Навіны
ПРЫМАЙ УДЗЕЛ У БЛІЖЭЙШЫХ МАСАВЫХ ЗАБЕГАХ БФЛА!
21 Декабря 2021
202


Хто сказаў, што зіма - не час для бегу? Нягледзячы на мінусавую тэмпературу і снег, штодня ў розных кутках Беларусі можна сустрэць мноства прыхільнікаў гэтага занятку, што бягуць уздоўж ажыўленых аўтамагістраляў або пасялковых вулачак, па лесапаркавых зонах або заснежаных стадыёнах.

Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі на працягу года традыцыйна праводзіць розныя масавыя забегі. Не стануць выключэннем снежань і студзень. Калі вы яшчэ не зарэгістраваныя на наступныя мерапрыемствы, але шукаеце магчымасць прабегчы ў кампаніі аднадумцаў і атрымаць зарад станоўчых эмоцый, то нагадваем пра нашыя наступаючыя старты менавіта вам!

КАЛЯДНЫ ЗАБЕГ

26 снежня 2021 года, 12:00

Мінск (каля лёгкаатлетычнага манежа "Дынама", вул. Даўмана 23)


Забег будзе прадстаўлены двума дыстанцыямі: 5км і 10км. Пераможцы вызначацца ў розных узроставых групах: 30 гадоў і маладзей, 31-39 гадоў, 40-49 гадоў, 50-59 гадоў, 60 гадоў і старэй.

Траса праляжа па пешаходнай частцы веладарожкі на тэрыторыі парку Перамогі (вакол Камсамольскага возера).


Усіх финишеров будзе чакаць заслужаная памятная медаль, гарачы чай і перакус, а таксама магчымасць наведаць у лазню-бочку.

РЭГЛАМЕНТ

РЭГIСТРАЦЫЯ

Таксама ў межах "Каляднага забегу" упершыню пройдзе "Забег у купальніках" на 2 км, на які ўсталяваны абавязковы дрэс-код: мужчыны - у плаўках, жанчыны - у купальніках. Старт адважным і стойкім бегунам будзе дадзены ў 11:30.

РЭГЛАМЕНТ

РЭГIСТРАЦЫЯ

***

ПРАБЕГ ЦВЯРОЗАСЦІ

1 студзеня 2022 года, 12:00

Мінск (каля спарткомплексу Паўлава Арэна, пр. Пераможцаў, 4)


Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі сумесна з Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам і БГА "Цвярозасць-аптымаліст ім. Г. А. Шычко" праводзяць праект па прыцягненню да здаровага ладу жыцця.

Дыстанцыі - 2.5 км і 5км, забег будзе насіць не спаборніцкі характар. Галоўная яго мэт а- акунуцца ў першы дзень года ў дзіўную атмасферу свята і сказаць самому сабе: "Новы год - заснова для добрых пачынанняў!"

Вітаецца ўдзел аматараў закал-пабежак з аголеным торсам для мужчын, у боды для жанчын ці ў лёгкай экіпіроўцы, навагодніх касцюмах.

На фінішы ўсіх будзе чакаць гарачы чай і невялікія навагоднія пачастункі!

РЭГЛАМЕНТ I РЭГIСТРАЦЫЯ

***

ВАДОХРЫШЧАНСКІ ЗАБЕГ

16 студзеня 2022 года, 12:00

Мінск (каля лёгкаатлетычнага манежа "Дынама", вул. Даўмана 23)


Летась надвор'е падрыхтавала ўдзельнікам сапраўднае каляднае выпрабаванне - мароз мінус 18 градусаў.

У гэты раз удзельнікам трэба будзе пераадолець на выбар адну з дыстанцый - 5.3 км (1 круг) або 20.3 км (4 круга). Траса пройдзе па тэрыторыі парку Перамогі вакол Камсамольскага возера.


Вынікі забегаў будуць падведзеныя сярод мужчын і жанчын у розных узроставых катэгорыях: да 30 гадоў, 31-40 гадоў, 41-50 гадоў, 51-60 гадоў, 61 год і старэй.

Па завяршэнні дыстанцыі ўсіх удзельнікаў чакае заслужаная медаль финишера, гарачы чай, невялікі перакус і бутэлька вады, а таксама магчымасць сагрэцца ў лазні і выкупацца ў палонцы!

РЭГЛАМЕНТ

РЭГIСТРАЦЫЯ

***

Праводзіце стары год і сустрэньце новы выдатна і здарова ў кампаніі сапраўдных прыхільнікаў актыўнага ладу жыцця! Пачніце з сябе і ўбачыце, як свет вакол зменіцца да лепшага!

КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ