Навіны
ЦІМА БЕЛАРУСКІХ - ХЭДЛАЙНЕР ЦЫРЫМОНІІ АДКРЫЦЦЯ ЧЭМПІЯНАТУ БЕЛАРУСІ ПА ЛЁГКАЙ АТЛЕТЫЦЫ!
17 Июля 2020
300


Пашумім на "Дынама" ?! Не толькі яркія бітвы на дарожках і ў сектарах галоўнай спартыўнай арэны краіны - нагода стаць часткай Беларускіх лёгкаатлетычных гульняў. У рамках урачыстай цырымоніі адкрыцця нацыянальнага чэмпіянату, якая распачнецца 31 ліпеня ў 17:00, выступіць папулярны спявак Ціма Беларускіх! А ў працяг вечара дарыць вам маляўнічыя эмоцыі перамог і новых рэкордаў будуць нашы вядучыя спартсмены. І ім, паверце, ёсць, чым вас здзівіць! Будучы старт - галоўны ў сезоне для беларускіх лёгкаатлетаў - адбудзецца ў тэрміны Алімпійскіх гульняў у Токіа і стане праверкай сіл для лідараў нацыянальнай каманды. Спартсменам патрэбна ваша падтрымка! Квіткі на чэмпіянат Беларусі па лёгкай атлетыцы можна набыць ПА СПАСЫЛЦЫ. Не прапусціце, чакаем усіх!

КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ