Навіны
ВЫНІКІ І КАМЕНТАРЫІ ПЕРШЫНСТВА РБ СЯРОД ЮНАКОЎ І ДЗЯЎЧАТ 2005-2006 Г.Н. ДЗЕНЬ ДРУГІ + ВЫНІКОВЫЯ ПРАТАКОЛЫ
02 Июля 2020
659


Добрай раніцы, прыхільнікі каралевы спорту! Мы пачынаем другі дзень першынства Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы сярод юнакоў і дзяўчат 2005-2006 г.н. Вынікі будуць з'яўляцца на нашым сайце па меры апрацоўкі іх суддзём-сакратаром.

Вашай увазе праграма другога і заключнага дня:

 

Юнакі. 3000м с/х

Другі залаты медаль першынства атрымлівае Яўген Каляда (Брэсцкая вобласць). 7,5 колаў па стадыёне ён пракрочыў за 14:01.35. Трэніруе хадака М.М. Лукашэвіч. 

 

Сёння ішлося значна лепш. «Тройка» - дыстанцыя хуткасная, і ў мяне хапіла сіл і цягавітасці датрываць яе. Вынік, вядома, мог быць лепш, але я рады, што завяршыў свой спаборніцкі сезон дзвюма перамогамі на першынстве краіны. Шкада, што побач не было трэнера, але ён мяне падтрымлівае нават на адлегласці.

Арсеній Котаў завяршыў дыстанцыю на 14:37.27. Сярэбраны прызёр прадстаўляе Магілёўскую вобласць і трэніруецца пад кіраўніцтвам А.О.Карняенка і С.М.Яноўскага

На трэцюю прыступку п'едэстала падымаецца Уладзіслаў Алясюк. Яго фінішны час - 14:42.53. Трэнер - Н.В.Сіпчук.

Дзяўчыны. 2000м с/х

Алеся Савонеўская таксама аформіла дубль на першынстве. Спартсменка, якая прадстаўляе Брэсцкую каманду, прайшла дыстанцыю за 9:10.83. Трэнеры: Е.А.Маісеенка, Н.А. Гарошка, М.М. Лукашэвіч. 

 

Сёння ішлося добра, хоць «двойка» для мяне - пакута. Яна хуткасная, а мне лепш ходзяцца больш доўгія дыстанцыі. Чакаю, калі буду выступаць на «пяцёрцы». Але выступленнем я задаволена і спадзяюся на асабісты рэкорд. Гэта першы старт у сезоне, які прайшоў для мяне добра, нягледзячы на пандэмію. Хочацца перадаць прывітанне сваёй сям'і, цётцы Алене і сябрам па трэніровачнай групе!

Другі медаль, на гэты раз срэбнай годнасці, заваявала Ксенія Лобач (Гродзенская вобласць) - 9:26.54. Трэніруюць спартсменку Казлоў, Мазоўка, Следзь

Бронзавая ўзнагарода дастаецца Віялеце Шэпат. Яе фінішны час - 9:28.77. Дзяўчына выступае за зборную Віцебскай вобласці і трэніруецца пад кіраўніцтвам А.С. Мішчанкава. 

Юнакі. Скачок з шастом

З асабістым рэкордам 4.00 пераможцам становіцца Іван Гардзейчык. Шастовік выступае за г. Мінск і трэніруецца пад кіраўніцтвам Сухарава

 

Вельмі рады сённяшняму выніку, так як перапісаў сваё асабістае дасягненне, узяўшы новы шост у рукі. За перамогу хочацца падзякаваць трэнера, бо менавіта ён рыхтуе мяне да стартаў. На гэтым сезон скончаны. Перадаю прывітанне ўсім сябрам, бацькам і тым, хто за мяне хварэў.

Павел Белкін заваёўвае сярэбраны медаль. Сёння яму пакарылася вышыня 3.60. Спартсмена, які прадстаўляе Гомельскую вобласць, тржніруюць І.О.Жук, Ю.А.Содзель

Замыкае тройку прызёраў з вынікам 3.20 Цярэнці Скакун (Гомельская вобласць). Трэнер - І.І.Федзік. 

Юнакі. 3000м 

Віцебскі спартсмен Анатоль Букавец атрымлівае перамогу ў бегу на 3000м - 9:25.31. Бягун прыносіць ачкі ў скарбонку Віцебскай вобласці і трэніруецца пад кіраўніцтвам А.Г.Сінякова. 

 

Сёння беглася добра, камфортна, але не ўдалося перапісаць асабісты рэкорд з-за адсутнасці канкурэнцыі. Але, тым не менш, я быў блізкі да яго і ведаю, што ў хуткім часе яго аднаўлю. Думаю, што буду стартаваць на 800 метраў у Брэсце са старэйшымі хлопцамі. Хочацца перадаць прывітанне свайму трэнеру Аляксею Георгіевічу Сінякову, а таксама Мікіце Казлову і Арцёму Быкаву.

Другім фінішную рысу перасёк Максім Федарэнка. Яго час - 9:42.60. Максім таксама прадстаўляе Віцебскую вобласць і трэніруецца ў А.С. Мішчанкава. 

Бронзавым прызёрам з вынікам 9:44.77 становіцца Арцём Пікуль (Гомельская вобласць). Трэнер - А.С. Яўжэнка.

 

Дзяўчыны. 3000м

Святлана Кезік становіцца пераможцай першынства краіны ў бегу на 3000м - 10:51.38. Віцебская бягунка, якую трэніруюць Вініцкая, Фацееў, заваёўвае другую ўзнагароду за два дні спаборніцтваў. 

 

Шчаслівая атрымаць другую перамогу на дадзеных спаборніцтвах. З першых метраў дыстанцыі беглася лёгка, пасля паловы пачалі хварэць ногі, але апошні круг быў самым цяжкім. Я чула, як трэнер крычаў, што мяне даганяюць. Старалася паскорыцца з апошніх сіл і не аддаць медаль саперніцам. Усё атрымалася, і я рада! Вынікам таксама вельмі задаволена. Хочацца падзякаваць свайго трэнера, які ўкладвае ў маю падрыхтоўку шмат сіл, энергіі, часу і цярпення. Таксама перадаю вялікае прывітанне Мікіту Данілаву, сваёй сям'і і ўсім сваякам, а таксама сябрам і таварышам па трэніровачнай групе.

На фінішных метрах "серабро" вырвала Анастасія Леў - 10:54.01. Лёгкаатлетка прадстаўляе каманду Гомельскай вобласці, трэніруецца ў Чагадаевай, Буткоўскай.

Бронзавы медаль дастаўся Вользе Давыдзенка з Гомельскай вобласці. Яе вынік - 10:54.68. Трэнеры: Кошмар, Карпаў.

Юнакі. Кіданне дыска

У чацвёртым выхадзе ў сектар лепшыя метры зафіксаваў Аляксей Чупянкоў (Гродзенская вобласць) - 42.19. Яго падрыхтоўкай кіруюць Губкін, А.А. Дзенісенка.

Уладзіслаў Гойла падымаецца на другую прыступку п'едэстала. Спроба на 41.72 прынесла спартсмену, які выступае за Гродзенскую і Магілёўскую вобласці, сярэбраную ўзнагароду. Трэнеры: Папкова, Антановіч.

Бронзавы медаль у Мінск увязе Данііл Бежык (трэнер - Маркоўка). У трэцім выхадзе ў сектар ён кінуў дыск на 40.01.

***

Па выніках трох папярэдніх забегаў на 200м у юнакоў у фінале выступяць: 

Георгій Манееў (Гомельская вобласць) - 25.58

 Руслан Саломчанка (Гродзенская вобласць) - 25.43

Мікіта Малкін (г.Мінск) - 23.98

Уладзіслаў Дзенісюк (Брэсцкая вобласць) - 24.54

Мікіта Хадатовіч (Мінская вобласць) - 24.64

Вадзім Яфімік (Гродзенская вобласць) - 24.78

Вячаслаў Антановіч (Віцебская вобласць) - 25.02

Герман Кляпацкі (г.Мінск) - 25.27

***

Па выніках шасці папярэдніх забегаў на 200м у дзяўчат у фінале выступяць:

Валерыя Вольская (Гродзенская вобласць) - 27.68

Даря Шугай (Брэсцкая вобласць) - 27.52

Карына Салаўёва (Брэсцкая вобласць) - 26.43

Лізавета Кобелева (Віцебская вобласць) - 26.90

Дар'я Касцецкая (Гродзенская вобласць) - 26.91

Вераніка Самойлава (г.Мінск) - 27.03

Паліна Градоўка (г.Мінск - Віцебская) - 27.16

Ганна Лаўрысюк (Брэсцкая вобласць) - 27.18

***

Юнакі. Трайны скачок

Роберт Эйсмант сёння становіцца пераможцам у трайным скачку. Спартсмен, які выступае за Гродзенскую вобласць, адзіны паляцеў за 13-метровую адзнаку. У другой спробе ён зафіксаваў 13.11 (W+3.6). 

 

Сваімі вынікамі на гэтым старце, у прынцыпе, я задаволены, але, вядома, заўсёды хочацца далей і больш. Адчуваю, што засталіся сілы і я мог бы паказаць больш далёкія метры. Горача сёння, аж у галаву пячэ. Думаю, што калі будуць яшчэ нейкія старты ў сезоне, то вазьму ў іх удзел. А за мае перамогі хочацца падзякаваць трэнера!

У фінальным выхадзе ў сектар сярэбраны медаль вырваў Кірыл Штык - 12.54. Скакун прадстаўляе Брэсцкую каманду, а трэніруецца пад кіраўніцтвам Л.Н. Рабішнікавай. 

1 см саступіў другому месцу Ілля Акіньшаў (Магілёўская вобласць). Яго лепшы вынік сёння - 12.53. Трэнер - А.Г. Рыльцоў

Юнакі. 800м

Па выніках двух фінальных забегаў на 800м перамогу атрымаў Дзмітрый Новік з Гродзенскай вобласці. Яго фінішны час і абноўлены асабісты рэкорд - 2:00.54! Трэнеры - В.А.Барсук, А.А. Павядайка. 

 

Сёння беглася лягчэй, чым учора, нягледзячы на тое, што хварэў бок. Другі круг даўся лепш першага, і я рады, што паказаў такі час. Упартая барацьба і дастойная канкурэнцыя выдалася ў забегу. Гэта крута! На гэтым мой сезон скончаны. Хочацца падзякаваць трэнера за падрыхтоўку, а таксама сябра Дарака Дуда за падтрымку і Леру Рамановіч з Брэста.

З асабістым рэкордам фінішаваў і Павел Аляксеенка (г. Мінск - Віцебская вобласць). Сярэбраны прызёр першынства пераадолеў 2 круга па стадыёне за 2:02.44. Выхаванец Акадэміі лёгкай атлетыкі на базе РГВАР трэніруецца пад кіраўніцтвам К. Карповіча і В. Жураўлёва. 

На трэцюю прыступку п'едэстала падымаецца Кірыл Нікалайчык - 2:02.44. Спартсмен прадстаўляе каманду Гомельскай вобласці, трэнеры - Батура, Карпаў. 

Юнакі. 300м с/б

Яраслаў Заянчкоўскі атрымлівае другую перамогу на першынстве. Ён пераадолеў дыстанцыю за 42.60. Спартсмена, які прадстаўляе Гродзенскую вобласць, трэніруюць С.І.Кудзі, А.В.Блашкевіч, І.В.Крывеня.

 

- Паказанымі вынікамі, вядома, не вельмі задаволены, але забег даўся лёгка. Рады другой перамогі! За яе хочацца падзякаваць трэнера Ірыну Васільеўну Крывеню. Сезон скончаны на добрай ноце. Перадаю прывітанне сваім бацькам.

На другую прыступку п’едэсталу пашаны з вынікам 43.82 падымаецца прадстаўнік Віцебшчыны Максім Краснавус. Трэнеры: Саўчанка, Максак.  

Бронзавым прызёрам стаў Уладзіслаў Лялека з каманды Брэсцкай вобласці - 44.52. Яго падрыхтоўкай кіруе Л.І.Лешчукевіч. 

Дзяўчыны. 800м

Пераможцай першынства па выніках трох фінальных забегаў стала Аляксандра Савасцюк. Яна прабегла два круга па стадыёне за 2:22.07. Трэніруецца спартсменка, якая прадстаўляе сталіцу, пад кіраўніцтвам А.В.Чыпізубава і Ю.В.Курыцынай. 

 

Вельмі рада, што здолела атрымаць перамогу! Быў хуткі пачатак, таму забег даўся цяжка. Змагалася за медаль з апошніх сіл. Рада свайму выніку! Хочацца падзякаваць трэнера Антона Уладзіміравіча Чыпізубава за якасныя трэніроўкі і падрыхтоўку, а яшчэ аднаго настаўніка - Юлію Валянцінаўну Курыцыну - за бясконцую падтрымку кожны дзень. Таксама, вядома, хачу сказаць дзякуй сваёй сям'і за веру ў мяне!

Сярэбраны медаль "вырвала" Марыя Лагавая (г. Мінск). Яе фінішны час - 2:24.02. Трэніруюць Машу А.В.Чыпізубаў і Ю.В.Курыцына. 

12 сотых саступіла другому месцу Алёна Казакова з Брэсцкай каманды - 2:24.14. Трэніруецца спартсменка ў Н.Н.Новіка і Е.Е.Раманюк. 

Дзяўчыны. 300м з/б

З асабістым рэкордам 46.42 залаты медаль заваявала Ксенія Сляпцова (Магілёўская вобласць). Трэніруецца Ксюша ў Азаравай і Кузняцовай. 

 

- Перамогай вельмі задаволена, здолела пацвердзіць чэмпіёнскае званне мінулага года. Але вынік хацелася б лепш, планавалі выбягаць з 46. Адчувала нейкую стомленасць па ходзе забегу. Спадзяюся, што сезон скончаны і цяпер будзем адпачываць.

Срэбным прызёрам стала прадстаўніца Брэсцкай вобласці Эвеліна Таркайла. Сёння яна таксама перапісала асабісты рэкорд - 47.38. Трэнеры: Цівунчык, Богдан. 

Бронзавы медаль атрымлівае Дар'я Барташ з каманды Гродзеншчыны - 48.05. Трэніруецца лёгкаатлетка пад кіраўніцтвам І.В. Крывені і Ю.Ю. Быльчынскай. 

***

Перад завяршальным відам тройка лідараў у мнагаборак выглядае наступным чынам:

Дар'я Гарох (Брэсцкая вобласць) - 3400 ачкоў (100м з/б - 16.06; скачок у вышыню - 1.56; штурханне ядра - 9.41; 200м - 27.64; скачок у даўжыню - 4.95; кіданне кап’я - 21.05). 

Анастасія Рыбакова (Магілёўская вобласць) - 3375 ачкоў (100м з/б - 16.35; скачок у вышыню - 1.50; штурханне ядра - 8.87; 200м - 27.97; скачок у даўжыню - 4.88; кіданне кап’я - 29.45). 

Ксенія Балабанава (Гродзенская вобласць) - 3175 ачкоў (100м з/б - 16.17; скачок у вышыню - 1.44; штурханне ядра - 9.00; 200м - 29.601; скачок у даўжыню - 4.75; кіданне кап’я - 26.82). 

***

Юнакі. 200м

Яшчэ адзін медаль залатой вартасці кладзе ў сваю скарбонку Мікіта Малкін - 23.64. Лёгкаатлет прадстаўляе г. Мінск, яго трэніруе бр. Трахімчыка. 

 

Быў упэўнены ў сваёй перамозе. Беглася лёгка, трохі збіла дрэннае надвор'е ў пачатку спаборніцтваў. Але, у цэлым, усё добра. Хай і не асабісты рэкорд, але вынікам я задаволены. Хочацца падзякаваць за падтрымку сваю дзяўчыну Марыю Гнедчык і сказаць, што я яе кахаю. А ўсім - да сустрэчы на наступных стартах!

На другую прыступку п'едэстала пашаны падымаецца Уладзіслаў Дзенісюк. Ён адолеў паўкруга за 23.99. Брэсцкага спартсмена трэніруюць Шчэрбіч, Бандзюк.

Бронзавая ўзнагарода з'едзе ў Мінскую вобласць разам з Мікітам Хадатовічам. Яго фінішны час - 24.09. Падрыхтоўкай спартсмена загадваюць Ж.С.Шуляк, Т.Ф.Нарэйка.

Дзяўчыны. Трайны скачок

Ганна Зданевіч (Брэсцкая вобласць) заваёўвае яшчэ адзін медаль вышэйшай вартасці. У другой спробе яна зафіксавала 11.89. Трэніруе Аню С.В.Салямановіч.

 

Другой перамогай на дадзеных спаборніцтвах я, вядома, задаволена, але вынікі паказала не тыя, на якія разлічвала. Буду старацца рэабілітавацца на першынстве сярод старэйшых юнакоў. А за гэты старт строга сябе не суджу, бо ён першы ў сезоне. Спадзяюся, што далей будзе толькі лепш.

Срэбным прызёрам становіцца прадстаўніца Гомельскай вобласці Дзіяна Бобыр - 11.27. Яе падрыхтоўкай кіруе А.В.Старыкаў

На трэцюю прыступку п'едэстала падымаецца Віялета Юхневіч (трэнер - Рускіх) з Віцебскай вобласці. У трэцяй спробе яна паляцела на 11.13

Дзяўчыны. 200м

Другі медаль, але ўжо залаты, заваявала Карына Салаўёва - 26.18. Спартсменка трэніруецца пад кіраўніцтвам А.В. Нікіценкавай і прадстаўляе Брэсцкую вобласць. 

 

- Сённяшняй перамозе вельмі задаволена, хоць і паказала не самы лепшы вынік. Учора заняла трэцяе месца на 100-метроўцы, і было вельмі крыўдна. Сёння не магла прайграць, бо 200м - мая «каронка». Буду бегчы гэтую ж дыстанцыю ў Брэсце на першынстве сярод старэйшых юнакоў і, спадзяюся, здолею палепшыць асабістае дасягненне. Хочацца падзякаваць трэнера, без якога я не дамаглася б такіх вынікаў, а таксама сваю сям'ю, усіх родных і блізкіх за падтрымку. І яшчэ сказаць дзякуй Вераніцы Самойлавай за дастойнае і моцнае саперніцтва.

Вераніка Самойлава з Мінска пераадолела паўкруга з другім часам - 26.36. Трэнер - І.Ф. Трахімчык. 

Бронзавым прызёрам стала прадстаўніца Віцебшчыны Лізавета Кобелева. Яе фінішны час - 26.47

Дзяўчыны. Кіданне дыска

Лепшай з 23 удзельніц стала Мілана Калеснік з каманды Гродзенскай вобласці. У лепшай спробе ёй не хапіла 21см да паўтарэння асабістага рэкорду - 40.53. Спартсменка прадстаўляе Гродзенскую вобласць, трэнеры: Юрчанка, Арлоў.

Лізавета Байко зафіксавала другія метры36.57. Дзяўчына выступае за Брэсцкую вобласць, трэніруюць яе С.В.Салямановіч, Кандраценка. 

Бронзавым прызёрам з вынікам 34.22 стала гомельская кідальніца Ульяна Пачтарова. Трэніруецца спартсменка пад кіраўніцтвам Шведава. 

ВЫНІКОВЫЯ ПРАТАКОЛЫ

Завяршыўся такі доўгачаканы старт для юнакоў і дзяўчат 2005-2006г.р. Дня некаторых гэта быў першы і адзіны старт у сезоне, некаторыя выступяць на наступным тыдні ў Брэсце на першынстве сярод старэйшых юнакоў. Мы жадаем кожнаму юнаму спартсмену дастойных вынікаў і абноўленых асабістых рэкордаў! Летні сезон набірае абароты. Да сустрэчы!

Наперад, Беларусь!

КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ