Навіны
ПРЫМІ ЎДЗЕЛ У КОНКУРСЕ ДЗІЦЯЧЫХ МАЛЮНКАЎ "ПРАБЕГ. МІНСКІ ПАЎМАРАФОН ВАЧЫМА ДЗЯЦЕЙ"
28 Мая 2021
218


Мiнулым летам Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі ўпершыню правяла конкурс дзіцячага малюнка "ПРАбег. Мінскі паўмарафон вачыма дзяцей", які быў прымеркаваны да самай масавай бегавой падзеі краіны. У гэтым годзе мы зноў прапануем прыняць удзел усім жадаючым! Малюнак, які па выніках галасавання стаў лепшым, ужо даўно красуецца на білбордзе сталічнага праспекта Пераможцаў. Сёлета БФЛА зноў прапануе прыняць удзел у конкурсе!

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна намаляваць малюнак на тэму "Бег" на любым вiдзе паперы (уключаючы кардон) у любой тэхніцы выканання і стылістыцы (акварэль, гуаш, аловак, ручка, фламастар і т.д.) не больш фармату А3 (297х420мм) любой арыентацыі.

Дазволена выкарыстанне вобразаў і малюнкаў вядомых спартсменаў, прафесійных бегуноў, беларускіх лёгкаатлетаў, а таксама абстрактных малюнкаў на тэму «Бег у рамках Мінскага паўмарафона». Вітаецца падтрыманне тэматыкі бегу ў Рэспубліцы Беларусь з выявай беларускіх лёгкаатлетаў, вобразаў архітэктурных будынкаў горада Мінска.

На конкурс прымаюцца малюнкі, выкананыя ў выглядзе калажаў і аплікацый, а таксама працы, якія цалкам або часткова выкананы з ужываннем праграм для графічнага мадэлявання або дызайну. Малюнкі павінны быць выкананы без дапамогі бацькоў і іншых асоб і падпісаны з адваротнага боку або да малюнка павінен быць прымацаваны лісток з інфармацыяй: прозвішча, імя, узрост удзельніка, тэлефон і імя па бацьку аднаго або двух бацькоў (законных прадстаўнікоў), паштовы адрас, адрас электроннай пошты (пры наяўнасці).

Малюнкі ўдзельнікаў конкурсу павінны паступіць у Беларускую федэрацыю лёгкай атлетыкі не пазней за 12 ліпеня 2021 года.

Удзельнікамі конкурсу могуць выступаць дзеці ў чатырох узроставых катэгорыях (узрост вызначаецца на дату - 12.09.2021):

- дзеці з 3 да 6 гадоў

- дзеці з 7 да 10 гадоў

- дзеці з 11 да 15 гадоў

- дзеці з 16 да 18 гадоў

Дасылайце Вашы працы да 12 ліпеня на паштовы адрас ГА "БФЛА": 220030, г. Мінск, вул. 6, каб. 708.

Этапы конкурсу:

З 1 па 12 ліпеня - збор работ

З 13 па 26 лiпеня - журы вызначыць пераможцаў, а на нашым сайце пройдзе галасаванне сярод карыстальнікаў

З 27 ліпеня па 12 верасня - узнагароджанне пераможцаў і экспанаванне работ, дасланых на конкурс, у зоне выдачы нагрудных нумароў на Мінскі паўмарафон 2021

Усе рабята, якія адправілі свае малюнкі на конкурс, атрымаюць сертыфікаты ўдзельніка. Аўтары лепшых работ у кожнай узроставай катэгорыі на думку журы і карыстальнікаў сайта БФЛА атрымаюць дыпломы. Пераможца ў кожнай узроставай катэгорыі атрымае спецыяльны прыз ад партнёраў і арганізатараў Мінскага паўмарафона, а малюнак абсалютнага пераможцы будзе размешчана на білбордзе на адной з самых ажыўленых вуліц беларускай сталіцы з указаннем аўтарства!

Перад удзелам абавязкова азнаёмцеся з ПАЛАЖЭННЯМ  аб конкурсе!

Бяжым і малюем разам!

КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ