Навіны
РЭЗУЛЬТАТЫ І КАМЕНТАРЫІ ПЕРАМОЖЦАЎ ЧЭМПІЯНАТУ І ПЕРШЫНСТВА РБ ПА МНАГАБОР'ЯХ (ДЗЕНЬ 1) (ЗАВЕРШАНА)
27 Января 2021
663


Добрай раніцы! Мы зноў у Гомелі, дзе разам з вамі, паважаныя чытачы нашага сайта, на працягу двух дзён будзем сачыць за ходам чэмпіянату і першынства Рэспублікі Беларусь па лёгкаатлетычных мнагабор'ях. Тыдзень таму манеж Гомельскага Палаца лёгкай атлетыкі быў полем бітвы выхаванцаў ДЮСШ 2006-2007 г.н., а сёння на дарожках і ў сектарах мы ўбачым прадстаўнікоў трох узроставых катэгорый: дарослыя, юніёры (2000-2001 г.н.) і юнакі (2002 -2003 г.н.).

Вашай увазе праграма першага спаборніцкага дня:


Нагадаем, што за тэхнічным анлайнам можна сачыць на платформе OpenTrack ПА СПАСЫЛЦЫ.

У цырымоніі адкрыцця чэмпіянату і першынства Рэспублікі Беларусь па лёгкаатлетычных мнагабор'ях прымаюць удзел ганаровыя госці:


- Намеснік начальніка ўпраўлення спорту і турызму Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта Аляксандр Асташонак;

- Старэйшы трэнер нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы па лёгкаатлетычных мнагабор'ях Сяргей Каваленка;

- Старэйшы трэнер нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы па Гомельскай вобласці Кірыл Зінавенка;

- Дырэктар Установы "Гомельскі абласны цэнтр алімпійскага рэзерву па лёгкай атлетыцы" Алена Ярохіна.


У першы дзень турніру ў барацьбу ўступаюць мужчыны, юніёры і юнакі, якія павінны выканаць 4 віды з 7: 60м, скачок у даўжыню, штурханне ядра і скачок у вышыню; а жанчыны і юніёркі разыграюць два камплекты ўзнагарод у пяцібор'е.

Адкрываюць праграму юніёркі (2002-2003 г.н.). Яны ўжо гатовыя выйсці на старт першага віду – 60м з/б. Удзел у турніры ў гэтай узроставай катэгорыі прымаюць 10 дзяўчат: Ульяна Гаўрыленка, Аміна Вірская, Аліна Булыга, Дзіяна Пруднікава, Аляксандра Кавалёва, Крысціна Ваўчок, Аляксандра Бондарава, Арына Пазняк і Аляксандра Сяліцкая, якая абараняе тытул пераможцы першынства 2020 года.

Наперадзе два забегі. Пераможцай першага з рэзультатам 9.87 становіцца Ульяна Гаўрыленка. У другім забегу перамагае Аляксандра Кавалёва10.03.

На старт дыстанцыі 60м з/б выходзяць жанчыны. За чэмпіёнства сёння змагацца будуць Кацярына Шугункова, Кацярына Зубкевіч, Дар'я Палякова, Кацярына Паплаўская, Дзіяна Рабкова, Яна Максімава, Шарлота Паэглітэ і чэмпіёнка краіны 2020 года Юлія Роўт.

У першым забегу перамогу атрымлівае Кацярына Зубкевіч – 9.35. А Кацярына Паплаўская становіцца пераможцай другога – 8.52.


***

Пасля першага віду ў юніёрак лідзіруе Аляксандра Кавалёва – 904 ачкі. 70 ачкоў ёй саступае Аляксандра Сяліцкая834. Замыкае тройку лідараў Аляксандра Бондарава – 832 ачкі.

У жанчын на першым папярэднім месцы Кацярына Паплаўская – 1013 ачкоў. На 48 ачкоў ад яе адстае Юлія Роўт – 965 ачкоў. На трэцяй пазіцыі Дзіяна Рабкова – 950 ачкоў.

***

На старце 60-метроўцы мужчыны. На званне чэмпіёна краіны прэтэндуюць Артур Пелішонак, Андрэй Дубкоў, Ягор Бакланаў, Максім Андралойць, Юрый Ярэміч, Эдуард Міхан.

У першым забегу перамагае Артур Пелішонак7.28. У другім забегу з вынікам 6.90 першым фінішуе Дзяніс Блізнец, які, хутчэй за ўсё выканае толькі адзін від напярэдадні Кубка. На першых метрах хапаецца за сцягно Эдуард Міхан і сыходзіць з дыстанцыі.

***

Наступнымі на старт выйдуць юніёры. 10 спартсменаў на працягу двух дзён будуць вызначаць наймацнейшага. Сярод удзельнікаў: Дзяніс Нямцоў, Арцём Чарвякоўскі, Уладзіслаў Дворнікаў, Рувім Кушняровіч, Даніла Лямешчанка, Дзмітрый Яворскі, Андрэй Клімянкоў, Яраслаў Кавалёў, Уладзіслаў Стрыхар і леташні пераможца Яўген Дамарацкі.

Першым да фінішу дабягае Уладзіслаў Дворнікаў7.53. У другім забегу перамогу атрымлівае Яўген Дамарацкі7.40.


***

У мужчын пасля першага віду лідзіруе Дзяніс Блізнец 918 ачкоў, на другой пазіцыі Юрый Ярэміч – 879 ачкоў, замыкае тройку Максім Андралойць – 851 ачко.

***

Апошнімі на старт дыстанцыі 60м выходзяць юнакі. Іх у стартавым пратаколе 20: Яраслаў Клімаў, Анатоль Кукрыш, Раман Сазонаў, Іван Кавальчук, Ілля Пазнякоў, Ігар Ашэйчык, Максім Лойчыц, Дзяніс Самандык, Данііл Грыцаў, Іван Ісачэнка, Мікалай Лявонавец, Арцём Дубінец, Павел Кузьмінскі, Аляксандр Тарасаў, Дзмітрый Гулевіч , Павел Кушняровіч, Захар Сінкевіч, Максім Гасцееў, Андрэй Максімаў, Іван Гусакоў.

У першым з чатырох забегаў на 60м перамагае Анатоль Кукрыш – 7.67. У другім забегу першым з рэзультатам 7.64 фінішуе Дзяніс Самандык. Пераможцам трэцяга забегу становіцца Дзмітрый Гулевіч – 7.65. У заключным забегу першым фінішную рысу з вынікам 7.36 перасякае Андрэй Максімаў.

***

У юніёраў пасля першага віду лідзіруе Яўген Дамарацкі745 ачкоў. На 42 ачкі ад яго адстае Уладзіслаў Дворнікаў – 703 ачкі. Замыкае тройку Арцём Чарвякоўскі – 675 ачкоў.

***

У жанчын і юніёрак пачаўся другі від праграмы – скачок у вышыню. Пачатковая вышыня – 1.27.

***

У юнакоў у сямібор'і пасля першага віду лідзіруе Андрэй Максімаў – 759 ачкоў. Другім ідзе Павел Кушняровіч – 671 ачко. На трэцім папярэднім месцы Дзяніс Самандык – 668 ачкоў.

***

Вяртаемся ў сектар для скачка ў вышыню. 1.44 не пакарыліся юніёрцы Аляксандры Бондаравай. Яна завяршыла спаборніцтвы з рэзультатам 1.39. Зараз планка на адзнацы 1.45. Гэтую вышыню не бярэ Дар'я Палякова, якая выступае ў дарослай узроставай катэгорыі. Яна мае ў сваім актыве 1.44. Наступная адзнака – 1.48. На гэтай вышыні завяршае барацьбу Крысціна Ваўчок, якая мае ў актыве 1.45. Далей планка падымаецца на адзнаку 1.51. Тут мы губляем юніёрку Арыну Пазняк – 1.48. Вышыня 1.54. З ёй спартсменкі, якія засталіся ў сектары, спраўляюцца. Далей – 1.57. Гэта пачатковая вышыня для Аляксандры Сяліцкай, якую тая бярэ з першай спробы. У жанчын на гэтай вышыні скача толькі Кацярына Шугункова. У мінулым годзе Каця стала бронзавым прызёрам першынства краіны па мнагабор'і сярод юніёрак, а гэты год для яе першы ў дарослай узроставай катэгорыі.

***

У сектары для скачка ў даўжыню размінаюцца мужчыны і юніёры, а ў суседнім сектары – юнакі. Як мы і меркавалі, Дзяніс Блізнец завяршыў удзел у мнагабор'і, а Эдуарду Міхану працягваць спаборніцтвы не дазваляе траўма. І вось у першай спробе Максім Андралойць ляціць на 7.29, на 5 см паляпшаючы асабісты рэкорд. У сектар выходзіць Юрый Ярэміч і 8см дадае да асабістага рэкорду – 7.68! У юніёраў Яраслаў Кавалёў таксама ў першай спробе перапісвае РВ – 6.22. Лідар сярод юніёраў Яўген Дамарацкі фіксуе 6.52.

***

Вяртаемся ў сектар для скачка ў вышыню. Аляксандра Кавалёва завяршае спаборніцтвы з рэзультатам 1.57. Узяла вышыню 1.60 Аліна Булыга. У юніёрак у сектары засталася толькі Аляксандра Сяліцкая. Яна бярэ ўсе вышыні (акрамя 1.60) з першай спробы. У жанчын з рэзультатам 1.60 завяршыла барацьбу Кацярына Шугункова. На вышыні 1.72 у жанчын працягваюць барацьбу 4 удзельніцы.

***

Пачалася другая спроба ў скачку ў даўжыню. Максім Андролойць у сектары. 7.49! І зноў паляпшае свой асабісты рэкорд Максім, праўда, пакуль дагнаць Юру Ярэміча яму не ўдаецца. У другой спробе ў Юрыя заступ.


***

У юнакоў у скачку ў даўжыню ідзе другая спроба. Лідзіруе Арцём Дубінец – 6.00. Дзяніс Самандык – 5.93, а замыкае тройку Іван Кавальчук – 5.85.

***

Аляксандра Сяліцкая з першай спробы бярэ 1.75, на 1см паляпшае РВ і сыходзіць у адрыў ад саперніц. У жанчын Кацярына Зубкевіч не ўзяла 1.72, 1.75 не пакарыліся Дзіяне Рабковай. Барацьбу працягваюць Юлія Роўт, Шарлота Паэглітэ і Яна Максімава.

Аляксандра Сяліцкая не спраўляецца з адзнакай 1.78 і завяршае спаборніцтвы з асабістым рэкордам 1.75.

У жанчын з трэцяй спробы Юлія Роўт бярэ 1.78. Шарлота Паэглітэ раней узімку не ўзлятала вышэй за 1.71, а сёння ўжо з першага выхаду ў сектар узяла 1.71, з другога 1.75 і 1.78.

***

Завяршылі спаборніцтвы сяміборцы. У мужчын Юрый Ярэміч у адзінай заліковай спробе зафіксаваў асабісты рэкорд – 7.68. На другой пазіцыі таксама з асабістым рэкордам Максім Андролойць – 7.49. Замыкае тройку Артур Пелішонак – 6.91.

У юніёраў на першым радку ў скачку ў даўжыню Уладзіслаў Стрыхар – 6.56 (РВ). Следам ідуць Яўген Дамарацкі – 6.52 і Яраслаў Кавалёў – 6.22 (РВ).

У юнакоў на 6.89 паляцеў Андрэй Максімаў! З другім рэзультатам завяршыў спаборніцтвы Павел Кушнярэвіч – 6.51. На трэцім месцы Дзяніс Самандык – 6.31.

***

У скачку ў вышыню Юлія Роўт 1см дадае да асабістага рэкорду – 1.81. У сектары засталася толькі Яна Максімава. Яна з другой спробы бярэ 1.87.

***

Пасля двух відаў у мужчын лідзіруе Юрый Ярэміч – 1859 ачкоў (60м – 7.01, скачок у даўжыню – 7.68). На другім месцы Максім Андралойць – 1783 ачкі (60м – 7.09, скачок у даўжыню – 7.49). Замыкае тройку лідараў Артур Пелішонак – 1577 ачкоў (60м – 7.28, скачок у даўжыню – 6.91).

У юніёраў на першым радку Яўген Дамарацкі – 1447 ачкоў (60м – 7.40, скачок у даўжыню – 6.52). 80 ачкоў яму саступае Уладзіслаў Стрыхар – 1367 ачкоў (60м – 7.68, скачок у даўжыню – 6.56). Замыкае тройку Яраслаў Кавалёў – 1306 ачкоў (60м – 7.63, скачок у даўжыню – 6.22).

У юнакоў пакуль самая вялікая сума ачкоў на рахунку Андрэя Максімава – 1547 ачкоў (60м – 7.36, скачок у даўжыню – 6.89). На другім радку Павел Кушнярэвіч – 1371 ачко (60м – 7.63, скачок у даўжыню – 6.51). Трэці зараз Дзяніс Самандык – 1323 ачкі (60м – 7.64, скачок у даўжыню – 6.31).

У жанчын-пяціборак лідзіруе Яна Максімава – 1973 ачкі (60м з/б – 9.02, скачок у вышыню – 1.87). Следам ідзе Юлія Роўт – 1956 ачкоў (60м з/б – 8.74, скачок у вышыню – 1.81). На трэцяй пазіцыі Шарлота Паэглітэ – 1892 ачкі (60м з/б – 8.86, скачок у вышыню – 1.78).

У юніёрак лідарам з'яўляецца Аляксандра Сяліцкая – 1750 ачкоў (60м з/б – 9.37, скачок у вышыню – 1.75). На 145 ачкоў ад яе адстае Аляксандра Кавалёва – 1605 ачкоў (60м з/б – 9.03, скачок у вышыню – 1.57). Замыкае тройку Аліна Булыга – 1469 ачкоў (60м з/б – 9.89, скачок у вышыню – 1.60).

***

Наступны від праграмы мнагабор'я – штурханне ядра. Першымі ў сектар выйдуць юнакі. Андрэй Максімаў у першай спробе адпраўляе снарад на 14.13! На 12.88 штурхае ядро ​​Аляксандр Тарасаў. 12.82 фіксуюць Павел Кушнярэвіч і Анатоль Кукраш.

У другой спробе рэзультат Андрэя Максімава 13.57. Не залічваюць суддзі другую спробу Паўла Кушнярэвіча. Аляксандр Тарасаў у другім выхадзе ў сектар паляпшае свой рэзультат13.20.

Заключная спроба ў юнакоў. Андрэй Максімаў фіксуе 12.50, але па-ранейшаму лідзіруе з вынікам 14.13. У Паўла Кушнярэвіча зноў незалік. А Аляксандр Тарасаў адпраўляе ядро ​​зноў на адзнаку 13.20. Гэта яго найлепшы рэзультат сёння і пакуль другая пазіцыя. Анатоль Кукрыш штурхае на 11.82 і завяршае спаборніцтвы на трэцім месцы з найлепшым вынікам 12.82.

***

У 13:50 пачнецца трэці від – штурханне ядра – у жанчын і юніёрак.

А пакуль прадстаўляем вам вынікі шасцёркі лідараў юнакоў-мнагаборцаў:

- Андрэй Максімаў – 2283 ачкі (60м – 7.36, скачок у даўжыню – 6.89, штурханне ядра – 14.13), трэнер – П.М.Масціч;

- Павел Кушнярэвіч – 2027 ачкоў (60м – 7.63, скачок у даўжыню – 6.51, штурханне ядра – 12.82), трэнер – Н.Н.Кот;

- Дзяніс Самандык – 1876 ачкоў (60м – 7.64, скачок у даўжыню – 6.31, штурханне ядра – 11.11), трэнер – В.П.Жукоўскі;

- Анатоль Кукрыш – 1842 ачкі (60м – 7.67, скачок у даўжыню – 5.72, штурханне ядра – 12.82), трэнеры – Прыгонікер, Кошар;

- Арцём Дубінец – 1820 ачкоў (60м – 7.89, скачок у даўжыню – 6.00, штурханне ядра – 12.57), трэнеры – Л.А.Карповіч, А.Д.Бурыц;

- Іван Гусакоў – 1819 ачкоў (60м – 7.80, скачок у даўжыню – 5.81, штурханне ядра – 12.79), трэнер – Г.В.Ісачэнка.

***

Пасля першай спробы ў штурханні ядра ў юніёрак лідзіруе Аліна Булыга – 11.27. У жанчын – Дзіяна Рабкова. Яна адправіла снарад на 14.66.

Ідзе другая спроба. У жанчын па-ранейшаму лідзіруе Дзіяна Рабкова – 14.66, на другой пазіцыі Яна Максімава – 13.26, на трэцяй Юлія Роўт – 11.19.


У юніёрак захоўвае лідарскую пазіцыю Аліна Булыга – 11.27. Аляксандра Бондарава другая – 9.59, замыкае тройку Аляксандра Кавалёва – 9.36.

У заключнай спробе ў жанчын Яна Максімава паляпшае свой рэзультат13.56 – і захоўвае другую пазіцыю.

У юніёрак Аліна Булыга таксама паляпшае свае метры – 12.14. Таксама і Аляксандра Бондарава штурхае ядро ​​на 10.43, а Аляксандра Кавалёва на 9.91.

***

Вашай увазе табліца ачкоў у жанчын-пяціборак пасля трох відаў:

- Яна Максімава – 2738 ачкоў (60м з/б – 9.02, скачок у вышыню – 1.87; штурханне ядра – 13.56), трэнеры – Н.Г.Кулінковіч, В.С.Карабейка;

- Дзіяна Рабкова – 2667 ачкоў (60м з/б – 8.81, скачок у вышыню – 1.72, штурханне ядра – 14.66), трэнеры – Н.В.Амеліна, В.В.Платонаў, В.Н.Казлоў, В.А. Купрыянаў;

- Юлія Роўт – 2564 ачкі (60м з/б – 8.74, скачок у вышыню – 1.81, штурханне ядра – 11.19), трэнеры – Т.В.Шумілава, Н.Г.Кулінковіч;

- Шарлота Паэглітэ – 2493 ачкі (60м з/б – 8.86, скачок у вышыню – 1.78, штурханне ядра – 11.09), трэнеры – Д.А.Жук, Е.Ф.Стасюкевіч;

- Кацярына Зубкевіч – 2219 ачкоў (60м з/б – 9.35, скачок у вышыню – 1.69, штурханне ядра – 10.15), трэнеры – Н.Н.Кот, В.А.Борсук;

- Кацярына Шугункова – 2053 ачкі (60м з/б – 9.94, скачок у вышыню – 1.60, штурханне ядра – 10.98), трэнеры – бр. Пякарскіх;

- Дар'я Палякова – 1772 ачкі (60м з/б – 9.50, скачок у вышыню – 1.42, штурханне ядра – 8.48), трэнеры – П.М.Масціч, А.П.Паршына.

***

У юніёрак пратакол пасля трох відаў выглядае наступным чынам:

- Аляксандра Сяліцкая – 2206 ачкоў (60м з/б – 9.37, скачок у вышыню – 1.75, штурханне ядра – 8.87), трэнеры – Т.В.Шумілава, А.Клімаў;

- Аліна Булыга – 2139 ачкоў (60м з/б – 9.89, скачок у вышыню – 1.60, штурханне ядра – 12.14), трэнеры – Карповіч, Нарыжны;

- Аляксандра Кавалёва – 2129 ачкоў (60м з/б – 9.03, скачок у вышыню – 1.57, штурханне ядра – 9.91), трэнеры – П.М.Масціч, Т.А.Гулевіч;

- Аляксандра Бондарава – 1892 ачкі (60м з/б – 9.38, скачок у вышыню – 1.39, штурханне ядра – 10.43), трэнеры – П.М.Масціч, А.П.Паршына;

- Крысціна Ваўчок – 1821 ачко (60м з/б – 9.71, скачок у вышыню – 1.45, штурханне ядра – 9.37), трэнер – Т.А.Дабравіцкая;

- Ульяна Гаўрыленка – 1641 ачко (60м з/б – 9.87, скачок у вышыню – 1.36, штурханне ядра – 8.53), трэнеры – С.В.Казлоў, Ю.В.Пашкевіч;

- Арына Пазняк – 1616 ачкоў (60м з/б – 10.95, скачок у вышыню – 1.48, штурханне ядра – 9.12), трэнеры – В.С.Карабейка, А.П.Карабейка;

- Дзіяна Пруднікава – 1236 ачкоў (60м з/б – 9.37, скачок у вышыню – 1.75, штурханне ядра – 8.87), трэнер – А.М.Пронеў.

***

У юнакоў у скачку ў вышыню планка на вышыні 1.70. У сектары спаборнічаюць 11 спартсменаў.

***

У юніёраў у штурханні ядра на другую пазіцыю перамяшчаецца Яўген Дамарацкі – 12.25. І гэта новы асабісты рэкорд спартсмена. Не здаецца Уладзіслаў Стрыхар і ў заключнай спробе штурхае ядро на 12.99, дадаючы 11см да асабістага рэкорду. Проста россып Personal Best мы бачым сёння!

***

Пасля трох відаў у юніёраў тройка лідараў выглядае наступным чынам:

- Яўген Дамарацкі – 2069 ачкоў (60м – 7.40, скачок у даўжыню – 6.52, штурханне ядра – 12.25);

- Уладзіслаў Стрыхар – 2034 ачкі (60м – 7.68, скачок у даўжыню – 6.56, штурханне ядра – 12.99);

- Яраслаў Кавалёў – 1908 ачкоў (60м – 7.63, скачок у даўжыню – 6.22, штурханне ядра – 11.92).

***

У мужчын у лідары выйшаў Максім Андролойць – 2604 ачкі (60м – 7.09, скачок у даўжыню – 7.49, штурханне ядра – 15.51). Юрый Ярэміч набраў 2557 ачкоў (60м – 7.01, скачок у даўжыню -7.68, штурханне ядра – 13.51). Замыкае тройку Арцём Пелішонак – 2324 ачкі (60м – 7.28, скачок у даўжыню – 6.91, штурханне ядра – 14.30).

***

У сектары для скачка ў даўжыню з'яўляюцца юніёркі і жанчыны. Яны гатовыя да чацвёртага віду праграмы – скачка ў даўжыню.

У другой спробе Дзіяна Рабкова ляціць на 6.32! Выдатны рэзультат, першая пазіцыя і новы асабісты рэкорд! У трэцім выхадзе ў сектар Юлія Роўт дадае 5см да асабістага рэкорду6.08. На трэцяй пазіцыі Шарлота Паэглітэ – 5.80.

У юніёрак Аляксандра Сяліцкая лідзіруе і ў гэтым відзе праграмы, у другой спробе адлятаючы за 6-метровую адзнаку – 6.07 (РВ). Ульяна Гаўрыленка фіксуе ў заключнай спробе 5.49, а Аляксандра Кавалёва замыкае тройку лідараў – 5.41.

***

Зусім хутка мы даведаемся імёны чэмпіёнкі і пераможцы першынства краіны ў пяцібор'і. Жанчыны выйдуць на старт заключнага віду – 800-метроўцы – у 16:50, а юніёркі ў 17:00.

***

Вашай увазе топ-5 у юніёрак пасля чатырох відаў:

- Аляксандра Сяліцкая – 3077 ачкоў (60м з/б – 9.37, скачок у вышыню – 1.75, штурханне ядра – 8.87, скачок у даўжыню – 6.07), трэнеры – Т.В.Шумілава, А.Клімаў;

- Аляксандра Кавалёва – 2803 ачкі (60м з/б – 9.03, скачок у вышыню – 1.57, штурханне ядра – 9.91, скачок у даўжыню – 5.41), трэнеры – П.М.Масціч, Т.А.Гулевіч;

- Аліна Булыга – 2776 ачкоў (60м з/б – 9.89, скачок у вышыню – 1.60, штурханне ядра – 12.14, скачок у даўжыню – 5.28), трэнеры – Карповіч, Нарыжны;

- Аляксандра Бондарава – 2555 ачкоў (60м з/б – 9.38, скачок у вышыню – 1.39, штурханне ядра – 10.43, скачок у даўжыню – 5.37), трэнеры – П.М.Мастціч, А.П.Паршына;

- Крысціна Ваўчок – 2466 ачкоў (60м з/б – 9.71, скачок у вышыню – 1.45, штурханне ядра – 9.37, скачок у даўжыню – 5.31), трэнер – Т.А.Дабравіцкая.

***

У жанчын таксама адбыліся змены ў тройцы лідараў:

- Дзіяна Рабкова – 3613 ачкоў (60м з/б – 8.81, скачок у вышыню – 1.72, штурханне ядра – 14.66, скачок у даўжыню – 6.31), трэнеры – Н.В.Амеліна, В.В.Платонаў, В.М. Казлоў, В.А.Купрыянаў;

- Юлія Роўт – 3438 ачкоў (60м з/б – 8.74, скачок у вышыню – 1.81, штурханне ядра – 11.19, скачок у даўжыню – 6.08), трэнеры – Т.В.Шумілава, Н.Г.Кулінковіч;

- Яна Максімава – 2424 ачкі (60м з/б – 9.02, скачок у вышыню – 1.87; штурханне ядра – 13.56, скачок у даўжыню – 5.45), трэнеры – Н.Г.Кулінковіч, В.С.Карабейка;

- Шарлота Паэглітэ – 3282 ачкі (60м з/б – 8.86, скачок у вышыню – 1.78, штурханне ядра – 11.09, скачок у даўжыню – 5.80), трэнеры – Д.А.Жук, Е.Ф.Стасюкевіч;

Екатерина Зубкевич2902 очка (60м с/б – 9.35, прыжок в высоту – 1.69, толкание ядра – 10.15, прыжок в длину – 5.44), тренеры – Н.Н.Кот, В.А.Борсук.;

Екатерина Шугункова2679 очков (60м с/б – 9.94, прыжок в высоту – 1.60, толкание ядра – 10.98, прыжок в длину – 5.24), тренеры – бр. Пекарских;

Дарья Полякова2446 очков (60м с/б – 9.50, прыжок в высоту – 1.42, толкание ядра – 8.48, прыжок в длину – 5.41), тренеры – П.М.Мастич, А.П.Паршина. 

- Кацярына Зубкевіч – 2902 ачкі (60м з/б – 9.35, скачок у вышыню – 1.69, штурханне ядра – 10.15, скачок у даўжыню – 5.44), трэнеры – Н.Н.Кот, В.А.Борсук;

- Кацярына Шугункова – 2679 ачкоў (60м з/б – 9.94, скачок у вышыню – 1.60, штурханне ядра – 10.98, скачок у даўжыню – 5.24), трэнеры – бр. Пякарскіх;

- Дар'я Палякова – 2446 ачкоў (60м з/б – 9.50, скачок у вышыню – 1.42, штурханне ядра – 8.48, скачок у даўжыню – 5.41), трэнеры – П.М.Масціч, А.П.Паршына.

***

Вяртаемся ў сектар для скачка ў вышыню, дзе працягваюць спаборнічаць юнакі. Планку на адзнацы 1.85 пакарылі тры спартсмены: Дзяніс Самандык, Анатоль Кукрыш і Андрэй Максімаў. Плюс яшчэ 3см. Андрэй адмаўляецца скакаць далей. Анатолю з трох спроб не пакараецца 1.88. А Дзяніс застаецца адзін у сектары і працягвае барацьбу. Вышыня 1.94. Блізкі ў другой спробе быў Дзяніс Самандык, але пакуль не атрымліваецца. І вось заключны выхад у сектар. ТакСпраўляецца Дзяніс з гэтай вышынёй, планка падымаецца на адзнаку 1.97. Дзяніс працягвае зарабляць ачкі. Да гэтага віду ён ішоў трэцім, паглядзім, як размяркуюцца месцы пасля чацвёртага віду. З першай спробы бярэ Дзяніс Самандык 1.97! Вось гэта да! Вышыня 2.00. Дзяніс не спыняецца. У першай спробе ён, на жаль, збівае планку. Эх, і зноў быў блізкі Дзяніс, але не. Наперадзе яшчэ адна спроба. Нажаль, два метры сёння не пакарыліся Дзянісу, але можна павіншаваць яго з рэзультатам 1.97!

***

Ні секунды не пустуе сектар для скачка ў вышыню, на размінку выходзяць мужчыны- і юніёры-сяміборцы. Для іх гэта заключны від першага спаборніцкага дня. А закрываць праграму будуць пяціборкі. Праз гадзіну яны выйдуць на старт 800-метроўкі і вырашаць лёс медалёў. Нагадаем, што ў мінулым годзе чэмпіёнкай краіны ў памяшканні ў пяцібор'і стала Юлія Роўт. Яна набрала 4165 ачкоў. У юніёрак пераможцай першынства была Аляксандра Сяліцкая – 3521 ачко.

 ***

Вашай увазе топ-3 юнакоў-сяміборцаў пасля пасля першага дня (чатырох відаў):

- Андрэй Максімаў – 2953 ачкі (60м – 7.36, скачок у даўжыню – 6.89, штурханне ядра – 14.23, скачок у вышыню – 1.85), трэнер – П.М.Масціч;

- Дзяніс Самандык – 2652 ачкі (60м – 7.7664, скачок у даўжыню – 6.31, штурханне ядра – 11.11, скачок у вышыню – 1.97), трэнер – В.П.Жукоўскі;

- Павел Кушнярэвіч – 2620 ачкоў (60м – 7.63, скачок у даўжыню – 6.51, штурханне ядра – 12.82, скачок у вышыню – 1.76), трэнер – Н.Н.Кот.

***

У сектары для скачка ў вышыню ў юніёраў планка на адзнацы 1.76. Удзел працягваюць 7 спартсменаў. У мужчын у сектары пакуль толькі двое спартсменаў – Андрэй Дубкоў і Ягор Бакланаў. Вышыню 1.82 у юніёраў не бяруць Уладзіслаў Стрыхар, Дзяніс Нямцоў, Дзмітрый Яворскі.

***

На старце заключнага віду - бегу на 800м - юніёркі. Наперадзе 4 круга па манежы Гомельскага Палаца лёгкай атлетыкі. Лідзіруе Аляксандра Сяліцкая, на пяткі ёй надыходзіць Аляксандра Бондарава. Палова дыстанцыі ззаду. Пасля 600м па-ранейшаму Саша Сяліцкая наперадзе. Уцякае ад саперніц Аляксандра і абараняе тытул пераможцы першынства краіны ў пяцібор'і! А мы чакаем выніковы пратакол.

***

У юніёраў у скачку ў вышыню з рэзультатам 1.82 завяршылі выступленне Арцём Чарвякоўскі, Яраслаў Кавалёў і Андрэй Клімянкоў. У сектары застаўся толькі Яўген Дамарацкі. Ён бярэ 1.85 з першага выхаду ў сектар.

***

На старт 800-метроўцы выходзяць жанчыны. Мы бачым, што траўма Дзіяны Рабковай, якая лідзіравала да гэтага моманту, не дазваляе ёй завяршыць дыстанцыю, і яна сыходзіць з дыстанцыі. А лідзіруе Яна Максімава. Другой бяжыць Шарлота Паэглітэ, трэцяй - Юлія Роўт. Заключны круг. Яна па-ранейшаму лідзіруе і першай перасякае фінішную рысу. Юлія абыходзіць Шарлоту. Паглядзім, што пакажа нам выніковы пратакол...

***

Яўген Дамарацкі з другой спробы бярэ 1.88. У мужчын усе спартсмены бяруць гэтую вышыню. Планка на адзнацы 1.91Юрый Ярэміч і Максім Андралойць спраўляюцца з ёй з першага выхаду ў сектар. У юніёраў Яўген Дамарацкі скончыў выступленне з рэзультатам 1.85

Пяцібор'е. Юніёркі

Другі год запар пераможцай першынства становіцца Аляксандра Сяліцкая (Магілёўская вобласць) – 3762 ачкі (60м з/б – 9.37, скачок у вышыню – 1.75, штурханне ядра – 8.87, скачок у даўжыню – 6.07, 800м – 2: 30.61), трэнеры – Т.В.Шумілава, А.Клімаў. Гэта другое мнагабор'е Сашы за два тыдні: на рэспубліканскай універсіядзе яна атрымала перамогу з асабістым рэкордам 3840 ачкоў.


Я хачу сказаць вялікі дзякуй Клімаву Аляксею Валер'евічу. Устанавіла рэкорд у скачках у даўжыню. Буду рада, калі на бліжэйшым старце скокну яшчэ далей.

Сярэбраны медаль заваёўвае Аляксандра Кавалёва (Гомельская вобласць) – 3348 ачкоў (60м з/б – 9.03, скачок у вышыню – 1.57, штурханне ядра – 9.91, скачок у даўжыню – 5.41, 800м – 2:42.49), трэнеры – П.М. Масціч, Т.А.Гулевіч.

На трэцюю прыступку п'едэстала падымаецца Аляксандра Бондарава (Гомельская вобласць) – 3191 ачко (60м з/б – 9.38, скачок у вышыню – 1.39, штурханне ядра – 10.43, скачок у даўжыню – 5.37, 800м – 2:34.60), трэнеры – П. М.Масціч, А.П.Паршына.

Пяцібор'е. Жанчыны

Чэмпіёнкай краіны становіцца Яна Максімава (Віцебская-Гомельская вобласці) – 4244 ачкі (60м з/б – 9.02, скачок у вышыню – 1.87; штурханне ядра – 13.56, скачок у даўжыню – 5.45, 800м – 2:20.25), трэнеры – Н. Г.Кулінковіч, В.С.Карабейка.


- Хачу сказаць вялікі дзякуй усім, хто верыць у мяне, перажывае і падтрымлівае. Сённяшнімі вынікамі я вельмі засмучаная. Няма спрынту, таму няма выніку ў бар'ерах і даўжыні. Будзем думаць з трэнерам, як падымаць хуткасць. Калі ўдасца гэта выправіць, то, думаю, усё будзе добра. Калі не, то, напэўна, трэба будзе ўжо сканчаць. 800 метраў я магла прабегчы нашмат хутчэй, але не выкладалася цалкам, таму што ўжо не было ў гэтым сэнсу. Нягледзячы на ​​тое, што я шмат не выступала, я не акцэнтавала ўвагу на гэтым, і хацела нашмат лепш выступіць у кожным відзе.

Сярэбраным прызёрам з вынікам 4169 ачкоў (60м з/б – 8.74, скачок у вышыню – 1.81, штурханне ядра – 11.19, скачок у даўжыню – 6.08, 800м – 2:26.99) становіцца Юлія Роўт (Магілёўская вобласць), на 4 ачкі паляпшаючы РВ, трэнеры – Т.В.Шумілава, Н.Г.Кулінковіч.

І "бронза" дастаецца Шарлоце Паэглітэ (Гродзенская вобласць) – 3968 ачкоў (60м з/б – 8.86, скачок у вышыню – 1.78, штурханне ядра – 11.09, скачок у даўжыню – 5.80, 800м – 2:30.52), трэнеры – Д. А.Жук, Е.Ф.Стасюкевіч.

***

У сектары для скачка ў вышыню працягваюць барацьбу Юрый Ярэміч і Максім Андралойць. Абодва з першай спробы бяруць 2.00. З другой бяруць 2.03. Для Юрыя Ярэміча гэта + 1см да асабістага рэкорду. Вышыня 2.06. Юра не спраўляецца з гэтай адзнакай. А Максіму спатрэбіўся ўсяго 1 выхад у сектар. Максім Андралойць застаецца адзін і з другой спробы перапісвае асабісты рэкорд – 2.09! Далей – болей! 2.12 з першай спробы! Вось гэта да!!! Планка падымаецца на адзнаку 2.15. Дзве няўдалыя спробы робіць Максім і адмаўляецца ад трэцяй. Што ж, гэты вынік уражвае! Віншуем Макса!

***

У юніёраў пасля 4 відаў тройка лідараў выглядае наступным чынам:

- Яўген Дамарацкі – 2765 ачкоў (60м – 7.40, скачок у даўжыню – 6.52, штурханне ядра – 12.25, скачок у вышыню – 1.88), трэнер – Л.А.Карповіч;

- Уладзіслаў Стрыхар – 2653 ачкі (60м – 7.68, скачок у даўжыню – 6.56, штурханне ядра – 12.99, скачок у вышыню – 1.79), трэнеры – П.П.Лешчукевіч, Л.И.Лешчукевіч;

- Яраслаў Кавалёў – 2552 ачкі (60м – 7.63, скачок у даўжыню – 6.22, штурханне ядра – 11.92, скачок у вышыню – 1.82), трэнер – Л.Н.Рунцо.

***

Вашай увазе тройка лідараў у мужчын-сяміборцаў пасля першага спаборніцкага дня:

- Максім Андралойць – 3519 ачкоў (60м – 7.09, скачок у даўжыню – 7.49, штурханне ядра – 15.51, скачок у вышыню – 2.12); трэнеры – Н.Н.Кот, І.Д.Гануліч;

- Юрый Ярэміч – 3388 ачкоў (60м – 7.01, скачок у даўжыню -7.68, штурханне ядра – 13.51, скачок у вышыню – 2.03); трэнеры – Стасюкевіч, Кавальчук, Занеўскі;

- Арцём Пелішонак – 3100 ачкоў (60м – 7.28, скачок у даўжыню – 6.91, штурханне ядра – 14.30, скачок у вышыню – 1.97), Э.Г.Прыгонікер, С.А.Кошар.

***

ПРАТАКОЛ 1 ДНЯ

***

Завяршылі барацьбу юніёркі- і жанчыны-пяціборкі, разыграны першыя камплекты медалёў. Віншуем пераможцаў! Заўтра эстафету прымуць дзяўчыны, а таксама працягваць змаганні за медалі юнакі, юніёры і мужчыны, якім засталося выканаць тры віды. Развітваемся з вамі да заўтра. Спаборніцкую праграму другога дня турніру ў 9:30 адкрыюць дзяўчыны забегамі на 60м з/б. Да сустрэчы і поспехаў!

КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ