Навіны
ВІДЭАМОМАНТЫ ПЕРШАГА АФІЦЫЙНАГА СТАРТУ ЛЕТА – ЛЁГКААТЛЕТЫЧНАГА ТУРНІРУ НА ПРЫЗЫ РЦАП
30 Июня 2020
207

25 і 26 чэрвеня на стадыёне Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі прайшоў першы афіцыйны старт летняга сезону 2020 года – лёгкаатлетычны турнір. На бегавыя дарожкі і ў сектары вышлі лідары беларускай зборнай, якія прадэманстравалі не толькі добрую фізічную форму і гатоўнасць, але і паказалі выдатныя вынікі ў розных відах праграмы. Лёгкая атлетыка выйшла з рэжыму анлайн, і мы на свае вочы змаглі назіраць россып асабістых рэкордаў, лепшыя вынікі сезона ў свеце і Еўропе, а таксама перспектыўныя скачкі, кіданні і бег. Такія вынікі абнадзейваюць і паказваюць, што спартсмены, нягледзячы на сітуацыю з каронавірусам, не адчайваліся, працягвалі верыць у лепшае і рыхтавацца. Мы рухаемся да чэмпіянату Беларусі, маючы магчымасць выплюхнуць назапашаную вясной энергію. На працягу двух спаборніцкіх дзён на нашым афіцыйным сайце мы знаёмілі вас з вынікамі і каментарамі пераможцаў (пратаколы шукайце ТУТ), а сёння прадстаўляем відэа, у якім сабраны лепшыя моманты лёгкаатлетычнага турніру!

КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ