
Дарагія сябры і прыхільнікі бегу, паведамляем, што слотаў на самую кароткую дыстанцыю Мінскага паўмарафона ў афлайн фармаце - больш няма. Рэгістрацыя на 5.5 км зачынена!
Нагадаем, што ў сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй па вуліцах сталіцы сёлета прабяжыць толькі 10000 чалавек: 4000 удзельнікаў будуць стартаваць на "пяцёрцы", а па 3000 - на "дзясятку" і паўмарафоне.
Рэгістрацыя на 10.5 км і 21.097 км працягваецца.
Таксама любы жадаючы можа прыняць удзел у анлайн-прабегу Мінскага паўмарафона, пераадолеўшы выбраную дыстанцыю з 1 па 12 верасня. Для рэгістрацыі на онлайн-забег па-ранейшаму даступныя слоты на ўсе тры дыстанцыі.
Зарэгістравацца на Мінскі паўмарафон можна на афіцыйнам сайце мерапрыемства ПА СПАСЫЛЦЫ.