Навіны
ТРАДЫЦЫЙНЫЯ СПАБОРНІЦТВЫ ПА ЛЁГКАЙ АТЛЕТЫЦЫ ПАМЯЦІ Г. М. СКЛЕЗНЕВА АДБЫЛІСЯ Ў ГОМЕЛІ
06 Мая 2021
199


4-5 траўня Гомельскі стадыён "Луч" прымаў удзельнікаў лёгкаатлетычных спаборніцтваў, прысвечаных памяці Героя Савецкага Саюза лейтэнанта Георгія Міхайлавіча Склезнева. У рамках традыцыйнага турніру на старт выйшлі юнакі і дзяўчаты 2007-2008гг.н.

Для спартсменаў гэтага ўзросту сустрэчы на адной дарожцы і ў адных сектарах не зусім звыклыя: юнакі і дзяўчаты 2007г.н. у гэтым годзе пераважна спаборнічаюць з калегамі 2006г.н., а юныя лёгкаатлеты 2008г.н. у гэтым сезоне на рэспубліканскай спартакіядзе школьнікаў будуць весці барацьбу з рабятамi 2009г.н. Тым не менш, сярод удзельнікаў спаборніцтваў, якія з'ехаліся ў абласны цэнтр з усёй Гомельскай вобласці і нават з Магілёва, мы ўбачылі тых, хто ўжо даволі ўпэўнена заяўляе пра сябе.

Аляксандра Шулякова (2008г.н., Гомель) была самай хуткай у бегу на 600м і 1000м з вынікамі 1:43.0 і 3:18.4 адпаведна. Яе калега па трэніровачным працэсе Лізавета Баброўская (2008г.н., Гомель) выйграла забег на 2000м з вынікам 7:40.1. Юная выпускніца праекта "300 талентаў для Каралевы" Крысціна Краўчанка (2008г.н., Гомель) атрымала перамогу на дыстанцыі 300м - 44.0. Акрамя таго, дзяўчына паднялася на другую прыступку п'едэстала ў скачку з шШастом, узяўшы 2.80. Вышэй за ўсіх - на 3.10 - у гэтай дысцыпліне ўзляцела Кіра Цішкунец (2008г.н., Гомель).

У бегу на 60м з бар'ерамі ў дзяўчат добрыя секунды паказалі Ксенія Цыганок - 9.1 і Аліна Васільева - 9.2 (абедзве 2007г.н., Гомель). Аліна, дарэчы, апынулася найхуткай і на гладкай 60-метроўцы з вынікам 8.1. Ксенія, якую ў зімовым сезоне мы часта бачылі ў мнагабор'і, зафіксавала вельмі годныя метры ў кіданні кап'я - 33.58 (500гр).

У скачку ў даўжыню ў юнакоў пераможцам спаборніцтваў стаў Іван Браслаўскі (2008г.н., Гомель), у лепшай са спробаў паляцеўшы на 5.46. Ён жа стаў лідэрам у сектары для скачку ў вышыню, пераадолеўшы 1.70. Сярод дзяўчат-штурхальніц ядра роўных не знайшлося Паліне Белавус (2007г.н., Гомель) - 11.84, сярод юнакоў на вышэйшую прыступку п'едэстала падняўся Максім Вяліжанін (2007г.н., Бабруйск) - 13.42 (4кг).

З поўнымі выніковымі пратаколамі можна азнаёміцца ТУТ.

КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ