РАСКЛАД І РЭГЛАМЕНТ 63 МІЖНАРОДНАГА ТУРНІРА ПАМЯЦІ Д.М. КАРБЫШАВА
24 ЛIСТАПАДА 2020
23


Міжнародны турнір памяці Героя Савецкага Саюза генерал-лейтэнанта Д.М. Карбышава - старт, які стаў традыцыйным для многіх пакаленняў лёгкаатлетаў Беларусі і краін блізкага замежжа. Мы рады паведаміць, што ў гэтым годзе, нягледзячы на складаную эпідэміялагічную абстаноўку, ён адбудзецца!

Спаборніцтвы пройдуць на базе лёгкаатлетычнага манежа Брэсцкага абласнога цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы. Прапануем усім зацікаўленым азнаёміцца з РАСКЛАДАМ і РЭГЛАМЕНТАМ турніру.

Адзначым, што ў сувязі з масачным рэжымам усе ўдзельнікі будучага старту павінны мець сродкі індывідуальнай абароны органаў дыхання і знаходзіцца ў іх на спартыўным аб'екце ўвесь час, за выключэннем трэніровачнага і спаборніцкага працэсаў. Беражыце сябе і сваіх блізкіх!