Навіны
ПАДВЕДЗЕНЫ ВЫНІКІ ПЕРШАГА ЭТАПУ "300 ТАЛЕНТАЎ ДЛЯ КАРАЛЕВЫ" + РАСКЛАД ДРУГОГА ЭТАПУ
07 ВЕРАСНЯ 2020
204


Шосты год правядзення рэспубліканскага спартыўна-масавага мерапрыемства, які аб'яднаў навучэнцаў 2-4 класаў з усёй Беларусі, паступова набірае абароты. Па традыцыі пачатак восені – час асноўных адборачных этапаў. Установы адукацыі падвялі вынікі сваіх унутраных тэсціраванняў і мы гатовыя прадставіць вам спісы дзяцей для ўдзелу ў другім этапе, па выніках якога і будуць сфарміраваны фінальныя каманды абласцей.

Брэсцкая вобласць

Віцебская вобласць

Гомельская вобласць

Гродзенская вобласць

Мінская вобласць

Магілёўская вобласць

Горад Мінск

Звярніце ўвагу! Да ўдзелу ў другім этапе дапускаюцца навучэнцы 2-4 класаў, якія адсутнічалі падчас правядзення першага этапу ў сувязі з эпідэміялагічным становішчам.

Расклад правядзення другога этапу

Брэсцкая вобласць: 

·         Брэст – 19 верасня

·         Пінск – 19 верасня

·         Баранавічы – 19 верасня

Віцебская вобласць:

·         Наваполацк – 16 верасня

·         Віцебск – 17 верасня

·         Орша – 18 верасня

Гомельская вобласць:

·         Гомель – 28-30 верасня

Гродзенская вобласць:

·         28-29 верасня

Мінская вобласць:

·         Бараўлянская СШ№3 – 23 верасня

·         Слуцк – 23 верасня

·         Маладзечна – 23 верасня

·         Барысаў – 23 верасня

Магілёўская вобласць:

·         Магілёў – 17 верасня

·         Крычаў – 25 верасня

·         Бабруйск – 30 верасня

Горад Мінск: 

·         1-2 кастрычніка (дата можа памяняцца)


На другім адборачным этапе ўдзельнікам трэба будзе здаваць наступныя нарматывы: бег 30м, скачок у даўжыню з месца, кіданне тэніснага мяча, чаўночны бег 4х9м, бег 800м (хлопчыкі) і 500м (дзяўчынкі). Па выніках у каманду кожнага рэгіёну ўвайдуць хлопцы, якія набралі найбольшую колькасць ачкоў па суме мнагаборства, а таксама пераможцы ў спрынце, скачках, кіданні і відах вынослівасці.

Нагадваем, што з актуальнымі дакументамі, якія тычацца дзіцячых рэспубліканскіх спартыўна-масавых спаборніцтваў, якія праводзяцца ГА "БФЛА", можна пазнаёміцца ў раздзеле "Дзецям" (падраздзел "Дакументы").

Жадаем поспеху і добрых рэзультатаў нашым юным спартсменам!

КАЛЯНДАР МЕРАПРЫЕМСТВАЎ
ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ