ТАА «Грэйт Сэт» пры падтрымцы Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі запускае серыю адукацыйных семінараў пра бегавы рух, якія могуць быць карысныя для ўсіх аматараў актыўнага ладу жыцця!
6 лістапада ў 17:00 на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" пройдзе першы семінар на тэму "Спартыўныя траўмы пры бегу і як іх пазбегнуць".
Лектарам семінара выступіць: Дзмітрый Мікалаевіч Савеня, урач 1 катэгорыі, урач спартыўнай медыцыны, урач функцыянальнай дыягностыкі, неўролаг, вопыт працы якога складае 16 гадоў
Сфера прафесійных інтарэсаў: траўматычныя і дэгенератыўныя захворванні апорна-рухальнага апарата, захворванні пазваночніка, спартыўныя траўмы, карэкцыя трэніровачнага працэсу, функцыянальныя парушэнні.
Дадатковая інфармацыя: Дзмітрый Мікалаевіч працуе з нацыянальнай камандай па біятлоне, удзельнічае ў праграме федэрацыі біятлону па адборы перспектыўнай моладзі, пастаянна шукае новыя методыкі функцыянальнага кантролю стану спартсменаў і карэкціроўкі трэніровачнага працэсу ў залежнасці ад магчымасцяў арганізма.
КОШТ АДУКАЦЫЙНАГА СЕМІНАРА – 25 БЕЛАРУСКІХ РУБЛЁЎ
У пакет удзельніка ўваходзіць: зносіны ў фармаце «пытанне-адказ», сертыфікат удзельніка, кава-паўза, відэазапіс канферэнцыі, карысныя матэрыялы ад лектара
Як аплаціць удзел: пасля запаўнення формы рэгістрацыі вам на пошту прыйдзе інструкцыя па аплаце і больш падрабязная інфармацыя аб семінары.
Чакаем усіх жадаючых пашырыць дыяпазон сваіх ведаў і атрымаць карысную інфармацыю для далейшага росту і развіцця!