Навіны
РЫМ ПРЫМЕ ЧЭМПІЯНАТ ЕЎРОПЫ ПА ЛЁГКАЙ АТЛЕТЫЦЫ-2024!
11 Ноября 2020
179


Учора, 10 лістапада, на 160-м пасяджэнні Савета Еўрапейскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі было прынята рашэнне, што чэмпіянат Еўропы 2024 года пройдзе ў італьянскай сталіцы.

З-за пандэміі каронавіруса пасяджэнне Савета ЕА праходзіла ў анлайн-фармаце, што не перашкодзіла Рыму і Катавіцэ-Сілезіі прадставіць свае заяўкі на правядзенне кантынентальнага форму ў 2024 годзе.

Еўрапейская лёгкаатлетычная асацыяцыя ініцыявала перамовы з Катавіцэ-Сілезіяй аб правядзенні ў Польшчы наступнага чэмпіянату. Дэлегацыя, якую ўзначальвае Генеральны дырэктар ЕА Крысціян Мілц, у бліжэйшыя тыдні адправіцца ў Торунь, каб праверыць ход падрыхтоўкі да зімовага турніру-2021 і абмеркаваць магчымае перспектыўнае супрацоўніцтва.

В.а. Прэзідэнта Еўрапейскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі Дабрамір Карамарынаў так пракаментаваў рашэнне Савета: «Мы рады аб'явіць, што чэмпіянат Еўропы-2024 прыме Рым, а таксама дзякуем Катавіцэ-Сілезію за выдатную прэзентацыю. Італія ўжо дэманстравала, што здольная праводзіць турніры высокага класа для любых узроставых груп, і я ўпэўнены, што спартсмены і аматары з вялікім жаданнем наведаюць Рым у 2024 годзе».

Італія ў трэці раз прыме чэмпіянат Еўропы. У 1934 годзе ў Турыне прайшоў першы кантынентальны форум у гісторыі, а затым у 1974 годзе турнір прымаў Рым, дзе П'етра Меннеа заваяваў «золата» ў бегу на 200м для краіны-гаспадыні.

Гэтыя спаборніцтвы стануць першымі лёгкаатлетычнымі з 1987. Тады сталіца Італіі прымала чэмпіянат свету, дзе балгарская скакуха ў вышыню Стэфка Кастадзінава ўстанавіла сусветны рэкорд – 2.09.

Чэмпіянат Еўропы-2024 пройдзе на Алімпійскім стадыёне, які прымаў еўрапейскі форум у 1974, сусветны – у 1987, а ў 1960 годзе – Алімпійскія гульні. Пасля рэканструкцыі ў 1990г. стадыён, які таксама штогод прымае этап Брыльянтавай лігі, месціць 70000 гледачоў.

КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ