Навіны
"ПРАБЕГ. МІНСКІ ПАЎМАРАФОН ВАЧЫМА ДЗЯЦЕЙ". ПРЫМІЦЕ ЎДЗЕЛ У КОНКУРСЕ ДЗІЦЯЧАГА МАЛЮНКА, ПРЫМЕРКАВАНАГА ДА САМАЙ МАСАВАЙ БЕГАВОЙ ПАДЗЕІ КРАІНЫ!
07 ЖНІЎНЯ 2020
193


У 2020 годзе Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі не перастае здзіўляць і радаваць прыхільнікаў каралевы спорту, а таксама аматараў бегу навінамі. У рамках чэмпіянату Беларусі былі праведзены карпаратыўныя і сямейныя забегі, а на Мінскім паўмарафоне любое жадаючае дзіця здолее прыняць удзел у конкурсе "Прабег. Мінскі паўмарафон вачыма дзяцей!" Цяпер не толькі бегаем, але і бліскаем талентамі – малюем!

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна намаляваць малюнак на тэму "Бег у рамках Мінскага паўмарафону" на любым відзе паперы (уключаючы кардон) у любой тэхніцы выканання і стылістыцы (акварэль, гуаш, аловак, ручка, фламастар і г.д.) не больш за фармат А3 (297х420мм) любой арыентацыі.

Дазволена выкарыстанне вобразаў і малюнкаў вядомых спартсменаў, прафесійных бегуноў, беларускіх лёгкаатлетаў, а таксама абстрактных малюнкаў на тэму «Бег у рамках Мінскага паўмарафону». Вітаецца падтрыманне тэматыкі бегу ў Рэспубліцы Беларусь з выявай беларускіх лёгкаатлетаў, вобразаў архітэктурных будынкаў горада Мінска.

На конкурс не прымаюцца малюнкі, выкананыя ў выглядзе калажаў і аплікацый, а таксама работы, якія цалкам або часткова выкананыя з ужываннем праграм для графічнага мадэліравання або дызайну. Малюнкі павінны быць выкананы без дапамогі бацькоў і іншых асоб і падпісаны з адваротнага боку ці да малюнка павінен быць прычэплены лісток з інфармацыяй: прозвішча, імя, узрост удзельніка, тэлефон і імя па бацьку аднаго ці двух бацькоў (законных прадстаўнікоў), паштовы адрас, адрас электроннай пошты (пры наяўнасці).

Удзельнікамі конкурсу могуць выступаць дзеці ў чатырох узроставых катэгорыях (узрост вызначаецца на дату – 13.09.2020):

- дзеці з 3 да 6 гадоў
- дзеці з 7 да 10 гадоў
- дзеці з 11 да 15 гадоў
- дзеці з 16 да 18 гадоў

Дасылайце вашы малюнкі з 1 па 20 жніўня на паштовы адрас ГА "БФЛА": 220030, г. Мінск, вул. Кірава, д. 8, корп. 6, каб. 708.

З 21 жніўня па 1 верасня журы вызначыць пераможцаў, а на нашым сайце пройдзе галасаванне сярод карыстальнікаў. 

З 8 па 13 верасня на экспа Мінскага паўмарафону пройдзе выстава малюнкаў, дасланых на конкурс. Узнагароджанне пераможцаў пройдзе 13 верасня ў рамках самай масавай бегавой падзеі краіны.

Усе хлопцы і дзяўчаты, якія адправяць свае малюнкі на конкурс, атрымаюць сертыфікаты ўдзельніка. Аўтары лепшых работ у кожнай узроставай катэгорыі па меркаванні журы і карыстальнікаў сайта БФЛА атрымаюць дыпломы. Пераможца ў кожнай узроставай катэгорыі атрымае спецыяльны прыз ад партнёраў і арганізатараў Мінскага паўмарафону, а праца абсалютнага пераможцы будзе размешчана на білбордзе на адной з самых ажыўленых вуліц беларускай сталіцы з указаннем аўтарства! 

Перад удзелам АБАВЯЗКОВА азнаёмцеся з ПАЛАЖЭННЕМ аб конкурсе!

Бяжым і малюем разам!

КАЛЯНДАР МЕРАПРЫЕМСТВАЎ
ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ