Навіны
У ЦЮРЫХУ АДБЫЎСЯ ФІНАЛ БРЫЛЬЯНТАВАЙ ЛІГІ! ВЫНІКІ ВЫСТУПЛЕННЯ БЕЛАРУСКІХ СПАРТСМЕНАЎ
09 Сентября 2021
250


8-9 верасня ў швейцарскім Цюрыху адбыўся фінал Брыльянтавай лігі - прэстыжнай сусветнай серыі лёгкаатлетычных турніраў. У ім прынялі ўдзел спартсмены, якія набралі падчас мінулых этапаў найбольшую колькасць ачкоў і тым самым запрацавалі запрашэнне ад арганізатараў у вырашальную стадыю спаборніцтваў. Пераможцы мінулага яркага фіналу сталі ўладальнікамі галоўнага прыза Wanda Diamond League сезона 2021 года - брыльянта, грашовага прыза ў памеры 30000$ і чэмпіёнскага звання!

Фінальны турнір, які сабраў лепшых з лепшых у 32 дысцыплінах каралевы спорту, быў багаты на iмёны алімпійскіх чэмпіёнаў і прызёраў і стаў, бадай, другім па відовішчнасці турнірам гэтага года пасля Гульняў у Токіа. Дарэчы, спаборніцтвы разгарнуліся не толькі на стадыёне: забегі на 5000м, а таксама шматлікія скачковыя віды і штурханне ядра былі вынесеныя на цэнтральную плошчу. Правы выступіць у наймацнейшай кампаніі па выніках сезона ўдастоіліся чацвёра беларускіх атлетаў - Алёна Дубіцкая, Анастасія Мірончык-Іванова, Ірына Жук і Максім Недасекаў. У тэхнічных відах у вырашальны этап Брыльянтавай лігі адбіраліся толькі па шэсць спартсменаў, і вось як склаліся ўчарашнія і сённяшнія спаборніцтвы для нашых.

241632360_6417558018269338_937949398300018480_n.jpg

241633654_10158115590691551_3072037703238982145_n.jpg

Першай з беларускіх лёгкаатлетаў у сераду ўвечары ў барацьбу ўступіла штурхальніца ядра Алёна Дубіцкая. Па выніках папярэдніх этапаў лігі яна ўвайшла ў фінал з шостай сумай ачкоў з вельмі пераканаўчым адрывам ад сёмай пазіцыі. Лепшай спробай учора для нашай спартсменкі стала другая, у якой яна здолела адправіць снарад на адзнаку 18.34. Яшчэ двойчы Алёна фіксавала вынікі за 18 метраў, а тры выхады ў сектар сталі няўдалымі. Па выніках фіналу наша спартсменка заняла шостае месца. Пераможцай Wanda Diamond League з найлепшым вынікам сезона - 19.41 - стала амерыканка Мэгі Эвен. Другое месца заняла партугалка Арыёл Донгма - 18.86, а трэцяе шведка Фані Рус - 18.75.

Дубицкая.jpg

Таксама ўчора ў сектар для скачка ў даўжыню выйшла Анастасія Мірончык-Іванова, якая набрала па выніках папярэдніх этапаў пятую суму ачкоў. Яе лепшай спробай у гэты дзень стала заключная, у якой нашай спартсменцы ўдалося паляцець на 6.53. З гэтым паказчыкам беларуска заняла шосты радок у выніковым пратаколе. Уладальніцай галоўнага прыза Брыльянтавай лігі стала сербка Івана Шпановіч, у шостым выхадзе на разбег ужо ў статусе пераможцы зафіксавала 6.96. Другое месца з вынікам 6.83 заняла шведка Хадзі Санья, а трэцяй стала ўкраінка Марына Бех-Раманчук - 6.75.

Мирончик.jpg

Другі дзень фіналу для беларускай каманды адкрыла скакуха з шастом Ірына Жук. Па выніках мінулых пяці этапаў Wanda Diamond League яна ішла на шостай пазіцыі і адабралася ў фінальны турнір. Наша спартсменка пачала выступленне на вышыні 4.47, якую пераадолела з другой спробы. На жаль, наступны рубеж - 4.57 - не скарыўся Іры ў трох выхадах у сектар, і беларуска завяршыла спаборніцтвы на пятай пазіцыі. Перамогу з лепшым вынікам сезона ў свеце, асабістым рэкордам, рэкордам Брыльянтавай лігі і другім паказчыкам у сусветнай лёгкаатлетычнай гісторыі святкавала Анжаліка Сідарава якая выступае ў нейтральным статусе. У трэцяй спробе ёй удалося ўзяць 5.01! Другое месца па выніках фіналу ў Грачанкі Кацярыні Стэфанідзі - 4.77, трэцяй стала славенка Ціна Сутэй - 4.67.

Жук.jpg

Адной з заключных і самых яскравых падзей фіналу сталі спаборніцтвы мужчын у скачку ў вышыню. Бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў у Токіо Максім Недосеков за ўдзел у мінулых этапах на працягу сезону набраў пятую суму ачкоў. Усе ўдзельнікі сённяшняга турніру ўступілі ў барацьбу на вышыні 2.16, якую беларус узяў з першага выхаду ў сектар. Таксама не ўзнікла праблем у Максіма на адзнаках 2.20 і 2.24. Планку на мяжы 2.27 ён пераадолеў з другой спробы, а пасля адной няўдачы на 2.30 здзейсніў свой упадабаны ход - перанёс два скачка на 2.32. Аднак сёння нашаму атлету не ўдалося заваяваць гэтую вышыню, і ён завяршыў выступленне на чацвёртай пазіцыі. Алімпійскі чэмпіён італьянец Джанмарко Тамбери сёння ў сектары быў практычна бездакорны і стаў уладальнікам брыльянта з вынікам 2.34. Другое месца са скачком на 2.30 і паўторам лепшага выніку сезона заняў украінец Андрэй Працэнка, а трэцім з такімі ж метрамі ў актыве стаў Ілля Іванюк, які выступае пад нейтральным сцягам.

Недосеков.jpg

КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ