Навіны
SANYA RICHARDS-ROSS І ATO BOLDON – ВЯДУЧЫЯ ЦЫРЫМОНІІ WORLD ATHLETICS AWARDS 2020
21 Ноября 2020
565


Сусветная лёгкаатлетычная асацыяцыя прадставіла вядучых цырымоніі ўручэння ўзнагарод World Athletics Awards 2020, якая пройдзе 5 снежня ў анлайн-фармаце. Імі сталі зоркі спрынту Sanya Richards-Ross і Ato Boldon.

Richards-Ross, якая заваявала ў 2009 годзе тытул чэмпіёнкі свету ў бегу на 400м, а ў 2012 годзе стала Алімпійскай чэмпіёнкай, упершыню выступіць у якасці вядучай гэтага ўрачыстага вечара, а вось Boldon, чэмпіён свету 1997 года ў бегу на 200м і чатырохразовы прызёр Алімпійскіх гульняў на дыстанцыях 100м і 200м, ужо спрабаваў сябе ў гэтай ролі.

Саня і Ато, якія зараз працуюць спартыўнымі каментатарамі, узялі перапынак у падрыхтоўцы да цырымоніі і адказалі на некалькі пытанняў Сусветнай лёгкаатлетычнай асацыяцыі аб мінулым сезоне, а таксама падзяліліся чаканнямі ад будучага мерапрыемства, якое будзе транслявацца на YouTube-канале СЛА, а таксама ў Facebook і Twitter.

6 ПЫТАННЯЎ SANYA RICHARDS-ROSS

- Саня, ты станавілася лёгкаатлеткай года ў 2006 і 2009 гадах. Які ўспамін стаў самым яркім?

- Гэта, напэўна, самы захапляльны час маёй кар'еры, у мяне шмат успамінаў, але я ніколі не забуду, як прынц Альбэр (заўв. Князь Манака) трымаў мой трафей падчас маёй прамовы. Ён быў такі ветлівы, зрэшты, як і заўсёды, але, калі я вярнулася на сваё месца ў зале, мой бацька патлумачыў, што гэта было не зусім ветліва – прасіць прынца патрымаць статуэтку. Што я магу сказаць? Я была маладая, а ён вельмі класным!

– Што цяжэй: прамаўляць прамовы або весці цырымонію?

- І тое, і тое вельмі выдатна і абсалютна не страшна. Для мяне вялікі гонар пабываць па абодва бакі. Выйграць узнагароду для мяне было ўсім, мне было лёгка напісаць падзякавальную гаворку. А цяпер, будучы ў якасці вядучай і бачачы, як іншыя спартсмены атрымліваюць заслужаныя ўзнагароды, дзеля якіх яны ўпарта працавалі, дастаўляе мне не менш радасці.

- З-за пандэміі цырымонія ў гэтым годзе будзе прахадзіць у анлайн-фармаце. Што думаеш на гэты конт? З якімі цяжкасцямі табе трэба будзе сутыкнуцца?

- Вядома, арганізоўваць анлайн-шоў не так весела, як калі б яно праходзіла пры поўнай зале, але гэта магчымасць паспрабаваць нешта новае. І я рада, што мы не адыходзім ад цікавай ідэі, таму я больш засяроджана не на цяжкасцях, а на магчымасцях.

- Як гэта весці цырымонію разам з Ато?

- Я люблю Ато! З ім так весела працаваць, і мы ўдваіх хочам зладзіць выдатнае шоў. Не магу дачакацца, калі вы зможаце гэта ўбачыць.

- 2020 год вельмі асаблівы. Якая падзея запомнілася табе ў лёгкай атлетыцы і па-за яе?

- Мне падабалася назіраць, як спартсмены вяртаюцца на дарожку. А Mondo Duplantis, які двойчы перапісаў сусветныя рэкорды, нагадаў мне, што мы можам узлятаць на новыя вышыні незалежна ад абставін, з якімі мы сутыкаемся. А па-за лёгкай атлетыкі я пераехала ў Атланту і цяпер вяду новае шоу Central Ave. Яно класнае, абавязкова паглядзіце пры магчымасці.

- Пераможцаў у якой з намінацый табе не трываецца даведацца?

- Вядома ж, лёгкаатлет і лёгкаатлетка года!

5 ПЫТАННЯЎ ATO BOLDON

- Ты быў вядучым на цырымоніях 2012 года ў Барселоне і 2016 года ў Манака. У гэтым годзе цырымонія пройдзе ў анлайн-фармаце. Якія цяжкасці цябе чакаюць?

- Гэты год прымусіў нас, тэлевізійнікаў, прыстасоўвацца. Я каментаваў Брыльянтавую лігу з хаты. Так што 5 снежня не стане выключэннем. Вядучыя павінны зараджаць энергіяй з-за адсутнасці гледачоў і ў той жа час не страціць кантакт з тэлегледачамі.

- Твой самы любімы момант на цырымоніі 2012 года, калі найлепшымі атлетамі сталі Элісан Фелікс і Усейн Болт?

- Да гэтага моманту і Элісан, і Усейн атрымалі шмат узнагарод. Фелікс, якая заваявала алімпійскае «золата» была выдатная. А Болт вельмі радаваўся за свайго трэнера, як і я. Напэўна, менавіта момант, калі Глен Мілс атрымаў «Найлепшага трэнера», застанецца ў маёй памяці назаўсёды, таму што ён нарэшце атрымаў заслужаную ўзнагароду за падрыхтоўку не аднаго, а двух самых хуткіх людзей планеты.

- Ты рады, што будзеш весці цырымонію разам з Саней? Раскажы трохі аб вашых тэлевізійных адносінах.

- Саня далучылася да каманды NBC у 2016 годзе літаральна адразу пасля завяршэння кар'еры. Мы знаёмыя даўно. Яна мне, хутчэй, як малодшая сястра, чым калега па працы. З ёй вельмі камфортна каментаваць спаборніцтвы, мы разам працавалі на чэмпіянатах свету і Алімпійскіх гульнях.

2020 год вельмі асаблівы. Якая падзея запомнілася табе ў лёгкай атлетыцы і па-за яе?

- У лёгкай атлетыцы мяне ўразіў нарвежац Карстэн Вархольм. Які сезон ён правёў?! А ўвогуле, я ўражаны людзьмі, якія нягледзячы на выклікі робяць усё магчымае, каб зрабіць наш свет лепш. 

- Пераможцаў у якой з намінацый табе не трываецца даведацца?

- Мне здаецца, што асаблівай будзе ўзнагарода «Трэнер года». Уявіце, як шмат трэба зрабіць, каб прывесці кагосьці на верхнюю прыступку п’дэсталу гонару.

Крыніцаworldathletics.org

КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ