Навіны
СУСВЕТНЫЯ ШКОЛЬНЫЯ ГУЛЬНI U15 ПРОЙДУЦЬ У БЯЛГРАДЗЕ С 11 ПА 19 ВЕРАСНЯ
31 Августа 2021
251


ISF U15 World School Sport Games, якія праводзяцца ў другі раз пад эгідай Міжнароднай федэрацыі школьнага спорту (ISF), прыме з 11 па 19 верасня 2021 года сербскі Бялград. Беларускую лёгкую атлетыку там прадставяць чацвёра юных спартсменаў. Расказваем вам, што гэта за старт і хто адправіцца на свой першы міжнародны турнір абараняць гонар нашай краіны.

У праграму сусветных школьных гульняў увайшлі чатырнаццаць відаў спорту: лёгкая атлетыка, бадмінтон, баскетбол, баскетбол 3х3, шахматы, футбол, дзюдо, каратэ, арыентаванне, плаванне, настольны тэніс, тхэквандо, валейбол, барацьба.


У лёгкаатлетычных спаборніцтвах, якія пройдуць з 13 па 17 верасня, будуць прымаць удзел юнакі і дзяўчаты 2006-2008гг.н. У праграму ўвайшлі наступныя віды:


Юнакi

- 100м, 200м, 400м, 800м, 1500м, 100м з/б (84см), 300м з/б (76см)

- эстафета 4х100м, эстафета 100м+200м+300м+400м

- скачок у вышыню, скачок у даўжыню, патройны скачок

- штурханне ядра (4кг), кіданне дыска (1кг), кіданне кап'я (600гр)

Дзяўчынкi

- 100м, 200м, 400м, 800м, 1500м, 100м з/б (76см), 300м з/б (76см)

- эстафета 4х100м, эстафета 100м+200м+300м+400м

- скачок у вышыню, скачок у даўжыню, патройны скачок

- штурханне ядра( 3кг), кіданне дыска (750гр), кіданне кап'я (400гр)

***

Беларусь у Бялградзе прадставяць чатыры лёгкаатлеты:

Бойка Лізавета (2006г.н.) - штурханне ядра (РВ - 14.93), кіданне дыска (РВ (1кг) - 41.92)

Загавалка Максім (2006г.н.) - кіданне дыска (PB - 49.79)

Кобелева Лізавета (2006г.н.) - бег 100м з бар'ерамі (РВ - 14.30 (13.6 р/х))

Хвост Марыя (2007г.р.) - скачок у вышыню (РВ - 1.70)

Расклад лёгкаатлетычных спаборніцтваў арганізатары абвесцяць крыху пазней.

***

Для ўдзелу ў сусветных школьных гульнях зарэгістраваліся дэлегацыі з больш чым 40 краін, у тым ліку і зборныя ЗША, Расіі, Украіны, Польшчы, Нідэрландаў, Бразіліі, Мексікі, Нігерыі, Вялікабрытаніі. Дарэчы, лёгкаатлетычны турнір пройдзе не ў самай Бялградзе, а ў горадзе Сремска-Мітравіца, які знаходзіцца ў 70км ад сталіцы Сербіі. У праграме гульняў таксама запланаваны адукацыйныя праграмы і форумы.

Дарэчы, Сусветная летняя Гімназіяда, якая таксама традыцыйна праходзіць пад эгідай ISF раз у два гады і першапачаткова была перанесена з 2020-га года на кастрычнік 2021-га, у гэтым годзе не адбудзецца па эпідэміялагічнага прычынах. Новыя даты яе правядзення - 26 лістапада - 3 снежня 2022 года. Месца застаецца ранейшым - Цзиньцзянь, Кітай.

КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ