Навіны
СТАРТУЙ З НАМІ Ў РАМКАХ ВАДОХРЫШЧАНСКАГА ЗАБЕГУ 17 СТУДЗЕНЯ!
11 Января 2021
312


Напярэдадні царкоўнага свята – Вадохрышча Гасподняе – Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі прапануе зарадзіцца крутымі эмоцыямі і прыняць удзел у спартыўна-масавым мерапрыемстве, якое ў гэтым годзе будзе праведзена ўпершыню. Вадохрышчанскі забег прымеркаваны да Вялікага свята і пройдзе 17 студзеня, у нядзелю. Удзельнікі будуць мець магчымасць не толькі пераадолець дыстанцыю і атрымаць заслужаны медаль, але і нырнуць у палонку – квэст для падрыхтаваных смельчакоў.

Стартуем у будучую нядзелю ў 12:00 ад спарткомплексу "Дынама", размешчанага па адрасе – Мінск, Даўмана, 23.

Удзельнікам прапанавана дзве трэйлавые дыстанцыі на выбар: 5 кіламетраў 300 метраў (1 круг) і 20 кіламетраў 300 метраў (4 кругі).

Спаборніцтвы асабістыя і пройдуць у пяці ўзроставых катэгорыях у мужчын і жанчын: 30 гадоў і маладзейшыя, 31-40 гадоў, 41-50 гадоў, 51-60 гадоў і 60 і старэйшыя.

Для таго, каб забег прынёс Вам радасць і масу станоўчых уражанняў, прытрымлівайцеся нашых рэкамендацый:

- не варта недаацэньваць умовы надвор'я, сілу маразоў і пераацэньваць свае магчымасці

- на працягу дыстанцыі будуць прысутнічаць валанцёры, якія неадкладна вам дапамогуць, калі раптам вы адчулі прыкметы пераахаладжэння

- ваша галоўная мэта перад стартам – не змерзнуць. Падыдуць любыя спосабы: размінка, скачкі ў стартавым калідоры або цёплая вопратка, якую не шкада скінуць на дыстанцыі

- падчас бегу рабіце ўдых носам, а выдых праз рот або праз нос, каб дыхальныя каналы перыядычна выграваліся цёплым паветрам з лёгкіх

Нагрудныя нумары ўдзельнікам забегу выдаюцца ў адпаведнасці з пададзенымі заяўкамі 17 студзеня з 9:00 да 11:30 у фае спарткомплексу «Дынама». Каб атрымаць нумар, неабходна прад'явіць пасведчанне асобы і медыцынскую даведку або распіску (запаўняецца на месцы выдачы або папярэдне спампоўваецца з сайта).

Узнагароджанне прызёраў і пераможцаў будзе праведзена па заканчэнні мерапрыемства, а прызёры і пераможцы атрымаюць памятныя прызы ад БФЛА і партнёраў. Рэзультаты фіксуюцца электроннай сістэмай хронаметражу, таму не смінайце нагрудны нумар, так як з адваротнага боку прылеплены чып.


Больш падрабязна са схемай дыстанцыі можаце азнаёміцца крыху ніжэй:


Сяргей Зыкаў, адзін з арганізатараў забегу і ўдзельнік:

- Нарэшце прыходзіць зіма: на Вадохрышчанскі забег 17 студзеня абяцаюць мароз ад -6 да -10. Шыкоўнае надвор'е! Будзем спадзявацца, што не будзе ветру, а так, вядома, пашанцуе. Спаборніцтвы праводзім упершыню, але назва павінна адпавядаць нашаму мерапрыемству. Па-першае, Вадохрышчанскія купанні, па-другое, як правіла, мароз, зіма набірае сілы. Пасля забегу можам акунуцца ў палонку. Гэта для тых, хто займаецца загартоўваннем і гатовы. Асабіста сам збіраюся бегчы з голым торсам 20 кіламетраў, а на самым фінішы выкупацца (калі Вы не займаецеся зімовым плаваннем, не рэкамендую). Усяму свой час, беражыце сябе. Для таго, каб забег прынёс задавальненне і карысць, памятайце: не рызыкуйце і пры найменшых пачуццях астуджэння неадкладна надзеньце цёплую флісавую кофтачку, якая павінна быць у Вас на поясе. Якія сімптомы пераахаладжэння: з асабістага досведу ведаю, што падае тэмп бегу і адчуваюцца калыханні, неабходна як мага актыўна працягваць бег (ні ў якім разе не спыняцца) і самае галоўнае – апрануцца. Упэўнены, Вы атрымаеце максімум станоўчых эмоцый і карысць ад загартоўвання. І, нарэшце, наш эксклюзіў: той, хто зарэгістрыруецца не пазней за 14 студзеня, атрымае імянны медаль фінішора з указаннем дыстанцыі, даты і месцы забегу. Такім чынам, сябры, Вас чакаюць мора пазітыву і сапраўднае Вадохрышча!

Зарэгістрыравацца можна ТУТ

Азнаёміцца з рэгламентам па СПАСЫЛЦЫ

Чакаем усіх і кожнага. Абяцаем, вы атрымаеце масу эмоцый і ўражанняў!

КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ