ПРАДСТАЎЛЯЕМ АФІЦЫЙНАЕ ВІДЭА ЗАБЕГУ "BEAUTY RUN" 2020!
23 КАСТРЫЧНIКА 2020
48

Бег – гэта лад жыцця, які аб'яднаў мільёны людзей па ўсім свеце. Нягледзячы на ​​тое, што некаторыя беларускія масавыя старты ў гэтым годзе апынуліся адмененыя, нам ёсць, што ўспомніць!

Традыцыйны забег "Beauty Run", прымеркаваны да Міжнароднага жаночага дня, у 2020-ым адбыўся ў пяты раз. Пяць тысяч выдатных удзельніц сабраліся 8 сакавіка ў сталіцы, каб пачаць сваю раніцу спартыўна, ярка і пазітыўна! Усіх узростаў і прафесій; з розных куткоў Беларусі; мілыя, пяшчотныя і вытанчаныя – у гэты дзень яны беглі ў самым сэрцы Мінска! Хочаце ў гэтыя кастрычніцкія дні хоць на хвіліну акунуцца ў вясновую атмасферу? Тады ўключайце і глядзіце афіцыйны відэаролік самага прыгожага забегу!