Навіны
ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ УЛАДЗІМІР ІВАНАВІЧ СІЎЦОЎ. СВЕТЛАЯ ПАМЯЦЬ!
30 Октября 2021
155


30 кастрычніка, на 85-ым годзе жыцця, спынілася сэрца заслужанага трэнера БССР Уладзіміра Сіўцова...

Уладзімір Іванавіч нарадзіўся 25 лютага 1937 года ў Смаленску. У маладосці трэніраваўся пад кіраўніцтвам Яўгена Міхайлавіча Шукевіча. У 1956 годзе, пасля заканчэння школы, паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Правучыўшыся там год, перайшоў на геаграфічны, а затым - на фізкультурны факультэт, які скончыў у 1961 годзе.

Цягам 30 гадоў працаваў старэйшым трэнерам Белсавета і клуба "Працоўныя рэзервы" (да 2000 года). Быў першым дырэктарам Мінскай СДЮШАР. Затым працаваў у Рэспубліканскай школе вышэйшага спартыўнага майстэрства па лёгкай атлетыцы. Быў старшым трэнерам зборнай каманды Беларусі па кіданнях. Неаднаразова ўваходзіў у спіс лепшых трэнераў года ў нашай краіне.

Сярод выхаванцаў Уладзіміра Сіўцова медалісты Алімпійскіх гульняў і чэмпіянатаў свету ў кіданні дыска Ірына Ятчанка і Васіль Капцюх, чэмпіён свету ў штурханні ядра Андрэй Міхневіч, прызёр Сусветнай Універсіяды і чэмпіён Еўропы сярод моладзі дыскабол Аляксандр Малашэвіч, пераможцы турніраў "Дружба" Міхаіл Дамаросаў (штурханне ядра) і Любоў Козыр (кіданне дыска).

Больш за паўстагоддзя ён прысвяціў трэнерскай справе, будучы сапраўдным прафесіяналам, адданым каралеве спорту і зрабiўшым вялікі ўклад у развіццё беларускай школы кіданняў...

Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі выказвае самыя шчырыя словы спачуванні родным і блізкім Уладзіміра Іванавіча ў сувязі з напаткаўшай іх стратай... Вечная памяць!

КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ