Навіны
УСПАМІНАЕМ ЧЭМПІЯНАТ ЕЎРОПЫ Ў ТОРУНІ. ДЗЕНЬ ПЕРШЫ, 4 САКАВІКА
30 Марта 2021
201


З 4 па 7 сакавіка польскі Торунь прымаў спартсменаў еўрапейскага кантынента ў рамках чэмпіянату Еўропы па лёгкай атлетыцы ў памяшканні. Беларуская каманда была прадстаўлена 22 спартсменамі, якія годна адстойвалі гонар нашай краіны. Кожны дзень атлеты змагаліся за выхад у наступную стадыю альбо за медалі спаборніцтваў.

У першы дзень, 4 сакавіка, у сектары выйшлі трое беларусаў, якія імкнуліся скарыць кваліфікацыйную мяжу для выхаду ў фінал.

Максім Недасекаў у кваліфікацыі падзяліў са сваім супернікам італьянцам Джанмарко Тамбери першы радок пратаколу, пераляцеўшы мяжу 2.21. Вашай увазе відэапапытка Макса:

На сваім першым дарослым чэмпіянаце Еўропы ў сектары для скачка ў даўжыню дэбютаваў Уладзіслаў Булахаў. У кваліфікацыі яму скарылася адзнака 7.52 і з 13-ым вынікам, на жаль, ён завяршыў свой выступ на дадзеным старце:

Алене Дубіцкай у першы дзень чэмпіянату Еўропы ў рамках кваліфікацыі без праблем удалося прайсці ў фінал спаборніцтваў з другім паказальнiкам, адправіўшы ядро на 18.74:


КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ