Навіны
СУСВЕТНЫЯ РЭКОРДЫ НА ЧЭМПІЯНАТАХ ЕЎРОПЫ
22 Ноября 2020
262


У гэтым годзе Еўрапейская лёгкаатлетычная асацыяцыя святкуе 50-годдзе. У сувязі з гэтай датай мы вырашылі ўспомніць самыя яркія сусветныя рэкорды, устаноўленыя на чэмпіянатах Еўропы за апошнія паўстагоддзя.

На самым першым кантынентальным форуме, арганізаваным пад эгідай Еўрапейскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі, які прайшоў у 1971 годзе ў Хельсінкі, былі ўстаноўлены тры сусветныя рэкорды сярод жанчын, а таксама двойчы пераадолены важныя «часавыя бар'еры». Тады спаборніцтвы ў бегу на 1500м сярод жанчын праводзіліся на чэмпіянаце Еўропы ўсяго ў другі раз. Карын Крэбс з ГДР стала першай жанчынай, якая выбегла з 04:10. Яна фінішавала з рэзультатам 4:09.62. Яе суайчынніцы, жаночая эстафетная каманда 4х400м, таксама ўпершыню паказала рэзультат з 03:30, завяршыўшы дыстанцыю з сусветным рэкордам 3:29.28.

У 1986 годзе на чэмпіянаце Еўропы ў Штутгарце былі ўстаноўлены 3 сусветныя рэкорды, адзін з якіх стаіць ужо на працягу 35 гадоў. Гэта рэкорд Юрыя Сядых у кіданні молата.

У 1986 годзе савецкі лёгкаатлет заваяваў трэці запар тытул чэмпіёна Еўропы і рэкардсмена свету – 86.74. Яшчэ адзін прадстаўнік СССР Сяргей Літвінаў стаў сярэбраным прызёрам – 85.74. Сяргей Мікалаевіч дагэтуль з'яўляецца адзіным спартсменам, хто з такімі далёкімі метрамі не змог падняцца на найвышэйшую прыступку п'едэстала гонару, а яго рэзультат замыкае топ-5 найлепшых вынікаў у гісторыі. Сусветны рэкорд – 86.74 – Юрый Сядых усталяваў у чацвёртым выхадзе ў сектар, на 8 сантыметраў палепшыўшы сваё ж WR. У пятай спробе Сядых адправіў молат на 86.68, што таксама было далей папярэдняга сусветнага дасягнення. Тады ў фінале савецкі спартсмен 5 разоў дасылаў снарад за адзнаку 85м, а ўсе яго 7 спробаў (уключаючы кваліфікацыйны раунд) былі далей за рэкорд чэмпіянату – 81.66, устаноўленага ім чатырма гадамі раней.


Яшчэ адна прадстаўніца СССР Марына Сцяпанава ў 36 гадоў устанавіла сусветны рэкорд у бегу на 400м з/б – 53.32. Брытанка Фаціма Уітбрэд перапісала WR у кіданні кап’я – 77.44 – у кваліфікацыі. А на наступны дзень стала чэмпіёнкай Еўропы, апярэдзіўшы Петру Фельке з ГДР, з рэзультатам 76.32, што таксама далей папярэдняга рэкорду свету.

Heike Drechsler (ГДР) выйграла чэмпіёнскі тытул у бегу на 200м з паўторам сусветнага рэкорду 21.71, які належаў яе суайчынніцы Марыце Кох, якая за сваю кар'еру 6 разоў станавілася чэмпіёнкай Еўропы і тройчы на кантынентальных форумах перапісвала рэкорды свету.

Кох стала першай спартсменкай, якая выбегла з 49 секунд на 400-метроўцы. Здарылася гэта на чэмпіянаце Еўропы ў Празе ў 1978 годзе. Тады лёгкаатлетка фінішавала з рэзультатам 48.94. Затым яна яшчэ двойчы перапісвала рэкорд свету на ЧЕ 1982 года ў Афінах. Яна ў складзе эстафеты 4х400м пераадолела дыстанцыю за 3:19.05, а таксама прабегла 400м за 48.15, што да гэтага часу з'яўляецца рэкордам чэмпіянату.

Яшчэ адзін гістарычны рэзультат на чэмпіянаце Еўропы 1978 года ў Празе зафіксавала Таццяна Зеленцова з СССР. У гэты год на кантынентальным форуме ўпершыню праводзіліся спаборніцтвы ў бегу на 400м з/б у жанчын. Савецкая бягуння выбегла з 55 секунд – 54.89 – і палепшыла свой жа сусветны рэкорд (55.21). Таццяна Пятроўна стала трэніраваць Марыну Сцяпанаву, якая праз 8 гадоў выйграла тытул чэмпіёнкі Еўропы і перапісала рэкорд сваёй настаўніцы.

У жаночым скачку з шастом на трох чэмпіянатах Еўропы запар перапісваўся сусветны рэкорд. У 1974г. Розмары Акерман з ГДР стала рэкардсменкай, пераадолеўшы планку на вышыні 1.95. У 1978г. у Празе італьянка Сара Сімяёні пераадолела 2-метровы бар'ер і заваявала не толькі чэмпіёнскі тытул, але і прысвоіла сабе сусветны рэкорд – 2.01. Гэтыя метры значыліся рэкорднымі яшчэ 4 гады, да наступнага кантынентальнага форуму. На ЧЕ-1982 у Афінах Ульрыке Мейфарт (ФРГ) дадала да сусветнага рэкорду яшчэ 1 см – 2.02.


На чэмпіянаце Еўропы 1982 года ў Афінах брытанскі мнагаборац Дэйлі Томпсан стаў рэкардсменам свету ў дзесяцібор'і, набраўшы 8743 ачкі (або 8774 па сучаснай табліцы налічэння ачкоў). Папярэдні рэкорд пратрымаўся месяц і належаў Юргену Хінгзену, які заняў другое месца.

Самы нечаканы сусветны рэкорд быў устаноўлены ў 1990 годзе ў Спліце. Французская мужчынская эстафетная каманда 4х100м фінішавала з рэзультатам 37.79, перапісаўшы дасягненне амерыканскага квартэта, паказанага на Алімпійскіх гульнях 1084 года. На сённяшні дзень французы з'яўляюцца апошняй еўрапейскай камандай, якая змагла прысвоіць сабе сусветны рэкорд у эстафеце 4х100м.


З ростам рэзультатаў сусветныя рэкорды сталі рэдкасцю на чэмпіянатах Еўропы. Тым не менш у 2002 годзе ў Мюнхене паляк Роберт Каржанеўскі пракрочыў дыстанцыю 50км за 03:36:03 і ўсталяваў сусветны рэкорд у гэтай дысцыпліне (у той час – найвышэйшае сусветнае дасягненне).

Апошні сусветны рэкорд на чэмпіянаце Еўропы быў зафіксаваны ў Цюрыху ў 2014 годзе. Француз Yohann Diniz перапісаў рэкорд у спартыўнай хадзьбе на 50 км амаль на 2 хвіліны – 03:32:33. Гэты рэзультат пакуль нікому не ўдавалася палепшыць.

СУСВЕТНЫЯ РЭКОРДЫ, УСТАНОЎЛЕНЫЯ НА ЧЭМПІЯНАТАХ СВЕТУ

ХЕЛЬСІНКІ-1971

1500м – Карын Крэбс (ГДР) – 4:09.62

Кіданне дыска – Фаіна Мельнік (СССР) – 64.22

Эстафета 4х400м – ГДР – 3:29.28

РЫМ-1974

400м – Рыйтта Салін (Фінляндыя) – 50.14

Эстафета 4х100м – ГДР – 42.51

Скачок у вышыню – Розмары Акерман (ГДР) – 1.95

Кіданне кап’я – Рут Фухс (ГДР) – 67.22

ПРАГА-1978

400м – Марыта Кох (ГДР) – 48.94

400м з/б – Таццяна Зеленцова (СССР) – 54.89

Скачок у вышыню – Сара Сімяёні (Італія) – 2.01

АФІНЫ-1982

Десяцібор’е – Дэйлі Томпсан (Вялікабрытанія) – 8743 ачкі

400м – Марыта Кох (ГДР) – 48.15

Эстафета 4х400м – ГДР – 3:19.05

Скачок у вышыню – Ульрыке Мейфарт (ФРГ) – 2.02

ШТУТГАРТ-1986

Кіданне молата – Юрый Сядых (СССР) – 86.74

200м – Heike Drechsler (ГДР) – 21.71

400м з/б – Марына Сцяпанава (СССР) – 53.32

Кіданне кап’я – Фаціма Уітбрэд (Вялікабрытанія) – 77.44

СПЛІТ-1990

Эстафета 4х100м – Францыя – 37.79

МЮНХЕН-2002

50км сп/х – Роберт Каржанеўскі (Польшча) – 3:36:39

ЦЮРЫХ-2014

50км сп/х – Yohann Diniz (Францыя) – 3:32:33 

КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ