Навіны
ТОП-5 ЖАНОЧЫХ ЗАБЕГАЎ ЛЕТНЯГА ЧЭМПІЯНАТУ БЕЛАРУСІ ПА ЛЁГКАЙ АТЛЕТЫЦЫ
24 Октября 2020
179


Гэты суботні дзень мы зноў хочам прысвяціць успамінам найлепшых момантаў чэмпіянату краіны, але сёння раскажам пра жаночыя забегі, якія радавалі гледачоў і балельшчыкаў выніковасцю і напалам. На працягу трох апошніх дзён мы прэзентавалі топ-5 скачкоў, топ-5 спробаў у кіданні і топ-7 мужчынскіх забегаў. Сёння мы зноў пра Беларускія лёгкаатлетычныя гульні.

ЭЛЬВІРА ГЕРМАН

Дзеючая чэмпіёнка Еўропы і рэкардсменка краіны сярод моладзі ў бегу на 100 метраў з бар'ерамі Эльвіра Герман на чэмпіянаце Беларусі па лёгкай атлетыцы зноў пакінула ў баку саперніц, пераадолеўшы дыстанцыю ў фінале за 12.87. Званне лідара зборнай пацверджана, рухаемся далей. А сёння ўспамінаем пра тое, як гэта было.

АЛІНА ЛУЧШАВА

На Кубку Беларусі па лёгкай атлетыцы, які прайшоў у пачатку ліпеня ў Брэсце, тады яшчэ 18-гадовая Аліна Лучшава паказала выдатны рэзультат у бегу на 400 метраў – 51.84, што з'яўляецца новым юніёрскім рэкордам краіны. На чэмпіянаце Беларусі, які прайшоў у жніўні ў трэці раз на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама", спартсменка пацвердзіла лідарства ў краіне, пераадолеўшы круг у кампаніі старэйшых саперніц за 52.15. Вашай увазе фінальны забег з удзелам Аліны.

КРЫСЦІНА ЦІМАНОЎСКАЯ 100 МЕТРАЎ

Серыю перамог у рамках чэмпіянату краіны самая хуткая дзяўчына Беларусі адкрыла золатам у бегу на 100 метраў, паказаўшы ў фінале 11.51. Крыху ніжэй відэа забегу.

КРЫСЦІНА ЦІМАНОЎСКАЯ 200 МЕТРАЎ

Другую залатюу ўзнагароду чэмпіянату Беларусі па лёгкай атлетыцы заваявала лідар зборнай у спрынтарскім бегу, апярэдзіўшы саперніц у фінальным забегу з рэзультатам 23.44. Вашай увазе відэа фінальнага забегу.

ГАННА МІХАЙЛАВА

У трэці дзень чэмпіянату Беларусі Ганны Міхайлавай не было роўных у бегу на 400 метраў з бар'ерамі. А ў фінальным забегу спартсменка паўтарыла сваё асабістае дасягненне – 57.75 і першай перасекла фінішную рысу. У відэа, размешчаным крыху ніжэй, глядзіце пра тое, як гэта было.


КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ