Навіны
СКЛАД БЕЛАРУСКАЙ ЗБОРНАЙ НА ЧЭМПІЯНАТ ЕЎРОПЫ Ў ПАМЯШКАННІ
26 Февраля 2021
251


Пандэмія каранавіруснай інфекцыі ў 2020 годзе забрала ў лёгкаатлетаў усяго свету чэмпіянат Еўропы і перанесла на год Алімпійскія гульні. Спартсмены, вядома, знерваваліся, але час, адведзены на падрыхтоўку, прынялі як падарунак. Недарэмна. Вынікі, паказаныя не толькі беларусамі гэтай зімой кажуць, што трэніроўкі прайшлі прадуктыўна і плённа. І ў завяршэнне сезона, усё ж такі, адбудзецца чэмпіянат Еўропы ў памяшканні, дзе ў адной з самых магутных канкурэнцый мы можам убачыць россып найгодных рэзультатаў і рэкордаў.

Беларуская зборная будзе прадстаўлена 22 лёгкаатлетамі, а мы прапануем вашай увазе канчатковы склад:

Віталь Парахонька – 60 метраў з бар'ерамі – PB – 7.68; SB – 7.71

Эльвіра Герман – 60 метраў з бар'ерамі – PB, SB – 7.91

Святлана Парахонька – 60 метраў з бар'ерамі – PB, SB – 8.03

Руслана Рашкаван – 60 метраў з бар'ерамі – PB, SB – 8.05

Юрый Забалотны – 60 метраў – PB, SB – 6.72

Дзяніс Блізнец – 60 метраў – PB, SB – 6.75

Максім Богдан – 60 метраў – PB, SB – 6.77

Крысціна Ціманоўская – 60 метраў – PB – 7.21; SB – 7.28

Ганна Міхайлава – 400 метраў – PB, SB – 52.39

Крысціна Мулярчык – 400 метраў – PB, SB – 53.66

Дар'я Барысевіч – 1500 метраў – 4:06.77

Дзмітрый Карпукштурханне ядра – PB, SB – 20.13

Алёна Дубіцкаяштурханне ядра – PB – 18.94; SB – 18.40

Карына Дзямідзік скачок у вышыню – PB, SB – 1.94

Максім Недасекаўскачок у вышыню – PB, SB – 2.34

Ірына Жук – скачок з шастом – PB, SB – 4.67

Віялета Скварцова – трайны скачок – PB, SB – 14.39

Ірына Васькоўскаятрайны скачок – PB – 14.30; SB – 13.84

Настасся Мірончык-Іванова – скачок у даўжыню – PB – 6.93; SB – 6.73

Уладзіслаў Булахаўскачок у даўжыню – PB – 7.94; SB – 7.83

Максім Несцярэнка трайны скачок – PB, SB – 16.92

Максім Андралойць – сямібор’е – PB, SB – 6057 ачкоў

***

Расклад чэмпіянату Еўропы, які пройдзе ў Торуні з 4 па 7 сакавіка:


***

На нашым афіцыйным сайце мы з вялікім задавальненнем будзем весці тэкставы анлайн спаборніцтваў і дзяліцца самай актуальнай інфармацыяй з Arena Torun. Хварэем за нашых разам!

КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ