Навіны
У МІНСКУ ПРАЙШОЎ "ЭКА-ТРЭЙЛ" + ФАТАГРАФІІ!
25 Апреля 2021
394


Масавыя забегі Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі імкнуцца нагнаць мерапрыемствы, якія ўпусцілі ў 2020 годзе, і прапануюць аматарам спорту, бегу і здаровага ладу жыцця паспрабаваць сябе ў новым годзе ў розных трэйлавых гонках. Сёння ў сталіцы прайшоў "Эка-трэйл", які стаў навінай сярод звыклых нам спартыўных падзей. Спартсмены змагаліся не толькі паміж сабой, але і з умовамі надвор'я, якія падарылі поўны спектр эмоцый. То дождж, то град, то снег, то сонейка суправаджалі бегуноў па ходзе заяўленых дыстанцый, а гэта, дарэчы, 8 кіламетраў і 15.


У 11:40 у месцы старту было шматлюдна. Стоўпіліся не толькі ўдзельнікі забегу, але і групы падтрымкі ў асобе сяброў, сваякоў і знаёмых. Час iшоў, бегуны разміналіся і пачалі падыходзіць да стартавай лініі. Са зваротнага адліку вядучай, дарэчы, рэжысёра спартыўных мерапрыемстваў БФЛА Марыны Качан, спартсмены адправіліся ў шлях.


Кожны абраў сабе дыстанцыю па жаданні, гатоўнасці і настрою. На фінішы нашых удзельнікаў чакалі памятныя медалі, гарачы чай, невялікі перакус і прыемны бонус - лазня-бочка, у якой можна было сагрэцца, папарыцца, а пасля і ў вадасховішчы нырнуць. Загартаваных "маржоў" сярод удзельнікаў хапала. А пераможцаў і прызёраў-грашовыя сертыфікаты, мёд і падарункі ад партнёра Федэрацыі - кампаніі "Joma".


Праз амаль 30 хвілін на фінішнай прамой з'явіўся першы финишер, які з лёгкасцю пракаціў заяўленыя 8 кіламетраў. Знаёмім вас з тройкамі лепшых на кожнай з дыстанцый, узроставай катэгорыі і іх вынікамі:

8 кіламетраў

Абсалютным пераможцам сярод мужчын на дадзенай дыстанцыі стаў Мікалай Сухадольскі (Барань) - 26:47

Мужчыны 30 гадоў і маладзейшыя

1 месца - Станіслаў Цвірко (Мінск) - 34:52

2 месца - Яўген Карпаў (Асіповічы) - 34:54

3 месца - Сяргей Ліхтаровіч (Смалявічы) - 37:04

Мужчыны 31-40 гадоў

1 месца - Мікалай Сухадольскі (Барань) - 26:47

2 месца - Сяргей Кракін (Мар'іна горка) - 29:25

3 месца - Уладзімір Судаленка (Салігорск) - 30:56

Мужчыны 41-50 гадоў

1 месца - Павел Трызна (Мінск) - 32:53

2 месца - Валерый Дзевачкiн (Санкт-Пецярбург) - 32:57

3 месца - Віктар Малашэнка (Касцюковічы) - 33:21

Мужчыны 51-60 гадоў

1 месца - Генадзь Пiскiжоў (Мсціслаўль) - 31:09

2 месца - Сяргей Варывода (Мінск) - 37:44

Мужчыны 61 год і старэй

1 месца - Віктар Елаеў (Шчучын) - 41:39

2 месца - Ігар Каспяровіч (Бабруйск) - 43:35

Абсалютнай пераможцай на дадзенай дыстанцыі ў жанчын стала Настасся Сакалова (Менск) - 37:49

Жанчыны 31 год і маладзей

1 месца - Анастасія Сакалова (Мiнск) - 37:49

2 месца - Аліна Шумская ( Слуцк) - 37:55

3 месца - Кацярына Якаўцава (Мiнск) - 39:45

Жанчыны 31-40 гадоў

1 месца - Вікторыя Кукар (Мінск) - 40:47

2 месца - Ірына Жукава (Лагойск) - 42:10

3 месца - Марына Пісарэўская (Мінск) - 42:19

Жанчыны 41-50 гадоў

1 месца - Ірына Адамовіч (Мінск) - 39:04

2 месца - Наталля Азевіч (Астравец) - 39:26

3 месца - Надзея Яцкоўская - 41:30

Жанчыны 51-60 гадоў

1 месца - Ніна Коваль (Мінск) - 38:57

2 месца - Вольга Суханава (Мінск) - 49:04

3 месца - Вольга Кутузава (Менск) - 59:49

15 кіламетраў

Абсалютным пераможцам сярод мужчын на дадзенай дыстанцыі стаў Аляксандр Васілевіч (Мінск) - 52:09

Мужчыны 30 гадоў і маладзейшыя

1 месца - Віталь Саскавец (Мiнск) - 55:12

2 месца - Іван Филаткин (Круглае) - 56:52

3 месца - Максім Кузьміч (Мінск) - 1:03:23

Мужчыны 31-40 гадоў

1 месца - Аляксандр Васілевіч (Мінск) - 52:09

2 месца - Яўген Щебетун (Фаніпаль) - 1:04:19

3 месца - Максім цароў (Фаніпаль) - 01:04:56

Мужчыны 41-50 гадоў

1 месца - Дзмітрый Давыдзік (Мінск) - 56:09

2 месца - Іван Бобышев (Віцебск) - 1:01:09

3 месца - Аляксандр Маркавіч (Магілёў) - 01:01:51

Мужчыны 51-60 гадоў

1 месца - Сяргей Багдановіч (Мінск) - 58:00

2 месца - Віталь Дрофа (Мінск) - 1:08:08

3 месца - Аляксандр Ляўчук (Мінск) - 1:11:04

Мужчыны 61 год і старэй

1 месца - Сяргей Антип (Жлобін) - 1:06:04

2 месца - Анатоль Бунас (Мінск) - 1:20:05

Абсалютнай пераможцай на дадзенай дыстанцыі ў жанчын стала Кацярына Пашкоўская (Мінск) - 1:14:49

Жанчыны 30 гадоў і маладзей

1 месца - Таццяна Халікава (Мінск) - 1:19:59

2 месца - Наталля Русецкая (Мінск) - 1:33:05

Жанчыны 31-40 гадоў

1 месца - Алена Маісеева (Мінск) - 1:15:49

2 месца - Вольга Мілаванава (Мінск) - 1:18:08

3 месца - Паліна Кірава (Мінск) - 1:18:19

Жанчыны 41-50 гадоў

1 месца - Кацярына Пашкоўская (Мінск) - 1:14:49

2 месца - Наталля Маслоўская (Нясвіж) - 1:19:30

3 месца - Святлана Сялюк (Мінск) - 1: 48: 41

З поўным пратаколам вынікаў вы можаце азнаёміцца ТУТ

Фотаграфii БФЛА з мінулага мерапрыемства - па СПАСЫЛЦЫ

***

Сваімі эмоцыямі з намі падзяліліся некаторыя з удзельнікаў.

Максім Селіванаў, які стаў пяты ў агульным заліку на дыстанцыі 8 кіламетраў:


- Траса атрымалася даволі лёгкай, без значных горак па ходзе забегу. Усюды былі паказальнікі, якія арыентавалі, куды бегчы. Усё прайшло выдатна. Прабег сёння на сваю гатоўнасць, а надвор'е спрыяла добраму выніку і настрою. Наступны старт - 22 траўня - Сожскі паўмарафон.

Анастасія Сакалова, якая стала найхуткай дзяўчынай у "абсалюце" на дыстанцыі 8 кіламетраў:


- Дыстанцыя выдатная, усё спадабалася. Калі шчыра, я чакала больш стромкіх пераходаў, паваротаў, але выйшла ўсё супер - вельмі прыгожа і нават не так брудна, як меркавалася (смяецца). Ні град, ні холад не перашкодзілі забегу. Для мяне гэта першы трэйл ў сталіцы, у самым Менску і ён прайшоў выдатна, усё спадабалася. Мая традыцыя - удзел у "Забегу адважных". З 2016 года БФЛА арганізоўвае дадзены забег, тады я ў шэрагі ўдзельніц трапіла выпадкова, а ў 2018 годзе - выйграла. Калекцыя медалёў з дадзенага мерапрыемства папаўняецца, таму 8 мая я бягу і спадзяюся паказаць добры час!

Віктар Елаеў са Шчучына, які стаў лепшым на дыстанцыі 8 кіламетраў сярод мужчын 61 года і старэй:


- Заўтра мне спаўняецца 65 гадоў, юбілей! Сённяшні перадсвяточны забег прайшоў выдатна. Вельмі добры вil, назва мерапрыемства цалкам адпавядае рэчаіснасці. Траса ўздоўж вадасховішча, дыхаецца лёгка. У падобным фармаце забегаў я прымаю ўдзел упершыню і ні кропелькі не пашкадаваў, што прыехаў. Хацелася б 8 траўня ўзяць удзел у "Забегу адважных", але, думаю, з перашкодамі мне будзе справіцца няпроста (смяецца).

Мікіта з Гродна, які бег 15 кіламетраў:


- Усё прайшло выдатна, усё спадабалася. Упэўнены, што яшчэ не раз прыму ўдзел у падобных мерапрыемствах. Напрыклад, я ўжо зарэгістраваўся на "Забег адважных", буду спрабаваць сябе там. Для спорту няма дрэннага надвор'я, таму сёння збег у задавальненне, не гледзячы на кароткачасовы снег і дождж.

***

Наступнае мерапрыемства, якое пройдзе пад эгідай БФЛА - "Забег адважных" у Мінску 8 мая, які традыцыйна прымеркаваны да святкавання Дня Перамогі. Ліміт удзельнікаў - 2500, а рэгістрацыя - бясплатная. Медалі финишораў зачакаліся сваіх герояў, а да закрыцця рэгістрацыі засталося ўсяго 164 месцы. Чакаем на старце, гэта будзе незабыўна.

КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ