УВАГА! ФІНАЛ ПРАЕКТА "300 ТАЛЕНТАЎ ДЛЯ КАРАЛЕВЫ" ПЕРАНОСІЦЦА!
26 ЛIСТАПАДА 2020
22


У цяперашні няпросты час кожны старт – на вагу золата. Сотні дзяцей з усёй Беларусі, іх бацькі і трэнеры з нецярпеннем чакалі вялікага маляўнічага спартыўнага свята – фіналу рэспубліканскага спартыўна-масавага мерапрыемства "300 талентаў для Каралевы", які быў запланаваны на 16-17 снежня.

Нажаль, у сувязі з эпідэміялагічным становішчам у краіне мы вымушаныя паведаміць пра яго перанос на больш познія тэрміны. Папярэдне фінал праекта адбудзецца 21-22 студзеня 2021, дакладныя даты мы абавязкова аб'явім пазней.

Выконвайце меры засцярогі і беражыце сябе і сваіх блізкіх!