Навіны
УСПАМІНАЮЧЫ ПЕРАДАЛІМПІЙСКІ ЛЕТНІ ЧЭМПІЯНАТ БЕЛАРУСІ 2016!
24 Июня 2020
303

Сёння мы хочам азірнуцца назад. "Чаму?" - спытаеце вы. А таму, што роўна чатыры гады таму ў гарачы летні спаборніцкі сезон 2016 года беларускія лёгкаатлеты ў рамках чэмпіянату Беларусі праходзілі канчатковы адбор у склад зборнай на Алімпійскія гульні ў Рыа-дэ-Жанэйра! Гэта быў яркі, эмацыянальны, напоўнены спартыўным духам, напружанай барацьбой за пуцёўкі на галоўны старт чатырохгоддзя і вельмі значны чэмпіянат. Гасцямі гэтай падзеі былі прэзідэнт Еўрапейскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі Свен Арнэ Хансан, які, на вялікі жаль усіх, нядаўна пайшоў з жыцця, і прэзідэнт Эстонскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі Эрых Тэйгамягі, што стала вялікім гонарам для нас. Шкада, што Алімпійскія гульні 2020 года, якія, па вядомым усім прычынах, не адбудуцца гэтым летам, былі перанесены. Але мы ўпэўнены, што за гэты год падрыхтоўкі мы станем хутчэй, мацней, цягавіцей і з вялікімі планамі і амбіцыямі паляцім у Токіа ў 2021 годзе! А ў гонар гэтай знамянальнай даты хочам успомніць дні мінулага чатыры гады таму нацыянальнага форуму ў відэа, якое прабірае да мурашак!

КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ