Навіны
ПРА ЗМЯНЕННІ Ў ПРАВЯДЗЕННІ ПЕРШАГА ЭТАПУ "300 ТАЛЕНТАЎ ДЛЯ КАРАЛЕВЫ"
27 Мая 2020
422


Спартыўна-масавае мерапрыемства «300 талентаў для Каралевы» вось ужо шосты год з галавой захапляе вучняў пачатковых класаў з усёй краіны. Азнаёмцеся са зменамі, унесенымі ў правядзенне першага этапу праекта ў гэтым годзе.

У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй, грамадскім аб'яднаннем «Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі» сумесна з установай «Рэспубліканскі цэнтр фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў» было прынята рашэнне, што першы этап рэспубліканскага лёгкаатлетычнага спартыўна-масавага мерапрыемства «300 талентаў для Каралевы» для вучняў 2 і 3 класаў будзе лічыцца па выніках тэстаў па фізічнай культуры і здароўю за першую навучальную чвэрць 2019/2020 навучальнага года. Для вучняў 1 класаў па стане на 2019/2020 навучальны год неабходна будзе правесці тэставанне па фізічнай культуры і здароўю не пазней за 10 верасня 2020 года і даслаць іх на адрас ГА «БФЛА» не пазней за 14 верасня 2020 года.

Нагадаем, што спартыўна-масавае мерапрыемства «300 талентаў для Каралевы» праводзіцца ў Беларусі з 2015 года і ўключае ў сябе чатыры этапы вызначэння найбольш здольных і адораных школьнікаў. Першы этап да гэтага традыцыйна праводзіўся ў маі і быў прадстаўлены тэставаннем вучняў 1–3 класаў у сярэдніх агульнаадукацыйных установах у наступных дысцыплінах: бег 30м, чоўнавы бег 4х9м, скачок у даўжыню з месца, кіданне тэніснага мяча, бег 800м (хлопчыкі) і 500м (дзяўчынкі). Па яго выніках у канцы верасня – пачатку кастрычніка вучні ўжо 2–4 класаў прымалі ўдзел у другім этапе, які праводзіцца ў некалькіх гарадах кожнай вобласці і горадзе Мінску. Вынікі, паказаныя на дадзеным этапе, служаць падставай для адбору рэгіянальных і сталічнай каманд. На трэцім этапе падчас восеньскіх канікул зборная кожнай вобласці праводзіць вучэбна-трэніровачны збор, падчас якога дзеці навучаюцца выкананню канкрэтных дысцыплін і рыхтуюцца да фіналу праекта. І, нарэшце, яркім завяршэннем кожнага сезона спартыўна-масавага мерапрыемства становіцца маляўнічы пераднавагодні турнір у Мінску, у рамках якога маленькія таленты спаборнічаюць у некаторых з відаў па праграме дзіцячай лёгкай атлетыкі.

Таксама прапануем вам яшчэ раз азнаёміцца з ПАЛАЖЭННЕМ аб рэспубліканскім спартыўна-масавым мерапрыемстве "300 талентаў для Каралевы". А актуальныя дакументы і ўсе апошнія навіны пра дзіцячыя праекты Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі заўсёды будуць даступны ў раздзеле "Дзецям" нашага абноўленага сайта!

КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ