ВЫНІКІ ГОДА Ў INSTAGRAM: 1100 ПАСТОЎ І 582.6 ТЫСЯЧ ЛАЙКАЎ! ДЗЯКУЙ, ШТО ВЫ З НАМІ!
11 СТУДЗЕНЯ 2021
42


Кожны чалавек чакае новы год вельмі трапятліва і з вялікім нецярпеннем. Бо гэтае свята прымушае верыць у здяйсненне жаданняў і мары, у пазітыў і дабро і толькі ў светлую будучыню. Любы чалавек у любым узросце хоча верыць у цуды. Гэта і правільна, бо калі хоць бы зрэдку гэтага не рабіць, то можна проста патануць у асяроддзі будзённых спраў і жыццё будзе здавацца сумным. Новы год – выдатная нагода зрабіць важны крок да зменаў у жыцці і проста вызначыцца з думкамі і планамі на будучыню. Для кагосьці 2020 быў шчаслівым. Хтосьці скажа, што ён прынёс цяжкасці і ўзрушэнні. Так, мінулы год быў няпростым для любой сферы жыццядзейнасці, напэўна, для кожнага жыхара нашай планеты. Закрытыя межы, рэжымы каранціну і ізаляцыі ў многіх краінах, бясконцыя працоўныя гадзіны ўрачоў, якія да гэтага часу працягваюць змагацца за жыцці людзей, медыцынскія маскі, якія ўвайшлі ў наша жыццё і якія сталі модным аксэсуарам года. Калі казаць пра спартыўную галіну, то гэта шматлікія адмены і пераносы буйных міжнародных стартаў, у тым ліку і Алімпійскіх гульняў, унутраных турніраў. Гэта моманты дэпрэсіі і суму ў шматлікіх спартсменаў. Але давайце ўсё ж такі ў 2021 год забярэм толькі пазітыў і вялікія мэты, бо ў кожнага з нас ёсць новы дзень, мноства шанцаў, каб стаць лепш, мацней, мудрэй і больш шчаслівым.

15 чысла кожнага месяца на нашым афіцыйным сайце мы падводзім вынікі і вызначаем топ-5 фота і відэа, якія былі адзначаны найбольшай колькасцю лайкаў і праглядаў на нашай старонцы ў instagram. А на працягу ўсяго года мы дзелімся з вамі самай актуальнай інфармацыяй з жыцця айчыннай лёгкай атлетыкі. Пра ўсі рэкорды, дасягненні, заслугі, ды і проста пра будні беларускіх лёгкаатлетаў можна даведацца на нашых рэсурсах у сацыяльных сетках.

1100 пастоў мы падарылі вам у 2020 годзе на сваёй афіцыйнай старонцы ў instagram, а вы, у сваю чаргу, адзначылі іх лайкамі ў колькасці – 582.6 тысяч!

***

Мы зазірнулі ва ўнутр нашага акаўнта і даведаліся пра наступнае: большасць нашых падпісчыкаў пражываюць у Беларусі – 71.6 адсоткаў, 6.7 адсоткаў з ліку фаловераў – з Расіі, 3.5 адсотка прыходзіцца на Украіну, 1.6% – Злучаныя Штаты Амерыкі, 1.2 адсотка – госці і падпісчыкі з Казахстана.


Большасць беларускіх падпісчыкаў – гэта мінчане – 39.8 адсоткаў, 7 адсоткаў прыпадае на паўднёвую частку краіны – Брэст, 5.4 адсоткі – гэта людзі, якія жывуць у Гродне, 4.7 адсоткаў статыстыкі займаюць гомельскія падпісчыкі, а 3.7 адсоткі – магілёўскія.

Дарэчы, 33.4 адсотка падпісчыкаў знаходзяцца ва ўзросце 25-34 гадоў, 29.8 адсоткаў дасягнулі 18-24 гадоў, а 17 адсоткам карыстальнікаў на сённяшні дзень 35-44 гадоў.


Як аказалася, большая доля нашых падпісчыкаў – гэта выдатная палова чалавецтва – жанчыны, дзяўчаты і дзяўчынкі – 50.1%, а 49.9% прыпадае на мужчынскую долю.

***

У апошнім артыкуле, дзе мы падводзілі вынікі месяца, расказвалі пра тое, што ахоп – гэта фактычная колькасць людзей, якія бачылі пэўную інфармацыю ў запісе. Ён улічвае толькі ўнікальных наведвальнікаў, таму паўторныя дзеянні аднаго і таго ж чалавека залічвацца не будуць.

Самым папулярным пастом стала афіша выступлення Цімы Беларускіх на чэмпіянаце Беларусі па лёгкай атлетыцы або Лёгкаатлетычных гульнях, якія ў трэці раз прайшлі на сталічным Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" – больш за 16.3 тысяч раз убачылі яе карыстальнікі інстаграм. 8958 раз быў прагледжаны пост, дзе рэкардсменка краіны ў скачку з шастом Ірына Жук з пахмурнай восеньскай Беларусі тэлепартыруецца на трэніровачны збор у Турцыю. Вынікі выступлення Настассі-Мірончык Івановай на этапе Кантынентальнага тура ў жніўні былі прагледжаныя 7594 разы.


Найбольшую колькасць лайкаў у 2020 годзе атрымаў пост, дзе размешчана афіша беларускага спевака, які адкрыў сваёй творчасцю нацыянальны турнір на "Дынама" – 1502. Вясельныя фота адной лёгкаатлетычнай сям'і – марафонкі Ніны Савінай і стыпль-чэзіста Дзмітрыя Іваненка – набралі 1472 лайка і становяцца "сярэбранымі" прызёрамі па выніках 2020 года. Падвядзенне вынікаў традыцыйнай юніёрскай міжнароднай матчавай сустрэчы, якая ў лютым збірае найлепшых атлетаў розных зборных на прасторах манежа ўніверсітэта фізкультуры, займае трэцяе месца – 1379 "сэрцаў", а суправаджаўся пост яркімі фота, на чале з пераможцай 400-метроўцы Астэрыяй Лімай.


У гэтым годзе, калі спаборніцкі сезон амаль быў пастаўлены на паўзу, мы знайшлі выйсце з сітуацыі і праводзілі анлайн-турніры ў некаторых лёгкаатлетычных дысцыплінах. Пастом з найбольшай колькасцю каментарыяў – 47 – стаў анонс конкурсу-прагнозу на анлайн-спаборніцтва штурхальнікаў ядра, якія далі старт падобнага роду турнірам.


390 раз карыстальнікі інстаграм пераслалі адзін аднаму ці "рэпостнулі", размешчаную на нашай старонцы афішу выступлення Цімы Беларускіх у рамках Беларускіх лёгкаатлетычных гульняў на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама".


Пастом, які часцей за ўсё захоўвалі, у мінулым годзе стала праграма чэмпіянату Беларусі па лёгкай атлетыцы – 158 разоў.


***

Стартаваў 2021 год, які, спадзяемся, не прынясе адмены стартаў, а падорыць мноства інфанагод і радасных момантаў, якімі мы з задавальненнем падзелімся на нашай старонцы BLR_ATHLETICS!