Навіны
ПРЭЗЕНТУЕМ МЕДАЛІ МАСАВЫХ ЗАБЕГАЎ 2021 ГОДА
31 Марта 2021
352


Прыгодніцкія забегі ў рэгіёнах - адно з неад'емных накірункаў Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі па развіццю масавага спорту. У іх ёсць свае прыхільнікі, якія з году ў год чакаюць ўпадабаныя імі старты, рыхтуюцца, збіраюцца і бягуць вялікай кампаніяй аднадумцаў.

Традыцыйна шэраг трэйлавых мерапрыемстваў прымае Мінская вобласць, і сёння мы хочам прадставіць вам медалі, якія будуць чакаць на фінішы ўсіх удзельнікаў нашых забегаў. А заадно яшчэ раз нагадаем вам пра тое, дзе і калі вы зможаце выйсці на старт, каб рэалізаваць свае спартыўныя мэты і атрымаць задавальненне ад актыўнага баўлення часу.

Бярэзіна Трэйл

29 мая, Барысаў

Дыстанцыі: 10км, 25км, дзіцячыя забегі, сямейны забег

DSC_5885.JPG

Рэгламент забегу

Рэгiстрацыя

***

Шляхам Якуба Коласа

20 чэрвеня, Стаўбцы

Дыстанцыі: 6км, 10км, 30км, сямейны забег

DSC_5884.JPG

Рэгламент забегу

Рэгiстрацыя

***

Kopyl Race

10 ліпеня, Капыль

DSC_5893.JPG

Рэгламент правядзення забегу пакуль не даступны, рэгістрацыя будзе адкрыта крыху пазней.

***

Водны забег

24 ліпеня, Мядзел

DSC_5890.JPG

Рэгламент правядзення забегу пакуль не даступны, рэгістрацыя будзе адкрыта крыху пазней.

***

Мы чакаем кожнага аматара бегу ў нас на старце! Правядзіце час з карысцю і зрабіце вашы выхадныя па-сапраўднаму летнімі, яркімі і насычанымі!

КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ