Навіны
РЭЗУЛЬТАТЫ І КАМЭНТАРЫІ ПЕРАМОЖЦАЎ ЧЭМПІЯНАТУ КРАІНЫ ПА СПАРТЫЎНАЙ ХАДЗЬБЕ (ЗАВЕРШАНА) + ВЫНІКОВЫЯ ПРАТАКОЛЫ
03 Октября 2020
775


Добрай суботняй раніцы ўсім прыхільнікам каралевы спорту! Сёння Гродна сабраў лепшых скараходаў краіны, якія будуць змагацца за званне чэмпіёна Беларусі. У рамках гэтага старту таксама пройдуць рэспубліканскія спаборніцтвы "Нашы надзеі", XXIX Міжнародны мемарыял сярэбранага прызёра XXII Алімпійскіх гульняў П. І. Пачынчука і першынство Гродзенскай вобласці па спартыўнай хадзьбе. Удзел у гэтых турнірах прымуць 147 спартсменаў, сярод якіх шмат вядомых імёнаў. На жаль, нягледзячы на ​​тое, што акно для выканання алімпійскіх нарматываў адкрылася, рэзультаты, паказаныя сёння, не дапамогуць заваяваць ліцэнзію з прычыны адсутнасці міжнародных суддзяў. Тым не менш, для ўсіх лёгкаатлетаў гэта выдатная магчымасць праверыць свае сілы перад адказным сезонам.

Вашай увазе праграма спаборніцтваў:


Першымі на старт выйшлі атлеты, у якіх наперадзе дыстанцыя ў 35км. У мужчын за перамогай адправіліся Дзмітрый Дзюбін (РВ 02:36:09), які ўжо мае запаветны выкананы нарматыў на Алімпійскія гульні; Анатоль Гомелеў, які заваяваў у гэтым годзе на чэмпіянатах краіны 4 бронзавых медаля, а на гэтым тыдні стаў сярэбраным (5000м) і бронзавым (10000м) прызёрам Рэспубліканскай універсіяды; а таксама Уладзімір Калеснік (РВ 02:50:45), Уладзімір Брундукоў (РВ 02:49:04), Аляксандр Сіпчук і Арцём Герашчанка. У жаночым заходзе ўсяго тры ўдзельніцы: Надзея Даражук (РВ 02:56:35), Анастасія Родзькіна (PB 03:11:21) і Наталля Малчанава, якая аформіла на гэтым тыдні ў Брэсце пераможны дубль на Рэспубліканскай універсіядзе на дыстанцыях 5000м і 10000м.


Разам са спаборніцтвамі па спартыўнай хадзьбе на 35км пачаўся заход і на 20км. У мужчын на старт выйшла 8 удзельнікаў: Уладзімір Галамбоўскі; Дзмітрый Лук'янчук (РВ 01:24:41), які стаў на гэтым тыдні сярэбраным (10000м) і бронзавым (5000м) прызёрам Рэспубліканскай універсіяды; дзеючы чэмпіён Еўропы сярод юніёраў у спартыўнай хадзьбе на 10000м Мікіта Каляда (РВ 01:24:35), які таксама выходзіў на старт некалькі дзён таму і стаў двойчы пераможцам чэмпіянату сярод студэнтаў краіны; Павел Альховік (РВ 01:31:41); Антон Більдзюга; Аляксандр Ляховіч (РВ 01:21:12) – уладальнік чатырох залатых медалёў зімовага і летняга чэмпіянатаў гэтага года; Дзмітрый Вялічка (РВ 01:33:38) і Уладзіслаў Глушак.

На жаночай 20-цы за перамогу будуць змагацца ўладальніца алімпійскай ліцэнзіі Вікторыя Рашчупкіна (РВ 01:30:15), Валерыя Комель (РВ 01:41:59), Кацярына Гнядзько (РВ 01:45:14), двойчы бронзавы прызёр летняга чэмпіянату Беларусі на дыстанцыях 5000м і 10000м Анастасія Рароўская (РВ 01:33:19), Вікторыя Ялоза (РВ 01:56:40) і Алеся Белегава.

Мінула 10 кіламетраў, спадзяемся, што дождж не перашкаджае спартсменам. На гэтай адзнацы лідзіруе Мікіта Каляда42:02, следам крочыць Аляксандр Ляховіч42:08.

У жанчын першай 10км прайшла Вікторыя Рашчупкіна46:30, следам ідзе Анастасія Рароўская47:33.

На 13-м кіламетры наперад выходзіць Аляксандр Ляховіч. Нягледзячы на ўзмацнелы дождж Аляксандр захаваў лідарства і першым перасёк фінішную рысу.

На дыстанцыі 35км у мужчын лідзіруе Дзмітрый Дзюбін, у жанчын – Надзея Даражук.

Фінішыруе Вікторыя Рашчупкіна і становіцца пераможцай у спартыўнай хадзьбе на 20км.

Спартыўная хадзьба 20км. Мужчыны

Пераможцам на гэтай дыстанцыі становіцца Аляксандр Ляховіч, які прадстаўляе Гродзенскую вобласць. Сёння ён пракрочыў 20км з рэзультатам 1:24:26. Трэнеры – Місюля, Шапечка, Следзь, Блашкевіч, Емяльяненка.


- У гэтым сезоне я ўжо паказаў дастойны рэзультат – 01:22. Вядома, калі б у канцы атрымалася крыху лепш, то прайшоў бы ў раёне 01:21. Таму сёння ніякай асаблівай мэты, акрамя як перамагчы, не ставіў. Ішоў, як на трэніроўцы. Для мяне гэта закрыццё сезону і магчымасць ушанаваць памяць дастойнага і вялікага чалавека – сярэбранага прызёра Алімпійскіх гульняў Пятра Пачынчука. Калі казаць і пра ўмовы надвор'я, то ў прыроды няма дрэннага надвор'я, бывала і горш, і халадней. На гэтым сезон скончаны, будзем аднаўляцца і адпачываць, таму што было шмат стартаў: і 5000м, і 10000м, і ў Літве ўдалося выступіць. Да алімпійскага сезона трэба падысці ў поўным узбраенні, каб паказаць дастойныя секунды і прадставіць Беларусь на міжнароднай арэне.

Другім фінішаваў берасцеец Мікіта Каляда01:26:32. Трэніруецца спартсмен пад кіраўніцтвам Лукашэвіча, Чурыла, Жалезнай і Богдана.

Бронзавую ўзнагароду заваяваў Дзмітрый Лук'янчук (Брэсцкая вобласць). На пераадоленне дыстанцыі яму спатрэбілася 01:31:47, а трэніровачным працэсам кіруюць Астапук і Лукашэвіч.

Спартыўная хадзьба 20км. Жанчыны

Вікторыя Рашчупкіна становіцца пераможцай з рэзультатам 1:34:42. Лёгкаатлетка прадстаўляе Брэсцкую вобласць і трэніруецца ў Лукашэвіча.


- Надвор'е ўнесла свае карэктывы: дождж, вецер. Траса знаёмая, праўда, на горцы давялося ісці супраць ветру. Мэтаў ніякіх не было, так як толькі два тыдні таму пачалі трэніравацца. У жніўні адпачывалі, у верасні ўпор быў на бег, крос, АФП. Бо секунд ніякіх сабе не ставіла, то вельмі нават задаволена сваім рэзультатам.

Другой фінішную рысу перасекла Анастасія Рароўская (Гродзенская вобласць). Яе час – 01:37:10. Трэнеры: Следзь, Емяльяненка, Мартышэўскі.

На трэцюю прыступку п'едэстала падымаецца прадстаўніца Брэстчыны Кацярына Гнядзько, якой нягледзячы на ўмовы надвор'я ўдалося перапісаць асабісты рэкорд – 01:44:24. Трэнер – Сіпчук.

Спартыўная хадзьба 5км. Дзяўчыны 2003-2004 г.н.

Пераможцай заходу стала Лізавета Грышкевіч з Брэсцкай вобласці з новым асабістым рэкордам 24:22. Трэніруецца спартсменка ў Лукашэвіча.


Сярэбраным прызёрам стала Лізавета Коршунава (Мінская вобласць). Яе рэзультат25:11. Трэніруецца ў Лазовіка, бр. Родзічавых, Ардынскай.

Трэцяй фінішавала прадстаўніца Брэсцкай і Магілёўскай абласцей Аліна Чарнушэвіч25:27. Трэнеры: Карняенка, А.А.Шпакоўскі, А.А.Пазняк.

Спартыўная хадзьба 5км. Юніёры

Андрэй Самасюк атрымлівае перамогу з рэзультатам 23:46. Скараход прадстаўляе Магілёўскі і Брэсцкі рэгіён, трэніруюць яго Леўковіч і Карняенка.


Другім да фінішу прыйшоў Яўген Цюеў24:44. Сталічнага спартсмена трэніруюць І.Э. і Д.І. Венславовічы.

Міхаіл Багдзевіч, на жаль, не змог фінішаваць.

Спартыўная хадзьба 5км. Юніёркі

У юніёрскай узроставай катэгорыі пераможцай стала Дана Марозава з Мінскай вобласці, якая была блізкая да паўтарэння асабістага рэкорду, – 23:51. Падрыхтоўкай спартсменкі займаюцца Губіч і бр.Родзічавых.


На другую прыступку п'едэстала падымаецца Яна Зубкова (Брэсцкая-Мінская вобласці) – 24:32. Трэніруецца лёгкаатлетка у бр. Родзічавых, С.А.Чайкоўскага.

Ганна Зубкова фінішавала ўслед за сястрой і стала трэцяй з рэзультатам 24:59. Трэніруюць яе таксама бр. Родзічавых і С.А.Чайкоўскі.

Спартыўная хадзьба 5км. Юнакі 2003-2004 г.н.

Дзмітрый Шміт першым пераадолеў дыстанцыю за 21:56, што стала новым асабістым рэкордам спартсмена. Скараход прадстаўляе Гродзенскую вобласць і трэніруецца ў Дзікевіча, А.Я.Мазоўкі і С.Г.Следзя.


На другую прыступку п'едэстала падымаецца Кірыл Крэнь з Брэсцкай вобласці. Яго фінішны час – 22:38. Трэнеры: А.А.Шпакоўскі, А.А.Пізняк, Атстапук.

Бронзавую ўзнагароду заваяваў прадстаўнік Брэстчыны і Магілёўшчыны Сяргей Юхно23:10. Трэніруюць атлета Карняенка, А.А.Пазняк і А.А.Шпакоўскі.

Спартыўная хадзьба 3км. Юнакі 2005-2006 г.н.

Яўген Каляда заваёўвае "золата" з рэзультатам 14:23. Каляда-малодшы таксама прадстаўляе Брэсцкую вобласць і трэніруецца ў Лукашэвіча і Л.І.Жалезнай.


Другім фінішаваў Арсень Котаў (Магілёўская вобласць, трэнеры: Яноўскі, Карняенка) з рэзультатам 14:33.

Бронзавым прызёрам стаў Уладзіслаў Алясюк14:58. Спартсмен выступае за Брэстчыну, трэніруе яго Сіпчук.

Спартыўная хадзьба 3км. Дзяўчыны 2005-2006 г.н. 

Залаты медаль сёння заваёўвае Алеся Саванеўская (Брэсцкая вобласць) – 14:44. Яе падрыхтоўкай кіруюць Маісеенка, Гарошка і Лукашэвіч.


На другую прыступку п'едэстала гонару падымаецца яшчэ адна брэсцкая спартсменка Валерыя Куліцкая. Яе рэзультат15:03, а трэніруецца дзяўчына ў Кадапольцавай.

Бронзавы медаль заваёўвае Варвара Кончык з Гродзенскай вобласці – 15:11. Трэнеры: С.І.Лагута, А.Я.Мазоўка, С.Г.Следзь.

Спартыўная хадзьба 2км. Юнакі 2007-2008 г.н.

Перамогу атрымлівае Арцём Трыфанаў, які прадстаўляе г.Мінск. Яго фінішны час – 10:28, трэніруецца ў Касцючэнка, Д.І.Венславовіча.


Следам з рэзультатам 10:46 фінішаваў яшчэ адзін сталічны скараход Радзівон Лазеўскі. Трэніруе яго Венславовіч.

І бронзавым прызёрам стаў Кірыл Шэмет (Гродзенская вобласць) – 11:20. Трэнер – Чэрнік.

Спартыўная хадзьба 1км. Дзяўчыны 2007-2008 г.н

У гэтым заходзе лепшай стала Віялета Шопат з Віцебскай вобласці – 04:42. Трэніруецца дзяўчына пад кіраўніцтвам Мішчанковых.


Сярэбраны медаль заваявала Дар'я Ласікава (Магілёўская вобласць, трэнер – Яноўскі) – 04:56.

Трэцяй з рэзультатам 04:59 фінішавала Дар'я Маліноўская, якая прадстаўляе Мінскую вобласць. Трэніруюць яе Чарняўскі, бр.Родзічавых, Хадасевіч. 

Спартыўная хадзьба 1км. Юнакі 2009 г.н. і маладзейшыя

Іван Латышэвіч вырывае перамогу – 05:33. Спартсмен прадстаўляе Брэсцкую вобласць і трэніруецца ў А.А.Шпакоўскага і А.А.Пазняк.


Фотафініш паказаў, што другое месца сёння дастаецца Арцёму Прыпутневічу05:33. Ён таксама выхаванец А.А.Шпакоўскага і А.А.Пазняк і прадстаўляе Брэсцкі рэгіён.

Бронзавым прызёрам з рэзультатам 05:38 стаў Артур Прохараў (г. Мінск). Трэнер – Ціткова-Умец.

Спартыўная хадзьба 1км. Девушки 2009 г.р. и моложе

Пераможцай сёння становіцца Соф'я Ярулліна з Мінска. Яе рэзультат05:33. Трэніруецца дзяўчына ў Цітковай-Умец.


Другой фінішавала Марыя Машчук з Брэсцкай вобласці – 05:38. Трэнер – Сіпчук.

І бронзавая ўзнагарода дасталася Сабіне Дзягцярык, якая таксама выступае за Брэсцкую вобласць. Спартсменка пракрочыла дыстанцыю за 05:53, трэніруюць яе А.А.Шпакоўскі і А.А.Пазняк.

Спартыўная хадзьба 35км. Мужчыны

Перамогу на самай доўгай сённяшняй дыстанцыі атрымлівае Дзмітрый Дзюбін, які выступае за Віцебскую і Мінскую вобласці. Ён пракрочыў 35км за 02:41:07. Трэнеры: Родзічаў, Гінько, Місюля, Мішчанкоў, Шапечка.


Ішлося, у прынцыпе, сёння добра, але пад канец дыстанцыі замёрз. Быў вецер, дождж, і з-за гэтага стала цяжкавата. Мэтаў як такіх на гэты старт не было, трэба было проста правесці добрую трэніроўку, так і атрымалася. Пасля гэтых спаборніцтваў мяне чакае тыдзень-дзве поўнага адпачынку, а далей ужо будзем пачынаць падрыхтоўку да наступнага алімпійскага сезона.

Сярэбраны медаль сёння на рахунку Анатоля Гомелева02:43:48. Віцебскага спартсмена трэніруюць Максак-Мішчанковы.

На трэцюю прыступку п'едэстала падымаецца Уладзімір Калеснік, які прадстаўляе Брэсцкую і Гомельскую вобласці, – 02:56:33. Трэнеры: Сіпчук, С.І.Пуцанок, Карпава.

Спартыўная хадзьба 35км. Жанчыны

Перамогу на гэтай дыстанцыі атрымлівае Надзея Даражук, сёння нягледзячы на дождж і вецер яна пракрочыла 35км за 03:05:39. Спартсменка выступае за Гродзенскую вобласць, а трэніруюць яе Емяльяненка, Сядач і Следзь.


-  Я рада, што мне ўдалося перамагчы, нягледзячы на ​​тое, што ў мяне на працягу амаль паўгода была траўма. Але мы яе вылечылі, і я рыхтуюся. Прайшла сёння на 5 хвілін хутчэй, чым у мінулым годзе. Наступнай вясной на камандным чэмпіянаце Еўропы я таксама буду выступаць на дыстанцыі 35км, і сёння для мяне была вельмі добрая трэніроўка. З надвор'ем, вядома, не пашанцавала. Была б яно іншым – рэзультаты маглі б быць вышэй і ў мужчын, і ў дзяўчат. Хачу сказаць дзякуй маім сябрам, якія прыйшлі сёння пахварэць за мяне. Вельмі прыемна ісці дома пры такой падтрымцы.

На другую прыступку п'едэстала падымаецца Анастасія Родзькіна (Магілёўская вобласць) – 03:18:31. Трэнеры: Яноўскі, Карняенка, Л.М.Гейчанка.

А Наталля Малчанава, на жаль, не змагла сёння завяршыць дыстанцыю. 

Спартыўная хадзьба 1км. Ветэраны

Пераможцам сярод ветэранаў стаў Уладзімір Галамбоўскі (г.Мінск) – 4:39. 

Сярэбраную ўзнагароду заваяваў Сяргей Алешкевіч з Гродзенскай вобласці4:40.

Бронзавым прызёрам з рэзультатам 5:37 стаў Леанід Семеновіч з Мінска. 

***


Па традыцыі Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі ўручае прыз найлепшаму спартсмену і спартсменцы. Сёння імі сталі Вікторыя Рашчупкіна і Аляксандр Ляховіч – пераможцы на дыстанцыі 20км. 

ВЫНІКОВЫЯ ПРАТАКОЛЫ

Мы віншуем усіх удзельнікаў і іх трэнераў з завяршэннем сезону. Нягледзячы на дажджлівае і ветранае надвор'е спартсмены пераадолелі сябе і нават змаглі абнавіць асабістыя рэкорды. Жадаем усім поспеху і хварэем за Беларусь разам!

КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ