Навіны
СВЕТЛАНА ПАРАХОНЬКО СТАЛА БРОНЗОВЫМ ПРИЗЁРОМ НА ТУРНИРЕ В ВЕНГРИИ С ЛИЧНЫМ РЕКОРДОМ!
05 Июня 2021
222


Сёння, 5 чэрвеня, у венгерскім горадзе Татабанья прайшоў "бронзавы" этап кантынентальнага тура World Athletics. У рамках турніру Magyar Nagydíj Sorozat Tatabánya на старт бар'ернай 100-метроўкі выйшла беларуска Святлана Парахонька.

Наша спартсменка фінішавала трэцяй з новым асабістым рэкордам, упершыню ў кар'еры афіцыйна "размяняўшы" 13-секундны мяжу - 12.99. Пераможцай спаборніцтваў стала прадстаўніца Багам Дэвін Чарлтан, якая паказала вынік 12.85. Другое месца заняла гаспадыня спаборніцтваў Луца Козак - 12.92. Вецер у фінальным забегу склаў -0.6 м/с.


Шчыра віншуем Святлану і яе настаўніка Віктара Мікалаевіча Мяснікова з паспяховым выступленнем!

КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ