Навіны
УВАГА! ВАЖНЫЯ ДАПАЎНЕННІ Ў РЭГЛАМЕНТАХ БУДУЧЫХ СПАРТАКІЯД ДЮСШ
05 Января 2021
254


У бліжэйшыя некалькі тыдняў нас чакае шэраг рэспубліканскіх стартаў. У прыватнасці, пройдуць спартакіяды ДЮСШ РБ для старэйшай і малодшай узроставых катэгорый: 13-15 студзеня ў Брэсце будуць спаборнічаць спартсмены 2004-2005гг.н., 21-23 студзеня ў Гомелі – 2006-2007гг.н. Раней мы прапаноўвалі вашай увазе рэгламенты і расклады дадзеных турніраў, а сёння хочам завастрыць вашу ўвагу на адным вельмі важным дадатку ў іх змесце.

У сувязі з эпідэміялагічным становішчам, усе ўдзельнікі спаборніцтваў – спартсмены, трэнеры, суддзі, павінны быць у масках (непасрэдна падчас спаборніцтваў без масак дазволена быць толькі спартсменам). Таксама абавязкова наяўнасць медыцынскай даведкі аб адсутнасці кантакту першага з захварэлым Covid-19. Даведка здаецца ў сакратарыят падчас здачы заяўкі. Пры адсутнасці даведкі спартсмены не будуць дапушчаныя да ўдзелу ў спаборніцтвах!

Калі ласка, не грэбуйце мерамі засцярогі і прытрымлівайцеся сацыяльнай дыстанцыі, а таксама будзьце ўважлівыя да свайго самаадчування.

А калі вы прапусцілі папярэднія навіны, то яшчэ раз прапануем вам азнаёміцца з раскладамі і рэгламентамі будучых стартаў:

Спартакіяда ДЮСШ РБ сярод юнакоў і дзяўчат 2004-2005гг.н. – РАСКЛАД і РЭГЛАМЕНТ.

Спартакіяда ДЮСШ РБ сярод юнакоў і дзяўчат 2006-2007гг.н. – РАСКЛАД, РЭГЛАМЕНТ.

КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ