Навіны
ПРЫМІ ЎДЗЕЛ У МІНСКІМ МАРАФОНЕ І УЛЬТРАМАРАФОНЕ. РЭГIСТРУЙСЯ!
22 ОКТЯБРЯ 2021
138


У "чырвоны" дзень календара, 7 лістапада, у Мінску пройдзе Мінскі марафон і ультрамарафон. Старт забегу па традыцыі будзе каля Палаца спорту, фініш, як і было летам, на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама", а сама траса праляжа па пешаходнай частцы веладарожкі і найпрыгажэйшых парках нашай сталіцы. Рэгістрацыя працягваецца, узгадненне Мінгарвыканкама на правядзенне гэтага спартыўнага мерапрыемства - атрымана. Спадзяемся і верым, што забег не будзе перанесены і адменены, а бегуны ад удзелу атрымаюць дозу эндарфінаў.

Акрамя традыцыйнай марафонскай дыстанцыі - 42.195м, удзельнікі змогуць праверыць сябе ў забегу на 52.800м - ва ўльтрамарафоне.

Старт забегаў - 11:00

Да ўдзелу ў забегу дапускаюцца асобы, якія дасягнулі 18-гадовага ўзросту i папярэдне аплацілі стартавы ўзнос. Таксама абавязкова наяўнасць даведкі аб стане здароўя або распіскі аб адказнасці за яго стан.

Для ўдзелу ва ўльтрамарафоне прадугледжаны дзве ўзроставыя групы - 40 гадоў і маладзей, і 41 год і старэй.

Для ўдзелу ў марафонскім забегу, у тым ліку, чэмпіянаце Беларусі сярод ветэранаў, былі вызначаны наступныя ўзроставыя катэгорыі: 41-50 гадоў, 51-55 гадоў, 55-60 гадоў, 61-65 гадоў, 66-70 гадоў, 71 год і старэй.

Пераможцы кожнай з узроставых катэгорый атрымаюць грашовую ўзнагароду, а таксама кожны з тройкі лепшых - сертыфікат удзельніка.

Пітныя пункты па ходзе дыстанцыі будуць размяшчацца на 8, 16, 25, 35, 42, 48, 50 кіламетрах; пункты харчавання на 16, 25, 35 кіламетрах.

Вынікі будуць фіксавацца электроннай сістэмай хронаметражу, з дапамогай стартавага нумара з чыпам. Час будзе адлічваецца пры перасячэнні лініі старту і фінішу, таксама па выніках забегу будзе выслана смс-паведамленне з вынікам.

У зоне фінішу вы атрымаеце заслужаны медаль, а таксама ваду, гарачы чай і перакус.

Узнагароджанне пройдзе пасля фінішу ўсіх удзельнікаў і апрацоўкі выніковых вынікаў.

Больш падрабязную інфармацыю аб забегу вы знойдзеце ў РЭГЛАМЕНЦЕ, а ТУТ - спасылкi на рэгістрацыю.

Чакаем усіх і кожнага!

КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ