Навіны
ТОП-5 ФІЛЬМАЎ ПРА СПОРТ І МАТЫВАЦЫЮ
09 Декабря 2020
263


Часта самая лепшая матывацыя – гэта дастойны фільм, які падахвочвае гледача нарэшце заняцца спортам ці зарадзіцца натхненнем на штодзённыя рэчы.

"МАЛЫШКА НА МІЛЬЁН" (2004 год)


Кінакарціна атрымала 4 «Оскары». Фільм аб моцнай жанчыне, які кранае не толькі жаночыя, але і мужчынскія сэрцы. Афіцыянтка Мэгі спрабуе дасягнуць поспеху ў нетыповым для жанчын відзе спорту – боксе. Яна абрала сабе пажылога вядомага трэнера, але той ёй адмаўляе раз за разам у трэніроўках, так як не трэніруе «дзяўчынак». Упартасць галоўнай гераіні дзівіць гледача і трэнера. У карціне іграе легендарны Клінт Іствуд. Больш за тое, ён выступіў рэжысёрам фільма.

"РОКІ" (1976 год)


Новае – гэта добра забытае старое. Для кагосьці – гэта дзяцінства, для кагосьці – юнацтва, але па заслугах фільм можна лічыць сімвалам сваёй эпохі. Гісторыя хлопца, які з нізоў пры дапамозе сілы свайго характару дасягае поспеху. Галоўны герой Рокі – унутраны пазітыўны герой кожнага. Найлепшай матывацыі і не прыдумаеш.

"ТОНЯ СУПРАЦЬ УСІХ" (2007 год)


Фільм заснаваны на рэальных падзеях, якія адбыліся з вядомай фігурысткай Тоняй Хардзінг. Гісторыя дзяўчыны, якая з нізоў магла дамагчыся поспеху толькі пры дапамозе ўнутранай сілы волі і характару. Нягледзячы на адсутнасць падтрымкі сям'і і грошай, Тоня пры дапамозе зацятасці дасягае мэты. Але пераходзіць грань і падстаўляе канкурэнтку на фінальных спаборніцтвах, тым самым ламае сваю кар'еру. Фільм пра ўзлёты і падзенні, які вучыць маралі ў спорце. Беспрынцыповасць і смага перамогі любым коштам – не найлепшы метад дасягнення поспеху.

"МІРНЫ ВОІН" (2006 год)


Кінакарціна заснаваная на рэальных падзеях і лічыцца адной з самых папулярных. Тут ёсць усё – матывацыя, спорт, радасць перамогі і філасофія жыццёвага шляху чалавека. Фільм прымушае хвалявацца, дзейнічаць і думаць. Гісторыя пра хлопца, які рабіў вялікія поспехі ў спорце, быў упэўнены ў сабе і рухаўся наперад. Але ў адзін момант пасля траўмы яго жыццё перагортваецца з ног на галаву. Ён губляе кар'еру, веру ў сябе і матывацыю. Падчас дэпрэсіі і разбітасці ён знаходзіць настаўніка-трэнера. Той яму дапамагае зусім па-іншаму зірнуць на спорт і жыццё. «Важная не мэта, а шлях чалавека да яе». Менавіта гэтую думку можна лічыць галоўнай у дадзенай кінакарціне.

"ПЕЛЕ. НАРАДЖЭННЕ ЛЕГЕНДЫ" (2016 год)


Амерыканская кінакарціна, заснаваная на рэальных падзеях з жыцця вядомай футбольнай зоркі XX стагоддзя. Гэта гісторыя, якая вучыць не азірацца на сваё мінулае, пераадольваць страхі і ісці па прызыву свайго таленту. Калі глядзіш карціну, разумееш, што пры ўпартасці магчыма ўсё. Фільм паказвае гісторыю хлопца з глыбінкі, які расце ў беднай сям'і і здаецца, што лёс фактычна пазбаўляе яго любых магчымасцяў на поспех. Пеле атрымоўваецца пры дапамозе сілы і ўнутранага клічу прыйсці да поспеху і пабіць сусветныя рэкорды.

КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ