Навіны
РЭСПУБЛІКАНСКАЯ СПАРТАКІЯДА СЯРОД СУСУ ПРАФСАЮЗАЎ ПРАЙШЛА Ў МІНСКУ
13 САКАВIКА 2021
155


11-12 сакавіка сталічны манеж РЦАП па лёгкай атлетыцы сустрэў удзельнікаў адкрытай Рэспубліканскай спартакіяды спецыялізаваных вучэбна-спартыўных устаноў прафсаюзаў сярод юнакоў і дзяўчат 2007-2008гг. р. Нягледзячы на позняе заканчэнне сезону і няпоўны склад лідэраў, у некаторых відах праграмы былі паказаны вельмі высокія вынікі.

Прадстаўніца Гродзенскай вобласці Аліна Апановіч (2007г.р., ДЮСШ г. Смаргонь) з новымі асабістымі дасягненнямі выйграла забегі на дыстанцыях 600м і 1000м, паказаўшы на фінішы адпаведна 1:39.2 і 3:07.5. Дарэчы, трэцюю перамогу дзяўчына атрымала ў змяшанай эстафеце 4х200м, дзе з калегамі па камандзе зафіксавала лепшы час - 1:46.3. Марыя Грыгаран (2007г.р., СДЮШАР "Буравеснік") з Мінску стала другой у бегу на 600м - 1:41.3 і трэцяй на 1000м - 3:12.8. Пінчанка Дар'я Пратасюк (2007г.р., БОЦСДЮШАР) паказала другі вынік на 1000-метровай дыстанцыі - 3:11.4.

Двойчы пераможцам стаў мiнчанiн Дзяніс Дзенісевіч (2007г.р., СДЮШАР "Юнацтва"). Ён першым фінішаваў у фінале бегу на 60м, паказаўшы 7.0 (р\х), а таксама далей за ўсіх паляцеў у сектары для скачка ў даўжыню, абнавіўшы асабісты рэкорд і роўна на метр апярэдзіўшы свайго бліжэйшага суперніка - 6.31.

Гамяльчанка Аліна Васільева (2007г.р., ЦСДЮШАР "Сож") атрымала перамогу ў бегу на 60м з бар'ерамі з вынікам 8.8 (р/х). Пінская спартсменка Юлія Некрашэвіч (2007г.р., БОЦСДЮШАР) стала другой у гэтым відзе праграмы - 8.9 (р\х), а ў першы дзень спаборніцтваў паднялася на вышэйшую прыступку п'едэстала на гладкай 60-метроўцы - 7.8 (р\х).

Брэсцская атлетка Вікторыя Басько (2007г.р., БОЦСДЮШАР) паказала добрыя секунды на 300-метровай дыстанцыі, адсвяткаваўшы перамогу сярод дзяўчат з вынікам 43.3 (р\х), а сярод юнакоў у гэтым жа відзе праграмы лепшым стаў мiнчанiн Аляксей Лабачэўскі (2007г.р., МГЦОР "Атлет") - 39.5 (р\х).

У бегу на 600м у юнакоў на вышэйшую прыступку п'едэстала падняўся прадстаўнік сталіцы Антон Бруцкі (2007г.р., СДЮШАР "Юнацтва") - 1:35.1. Зусім крыху яму уступіў стартаваўшы у iншым забегу спартсмен з Брэсцкай вобласці Мікіта Белы (2007г.р., СДЮШАР г. Івацэвічы) - 1:35.3.

У сектары для скачка ў вышыню выдатны вынік паказаў Гомельскі лёгкаатлет Іван Браслаўскі (2007г. р., ЦСДЮШАР "Сож"), які з другой спробы пераадолеў планку на адзнацы 1.75. Сярод дзяўчат вышэй астатніх узляцела мінчанка Дар'я Чарняўская (2007г. р., МГЦОР "Атлет") - 1.60. У скачку з шастом у дзяўчат пераможцай стала гамяльчанка Кіра Цішкунец (2008г. р., ЦСДЗЮШАР "Сож"), якая ўзяла 2.90 і тым самым абыйшла нават хлопчыкаў.

У штурханні ядра ў юнакоў наймацнейшым стаў прадстаўнік Салігорска Уладзіслаў Сiрач (2007г.р., СДЮШАР "Беларуськалій"), які адправіў 4-кілаграмовы снарад на 14.11. У дзяўчат на вышэйшую прыступку паднялася брэсцкая штурхальніца Аляксандра Пытляк (2007г. р., СДЮШАР г. Івацэвічы) - 12.36.

У камандай барацьбе ўпэўненую перамогу атрымала сталічная СДЮШАР "Юнацтва", якая набрала 73 ачкі. Другое месца заняла гомельская ЦСДЮШАР "Сож" - 65 ачкоў, трэцімі сталі прадстаўнікі ДЮСШ г.Смаргонь - 64 ачкі.

З поўнымі выніковымі пратаколамі спартакіяды можна азнаёміцца ТУТ.

КАЛЯНДАР МЕРАПРЫЕМСТВАЎ
ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ