЎНЫМ
12 Ноября 2020
202


На працягу доўгага часу Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі супрацоўнічае з Унітарным прадпрыемствам "Кока-Кола Беўрыджыз Беларусь", якое з'яўляецца нязменным партнёрам арганізацыі і розных праектаў, якія праводзяцца пад эгідай БФЛА. У рамках Мінскага паўмарафона кампанія арганізоўвала не толькі кропкі з пітной вадой для ўдзельнікаў, але і каманду валанцёраў і пункты збору смецця, заклікая ўсіх да асобнага збору адходаў. Але сёння, у сезон, калі спартыўнае жыццё краіны пастаўлена на паўзу і людзі пагружаныя ў працу, у тым ліку і працу над сабой, наш партнёр дзеліцца сваімі сакрэтамі поспеху: на працы – не забывайце пра галоўнае.

Дамагчыся пастаўленых мэтаў нескладана: галоўнае – напоўніць свой працоўны час карыснымі заняткамі.

Спіс спраў

У пачатку працоўнага дня вазьміце лісток паперы і запішыце спіс задач на сёння. Гэта дапаможа не трымаць у галаве ўсе свае справы і сканцэнтравацца на адной мэты.

Дыханне

Зачыніце вочы, паслабцеся і сканцэнтруйцеся на дыханні. Павольна зрабіце глыбокі ўдых, а потым спакойна выдыхніце. Працягвайце практыкаванне 3 хвіліны.

Вада

Пастаўце каля сябе бутэлечку пітной вады Bonaqua. Ужывайце дастатковую колькасць вады.

Зарадка

Устаньце і разамніце ногі, спіну і шыю. Зрабіце 8-10 нахілаў і паваротаў галавы, столькі ж нахілаў тулава ў розныя бакі.

Свежае паветра

Знаходзьце магчымасць дыхаць свежым паветрам, бываць за горадам, ці здзяйсняць прабежкі і фізічныя практыкаванні ў парку як у выхадныя дні, так і ў працоўныя перапынкі. Захапіце з сабой бутэлечку Bonaqua.

 

КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ