ВЫНІКІ І КАМЕНТАРЫІ ПЕРАМОЖЦАЎ КУБКА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ ПА ЛЁГКАЙ АТЛЕТЫЦЫ. ДЗЕНЬ ПЕРШЫ + ПРАТАКОЛЫ (ЗАВЕРШАНА)
16 ЛIПЕНЯ 2020
398


Добрай раніцы ўсім фанатам лёгкай атлетыкі! Ужо сёння стартуе Адкрыты кубак Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы, які пройдзе ў два дні на стадыёне АСК «Брэсцкі» і на Брэсцкім вяслярным канале.

З раскладам спаборніцтваў можна азнаёміцца ТУТ.

Як вы бачыце, праграма нас чакае насычаная. Сёння, у першы дзень спаборніцтваў, будзе разыграна 22 камплекты медалёў, 2 з якіх – у эстафетах. Спартсмены будуць змагацца не толькі за індывідуальныя ўзнагароды, але і за ачкі ў скарбонкі сваіх абласцей, паколькі па выніку турніру будзе названа таксама лепшая каманда, якая і стане ўладальніцай летняга Кубка Рэспублікі Беларусь 2020.

Карыстаючыся выпадкам, хацелася б павіншаваць з днём нараджэння такіх выбітных трэнераў, як Наталля Станіславаўна Духнова і Канстанцін Віктаравіч Твердахлеб! Ад імя Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі хочам падзякаваць вас за вашу працу і пажадаць моцнага здароўя, росквіту і поспехаў на прафесійнам поле дзейнасці!

Тэхнічная анлайн-трансляцыя спаборніцтваў даступна ТУТ.

Адкрываюць праграму мужчыны-стыпльчазісты, а ўслед за імі на дарожцы мы ўбачым прадстаўніц прыгожага полу, якія выступаюць у гэтай жа дысцыпліне. Ранішняя праграма першага дня спаборніцтваў уключае ў сябе толькі віды вынослівасці, а пасля ўрачыстага адкрыцця спаборніцтваў, якое адбудзецца ў 15:00, мы ўбачым на дарожках і ў сектарах спрынтараў і прадстаўнікоў тэхнічных відаў.

***

Мужчыны. 3000м з/п


Чэмпіён Беларусі 2020 года аналагу дадзенага віду лёгкай атлетыкі ў памяшканні Вячаслаў Скудны атрымаў упэўненую перамогу. Яго сённяшні вынік – 8:49.17. Спартсмен прадстаўляе Магілёўскую вобласць і трэніруецца ў А.І. Кіцэнка і С.А. Юдзянкова.

- Гэта другі старт у сезоне. Я прымаў удзел у турніры ў Мінску, але на падрыхтоўку да яго было ўсяго два тыдні. Сёння паказаў нядрэнны час, але ведаю, што магу лепш. Выйшаў наперад і вёў забег, а калі б цягнуўся за кімсьці, змог бы паказаць час лепш. Заўтра бягу тройку, ведаю, што канкурэнцыя там будзе высокай. У гэтым сезоне свае сілы накіроўваю на чэмпіянат краіны, дзе спадзяюся палепшыць свае сённяшнія вынікі. Хочацца пацвердзіць сваё зімовае чэмпіёнства. Хочацца падзякаваць усіх сяброў, якія падтрымлівалі мяне на трыбуне, у прамым эфіры з іншых краін, таксама трэнера, сваякоў, сваю сям'ю і федэрацыю лёгкай атлетыкі за неацэнную падтрымку!

Прадстаўнік Гомельскай вобласці і леташні пераможца ў гэтым відзе праграмы Дзмітрый Іваненка прыйшоў да фінішу другім – 8:56.05. Яго трэніруюць Якутовіч, Курылін, Балянкоў.

На трэцяй пазіцыі фінішаваў Уладзіслаў Піцін, які выступае ў асабістым заліку за Брэсцкую вобласць. З вынікам 9:01.36 ён сёння завяршае дыстанцыю. Трэнеры: Л.Ф. Зубрыцкі, А.І. Штуееў.

***

Жанчыны. 3000м з/п

Уладальніца нацыянальных рэкордаў у юніёрскай і юнацкай узроставых катэгорый у гэтай дысцыпліне Таццяна Шабанава, якая прадстаўляе Магілёўскую вобласць, стала сёння пераможцай дадзенага забегу. Яе вынік – 10:11.20. Трэніруецца Таццяна у А.Б. Салсанава, Андрыеўскага, Ліцянкова.


- Моцна сумавала па стартах. Вельмі чакала турнір у Мінску, каб праверыць сябе і сваю гатоўнасць. Сёння бегла першы стыпль у сезоне і, шчыра, было страшнавата. Калі раней перад Кубкам мы ўжо стартавалі хоць бы на ўніверсіядзе, то цяпер Кубак – першы старт на маёй асноўнай дыстанцыі. Паказаным вынікам я, магу сказаць, задаволена. Будзем рыхтавацца да чэмпіянату Беларусі і імкнуцца дэманстраваць свой лепшы час.

На другой пазіцыі размясцілася Ганна Кротава з горада Мінска з вынікам 10:59.59. Яе трэніруе С.Л. Давыдзька.

Трэцяе месца заняла прадстаўніца Брэсцкай вобласці Маргарыта Карпенка11:27.36. Трэнеры: В.С. Богдан, В.М. Гурская, Ю.Ю. Снапко.

***

А мы пераходзім да дыстанцыі 5000 метраў. У мужчынскім забегу бяруць удзел 11 чалавек, а ў жанчын на старт выйдуць 7 бягунняў.

Мужчыны. 5000м

Пераможцам стаў прадстаўнік горада Мінска Сяргей Краўчэня. Яго сённяшні вынік – 14:24.56. Трэніруюць спартсмена Танчынскі, А.Ф. Рымашэўскі.


- Учора на размінцы быў вельмі добры стан. Мяркуючы па зробленай працы, я быў гатовы і мог паказваць дастойны час, але пасля стрэлу пісталета ногі быццам не беглі. Я не ведаю, у чым прычына. Не скажу, што надвор'е дрэннае, але нейкія фактары не склаліся, і мы як «мёртвыя» пляліся па дыстанцыі. Заўтра стартую на 3000 метраў, і калі ўсё будзе так жа, то мне сорамна за такое выступленне. Вядома, рыхтуемся да чэмпіянату краіны, і там, спадзяюся, не падвяду так трэнера. Хочацца падзякаваць за падтрымку родных, сваю сям'ю і каханую.

На другой пазіцыі сёння фінішаваў Уладзіслаў Прамаў з Гомельскай вобласці – 14:28.46. Яго трэнеры: Танчынскі, А.Ф. Рымашэўскі

Аляксандр Санько, які выступае за горад Мінск, прыйшоў да фінішу трэцім – 14:36.79. Трэнер: Чыпізубаў.

***

Жанчыны. 5000м

Карына Радзяюк з Брэсцкай вобласці атрымала перамогу з асабістым рэкордам 16:28.34. Трэнер – Сіпчук.


- Вельмі рада сваёй перамозе. Не чакала, што здолею стаць лепшай, але старалася. Большую палову дыстанцыі бегла плячом да пляча з Людай Ляховіч, страшна было выйсці наперад. Але вырашыла – што будзе, тое будзе. Здолею ўтрымаць лідарства – стану першай, не – дык не. Усё атрымалася. Устанавіла асабістае дасягненне, на якое шмат працавала. Але ўпэўнена, што гэта таксама дзякуючы канкурэнцыі на дарожцы.

На другой пазіцыі фінішавала прадстаўніца Гродзенскай вобласці Людміла Ляховіч16:33.02. Яна трэніруецца ў А.А. Гардзеева.

Трэцяй да фінішу прыйшла Таццяна Стэфаненка, якая прадстаўляе інтарэсы Магілёўскай вобласці – 16:39.47. Трэнеры: А.А. Гардзееў, Яноўскі, Карняенка.

Мужчыны. 1500м

Прадстаўнік Магілёўскай вобласці Ілля Карнавухаў паказаў сёння лепшы час на гэтай дыстанцыі – 3:42.97. Спорстмена трэніруюць А.І. Кіцэнка і брыгада Пякарскіх.


- Галоўнай мэтай на дадзеным старце было перамагчы і праверыць тое, на што я цяпер гатовы, адчуць гэтыя секунды, паглядзець, колькі можна скінуць да чэмпіянату краіны, над чым папрацаваць. Вынікам, вядома, я задаволены. Мог бы пачаць паскарацца раней, калі б быў упэўнены, што вытрымаю гэты тэмп. Са старту быў добры бег у стандартным тэмпе, але для нашай краіны. Думаю, што і Сяргей, і Паша, і Арцём хацелі б паскарацца і выходзіць на новыя рубяжы. Узімку за 200 метраў да фінішу я прайграў, а сёння я адпрацаваў іх на максімум. Працягваем падрыхтоўку да чэмпіянату Беларусі і магу сказаць, што я вельмі задаволены яго раскладам. Я хачу бегчы дзве дыстанцыі – 800 і 1500 метраў, і як раз дзень адпачынку паміж забегамі на чэмпіянаце мне толькі на руку. Хочацца падзякаваць сваіх бацькоў, дзяўчыну, свайго новага трэнера і хлопцаў з трэніровачнай групы, якія мяне падтрымліваюць.

На другой пазіцыі фінішаваў яшчэ адзін прадстаўнік Магілёўскай вобласці Сяргей Платонаў. Яго сённяшні вынік – 3:44.69. Трэнеры: А.І. Кіцэнка, С.А. Юдзянкоў, Баленкоў, Шаўцоў.

Павел Небыт, які прадстаўляе Брэсцкую вобласць прыйшоў да фінішу трэцім – 3:45.19. Яго трэніруюць Л.Ф. Зубрыцкі, А.А. Ясковіч, Чайкоўскі.

***

Жанчыны. 1500м

Вольга Немагай, якая выступае за горад Мінск, атрымлівае сёння перамогу з вынікам 4:22.54. Трэнеры спартсменкі: А.А. Гардзееў, Н.С. Духнова, С.М. Давыдзік, Карпаў.


- Сёння была мэта бегчы на ​​вынік, і яна, на жаль, не рэалізавалася. Месца, як такое, было не важна. Дамовіліся з Вікай Кушнір весці па 400 метраў, устаноўку выканалі. Але вынікам, вядома, я не задаволена. Пандэмія ўнесла карэктывы ў гэты сезон, а нам спартсменам вельмі важна выплюхваць свае назапашаныя эмоцыі ў спаборніцтвах. Але я ўдзячная арганізатарам за тое, што знаходзяць спосабы і магчымасць даць нам гэтую спаборніцкую практыку летам. Усім хочацца пажадаць здароўя і яшчэ раз здароўя.

Вырывае на фінішы другое месца Анастасія Палуян з Магілёўскай вобласці – 4:26.70. Трэнеры: А.Б. Салсанаў, Андрыеўскі, Данскі.

Трэцяя пазіцыя дастаецца Вікторыі Кушнір з Гродзенскай вобласці – 4:26.72. Трэніруюць Вікторыю Г.П. Карнацэвіч, Захарэвіч, Барсук.

***

На гэтым ранішняя сесія першага спаборніцкага дня завершана. Убачымся зноў у 15:00. У гэты час пачнецца ўрачыстая цырымонія адкрыцця, а на Брэсцкім вяслярным канале ў барацьбу ўступяць кідальніцы молата. Да сустрэчы!

 ***

Мы зноў вітаем вас на нашым сайце. Працягваем вяшчаць з Брэста, дзе праходзіць Адкрыты кубак Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы. Ужо адбылося ўрачыстае адкрыццё спаборніцтваў. А на вяслярным канале ўжо пачалі вызначаць лепшых кідальніц молата. Першым відам вячэрняй сесіі на стадыёне АСК "Брэсцкі" будуць мужчынскія забегі на 100 метраў, якія пачнуцца ў 15:30.

***

Пасля першай спробы лідзіруе ў сектары для кідання молата мінчанка Таццяна Рамановіч, якая паказала ў сваім першым выхадзе ў сектар вынік 59.95м. Наперадзе ў кідальніц па 5 спробаў.

Анастасія Маслава, якая выступае за Гродзенскую вобласць, перахапіла лідарства, паслаўшы молат у другой спробе на 66.60м.

***

Перамогу ў першым забегу на 100 метраў атрымаў Юрый Забалотны – 10.61 (Гомельская вобласць). У другім забегу першым да фінішу прыйшоў Максім Грабарэнка – 10.96 (Брэсцкая вобласць). А ў трэцім забегу лепшы час на фінішы паказаў Максім Богдан – 11.05 (Брэсцкая вобласць). Зусім хутка мы прадставім вашай увазе раскладку фінальнага забегу ў гэтай дысцыпліне.

***

Завершаны тры спробы ў кідальніц молата. Уладальніца алімпійскай ліцэнзіі Ганна Малышчык выканала першую для сябе заліковую спробу – і адразу на 71.11м, што робіць яе лідарам у сектары. Нагадаем, у лютым гэтага года ўжо кідала Ганна на 75.45м, што да гэтага часу застаецца лепшым вынікам сезона ў свеце.

***

Фінальны забег. Мужчыны. 100м

Дырда Павел (Гомельская вобласць) – 11.33

Карповіч Мікіта (Мінская вобласць) – 11.31

Грабарэнка Максім (Брэсцкая вобласць) – 10.96

Пустабаеў Сяргей (Гродзенская вобласць) – 11.04

Забалотны Юрый (Гомельская вобласць) – 10.61

Богдан Максім (Брэсцкая вобласць) – 11.05

Блізнец Дзяніс (Гомельская вобласць) – 11.15

Чышанкоў Сцяпан (Гомельская вобласць) – 11.21

***

У першым забегу ў жанчын на дыстанцыі 100 метраў чакана атрымала перамогу Крысціна Ціманоўская (Магілёўская вобласць), а Кацярына Жываева (Брэсцкая вобласць) апынулася найхуткай у другім забегу.

***

Пасля чатырох выхадаў у сектар для кідання молата працягвае лідзіраваць Ганна Малышчык, якая палепшыла свой лепшы паказчык да 73 метраў роўна.

***


На дыстанцыі 110 метраў з бар'ерамі было праведзена два забегу. У першым перамог Віктар Сінкавец – 14.43 (Магілёўская вобласць). А ў другім выйграў Віталь Парахонька – 13.93 (Віцебская вобласць).

***

Перад апошняй спробай Ганна Малышчык усё яшчэ ўзначальвае прамежкавы пратакол. Па адным выхаду ў сектар засталося здзейсніць кідальніцам. У сектары пасля трох спробаў засталося восем атлетак, і менавіта яны зараз маюць апошні шанец палепшыць свае вынікі.


***

Фінальны забег. Жанчыны. 100м

Пратасевіч Ангеліна (Брэсцкая вобласць) – 13.08

Несцерава Карына (Гродзенская вобласць) – 12.99

Луцэнка Яніна (Мінская вобласць) – 12.46

Ціманоўская Крысціна (Магілёўская вобласць) – 12.37

Жываева Кацярына (Брэсцкая вобласць) – 12.33

Захарчук Вікторыя (Брэсцкая вобласць) – 12.52

Рапека Яніна (Брэсцкая вобласць) – 12.78

Лаўрова Ганна інская вобласць) – 12.78

***

Фінальны забег. Мужчыны. 110м з

Фядосік Віктар (Брэсцкая вобласць) – 16.17

Дырда Дзяніс (Гомельская вобласць) – 15.57

Жук Віталь (Гродзенская вобласць) – 14.83

Парахонька Віталь іцебская вобласць) – 13.93

Сінкавец Віктар агілёўская вобласць) – 14.43

Ярэміч Юрый (Гродзенская вобласць) – 14.80

Хадатовіч Іван (Мінская вобласць) – 14.96

Міхан Эдуард (Брэсцкая вобласць) – 15.00

***

Жанчыны. Кіданне молата

Пераможцай Кубка Беларусі 2020 года стала Ганна Малышчык з вынікам 73.00м. Ганна прадстаўляе Брэсцкую область.


Серабро ў скарбонку Гродзенскай вобласці заносіць Анастасія Маслава – 66.60мТрэнеры: Цыцорын, Цандар, Рассафонаў.

Юніёрка Марыёла Букель з Гродзенскай вобласці заняла трэцяе месца – 63.78мТрэніруюць спартсменку Германюк і Блашкевіч.

***

Першы забег на дыстанцыі 100 метраў з бар'ерамі адзначыўся перамогай Русланы Рашкаван –  13.79 (Віцебская вобласць). У другім забегу хутчэй за ўсіх дыстанцыю пераадолела Святлана Парахонька –  13.56 (Віцебская вобласць). Эльвіра Герман –  13.14 (Брэсцкая вобласць) была найхуткай у трэцім забегу.

***

Медальныя разборкі ў скачку ў вышыню ў жанчын пачнуцца на вышыні 1.75м. У сектары засталіся Ганна Гародская (Магілёўская вобласць), Юлія Роут (Магілёўская вобласць) і Лізавета Сімановіч (Мінская вобласць). Ганне і Юліі вышыня пакарылася з першай спробы, а вось Лізавеце прыйшлося выкарыстаць усе тры выхады ў сектар.

На вышыні 1.80м Ганна Гародская ўжо ў першым выхадзе ў сектар выканала паспяховую спробу. Юлія Роут і Лізавета Сімановіч завяршылі выступленне, не здолеўшы заваяваць гэтую вышыню.

Ганна Гародская пераходзіць на вышыню 1.83м. Пакарае яе спартсменка з першай спробы, аднак затым выканала тры няўдалых спробы на вышыні 1.86м.

***

Тым часам на Брэсцкім вяслярным канале ўжо зусім хутка пачнуць спаборнічаць малатабойцы. У сектар сёння выйдуць 12 спартсменаў.

***

Фінальны забег. Жанчыны. 100м з/б

Кавалёва Аляксандра (Гомельская вобласць) –  15.34

Палякова Дар'я (Гомельская вобласць) –  15.27

Рашкаван Руслана (Віцебская вобласць) –  13.79

Парахонька Святлана (Віцебская вобласць) –  13.56

Герман Эльвіра (Брэсцкая вобласць) –  13.14

Рабкова Дыяна (Гомельская вобласць) –  14.26

Шасцюк Святлана (Брэсцкая вобласць) –  14.51

Паэглітэ Шарлота (Гродзенская вобласць) –  14.53

Пераможца і прызеркі ў дадзенай дысцыпліне вызначацца сёння ў 17:30.

***

Жанчыны. Скачок у вышыню

Ганна Гародская з Магілёўскай вобласці стала пераможцай спаборніцтваў з вынікам 1.83м. Яе трэніруюць Фамічоў, Жаўнова, Ж. Бегунова.


Мнагаборка Юлія Роут з вынікам 1.75м стала другой. Спартсменка прадстаўляе Магілёўскую область і трэніруецца ў Кулінковіча, Шумілавай.

З такім жа вынікам (1.75м) прадстаўніца Мінскай вобласці Лізавета Сімановіч займае трэцяе месца. Трэнеры: брыгада Т.Ф. Нарэйка, Арцем'еў.

***

Мужчыны. 400м

Мінчанін Аляксандр Васілеўскі паказаў лепшы па выніках трох фінальных забегаў час. Першае месца і асабісты рэкорд –  46.67. Трэнеры: Чыпізубаў, А.М. Кругленя.


- У нашым забегу былі сабраны наймацнейшыя спартсмены краіны і, вядома, канкурэнцыя была высокай. З мінулага старту мы з трэнерам унеслі змены і вырашылі рабіць больш хуткі пачатак. Устаноўку я выканаў і, спадзяюся, мой настаўнік задаволены гэтым. Выніку, вядома, я рады, але на гэтым я не планую спыняцца. Да чэмпіянату краіны засталося два тыдні і там хочацца паказаць больш хуткія секунды. Хочацца падзякаваць трэнера, сям'ю і ўсіх блізкіх за патрачаны на маю падрыхтоўку час, а таксама за неацэнную падтрымку.

Другі рэзультат паказаў Ігар Зубко з Гродзенскай вобласці –  47.43. Трэнеры: Л.Л. Вяршынін, Храмавы.

Трэцяе месца дастаецца яшчэ аднаму прадстаўніку горада Мінска Аляксею Лазараву –  47.76. Трэнеры: Н.С. Духнова, Цімашкова.

***

Прадстаўніца Гомельскай вобласці Аліна Лучшава, якая паказала чацвёрты вынік у свеце на першынстве краіны сярод юніёраў, атрымлівае тут перамогу з вынікам 52.68. Трэнеры: П.М. Масціч, А.П. Паршына, Платонаў.


Другой у найхуткім забегу фінішавала Крысціна Мулярчык, якая прынесла ачкі ў скарбонку Брэсцкай вобласці. Яе вынік – 53.72; трэнеры спартсменкі: Богдан, А.У. Нікіценкава.

Трэцяе месца заняла прадстаўніца горада Мінска Кацярына Харашкевич. Яе вынік сёння 54.49. Трэнеры: Л.І. Сафроннікаў, Башко, М.П. Шупіла.

***

Па выніках трох спробаў у мужчынскім кіданні молата лідзіруе Павел Барэйша (Гродзенская вобласць). Яго лепшая спроба – 76.06м. У сектары засталося восем малатабойцаў, якія выканаюць яшчэ па тры спробы.

***

Мужчыны. 100м

Пераможцам Кубка Беларусі на самай кароткай дыстанцыі ў мужчын стаў прадстаўнік Гомельскай вобласці Юрый Забалотны. Яго вынік у фінале – 10.50. Трэніруюць спартсмена Л.І. Сафроннікаў, А.І. Крук, В.І. Кавалёў, А.М. Лявонаў.


- Сёння мы беглі супраць ветру і, магу сказаць, што выніку ў такіх умовах я рады. Раней ніколі так не бегаў. Ды і ў прынцыпе, узровень лідара пацвярджаю. Рыхтуемся да чэмпіянату Беларусі, дзе хочацца стаць чэмпіёнам. Таксама, вядома, буду цэліцца на рэкорд краіны – 10.27. Хочацца перадаць прывітанне маім трэнерам Леаніду Ігаравічу Сафроннікаву, Валерыю Іванавічу Кавалёву, Аляксандру Мікалаевічу Лявонаву і Аляксандру Іванавічу Круку. Менавіта гэтыя людзі зрабілі з мяне таго, кім я з'яўляюся ў спорце.

Другім фінішаваў Максім Богдан10.86. Спартсмен прадстаўляе Брэсцкую вобласць і трэніруецца ў Ярашэвіча, Л.І. Сафроннікава.

Максім Грабарэнка паказаў трэці час – 10.87. Максім таксама прадстаўляе Брэсцкую вобласць, а трэніруюць яго Мяснікоў, А.А. Сінкевіч, Вярэніч.

***

Жанчыны. 100м

Прадстаўніца Магілёўскай вобласці і ўладальніца алімпійскай ліцэнзіі на дыстанцыі ўдвая даўжэйшай Крысціна Ціманоўская паказала сёння найлепшы вынік – 11.53. Яе трэнеры: Л.І. Сафроннікаў, Яноўскі, А.А. Афанасенка, Мяснікоў.


- У гэтым сезоне мы робім акцэнт на дыстанцыю 200 метраў. Але так як гэта Кубак краіны, трэба прыносіць ачкі сваёй камандзе і вобласці, я вырашыла стартаваць і на 100-метроўцы. У папярэднім забегу быў вельмі моцны сустрэчны вецер (-5.3м/с), страціла шмат сіл і адчувалася стомленасць. Спадзяюся, што да заўтрашняга старту я здолею аднавіцца і паказаць добры час на сваёй кароннай дыстанцыі.

Другой фінішавала прадстаўніца Брэсцкай вобласці Кацярына Жываева 11.80. Трэніруецца спартсменка ў Твердахлеба і Бычук.

На трэцяй пазіцыі размясцілася Яніна Луцэнка з Мінскай вобласці. Яе вынік – 12.11. Трэнеры: брыгада Сафроннікавых, А.Г. Сапежка.

***

У трэцяй спробе Віялета Скварцова абнаўляе свой асабісты рэкорд у трайным скачку – 14.17м. Спартсменка паўтарае вышэйшае нацыянальнае дасягненне ў маладзёжнай узроставай катэгорыі. Пасля трох спроб Віялета з'яўляецца лідарам у сектары.

***

Мужчыны. Кіданне молата

Пераможцам спаборніцтваў становіцца Павел Барэйша з Гродзенскай вобласці. Яго лепшы вынік сёння –76.06м. Трэніруюць спартсмена Афанасьевы.

Мікалай Башан, які прадстаўляе Гродзенскую область, адправіў снарад у сваім лепшым выхадзе ў сектар на 73.99м, што прынесла яму сёння другое месца. Трэнер – Германюк.

Трэцяе месца заняў Алег Дубіцкі з вынікам 70.54м. Спартсмен прадстаўляе Гродзенскую вобласць і трэніруецца ў Губкіна і А.А. Бунара.

***

Рэкардсменка краіны Таццяна Халадовіч з'яўляецца лідарам у сектары для кідання кап’я пасля трох спробаў. Яе пакуль што лепшы выхад у сектар прынёс ёй рэзультат 61.88м.

***

Мужчыны. 110м з

З вынікам 13.69 (0.0) перамогу атрымаў прадстаўнік Віцебскай вобласці Віталь Парахонька. Трэнеры: Мяснікоў, Гуцін.


- Пастаўленую мэту на гэты старт не атрымалася рэалізаваць. Па стане, па гатоўнасці і па адчуваннях я быў настроены бегчы ў раёне 13.40, але ў фінале блізка падбег да першага бар'ера, не дапрацаваў фініш і бег выйшаў «ірваны». Адчуваю, што ёсць патэнцыял; ведаю, што гатовы, таму на чэмпіянаце Беларусі будзем біць рэкорды.

Другі час на фінішы паказаў Віктар Сінкавец з Магілёўскай вобласці – 14.22 (0.0). Трэніруецца спартсмен у Мяснікова, Данскога, А.К. Мурашка.

Трэцім фінішаваў Іван Хадатовіч, які прадстаўляе Мінскую вобласць. Яго сённяшні вынік – 14.39 (0.0). Трэнеры: Полагаў, Т.Ф. Нарэйка, Ж.С. Шуляк.

***

Палепшыла свой паказчык Таццяна Халадовіч у чацвёртай спробе. На дадзены момант яе самыя далёкія метры сёння – 62.30м, і яна па-ранейшаму ўзначальвае прамежкавы пратакол.

***

Перад апошняй спробай у жаночым трайным скачку працягвае лідзіраваць Віялета Скварцова – 14.17м застаецца лепшым скачком, паказаным сёння. Мы чакаем заключнага выхаду спартсменак у сектар.

***

Жанчыны. 100м з/б

Чэмпіёнка Еўропы Эльвіра Герман атрымлівае ўпэўненую перамогу з вынікам 12.80 (-0.1). Спартсменка прадстаўляе Брэсцкую вобласць.


- Скажу шчыра, вынік, які я сёння паказала не той, што трэба, і які хочацца паказваць напярэдадні Алімпійскіх гульняў. Не хапае спаборніцтваў, няма магчымасці разбягаць тую базавую працу, якую мы прарабілі. Калі раней я стартавала два разы на тыдзень, то цяпер – адзін раз у тры тыдні. Чэмпіянат Беларусі сёлета вызначаны галоўным стартам і я, вядома, да яго рыхтуюся. Хочацца ўжо абнавіць свой асабісты рэкорд, які затрымаўся на два гады.

На другім месцы завяршае забег прадстаўніца Віцебскай вобласці Святлана Парахонька. Яе вынік сёння – 13.30 (-0.1).

З вынікам 13.42 Руслана Рашкаван (-0.1), якая таксама прадстаўляе Віцебскую вобласць, займае трэцяе месца.

***

Жанчыны. Трайны скачок

Пераможцай спаборніцтваў з новым асабістым рэкордам і новым найвышэйшым нацыянальным дасягненнем у моладзевай узроставай катэгорыі – 14.17м (-0.3), стала Віялета Скварцова, якая прадстаўляе Віцебскую вобласць. Трэнеры: У. У. Шагун, Т.А. Сторажава.


- Асабісты рэкорд - гэта, у прынцыпе, заўсёды прыемна. Думаю, што на гэтым старце я рэалізавала пастаўленую задачу, але ведаю, што гэта не мяжа. Былі добрыя і далёкія спробы сёння, але з заступам, таму на чэмпіянаце краіны будзем старацца паказаць той максімум, на які я гатова. Хочацца перадаць прывітанне сваёй сям'і і падзякаваць свайго трэнера за падрыхтоўку і падтрымку.

На другой пазіцыі завяршыла выступленні Ірына Васькоўская - 13.90м (-0.4). Трэнеры: У.У. Шагун, Ж.С. Шуляк.

Аляксандра Малафеева, якая выступае за Брэсцкую область, стала трэцяй - 13.31м (-1.2). Трэнеры: У.У. Шагун, А.П. Лешчукевіч.

Віншуем Уладзіміра Уладзіміравіча Шагуна з заваяваннем яго вучаніцамі медалёў усіх трох вартасцяў!

***

Жанчыны. Кіданне кап’я

У апошняй спробе Таццяна Халадовіч, якая паказала свой лепшы сённяшні вынік, заняла першае месца. Яе вынік - 64.33м. Нагадаем, Таццяна з'яўляецца ўладальніцай ліцэнзіі на Алімпійскія гульні ў Токіа. Спартсменка прадстаўляе Брэсцкую вобласць. Трэнеры: Аксянчук, С.І. Пуценок.


- Сёння здолела раскідацца толькі да пятай спробы. Свой патэнцыял я бачу і ведаю. Скажу адно - на чэмпіянаце Беларусі будзе пушка-гонка.

Другой стала юніёрка Аляксандра Коньшына з Брэсцкай вобласці - 51.99м. Яе трэніруе Майсяюк.

Юлія Макеева, якая прадстаўляе Гомельскую вобласць, заняла трэцяе месца - 51.26м. Трэнеры: Сасімовіч, Куліненка.

***

Мужчыны. Скачок у вышыню

Андрэй Чурыла, які выступае за Брэсцкую вобласць і спецыялізуецца не толькі ў скачку ў вышыню, але і ў трайным скачку, стаў сёння лепшым. Яго вынік - 2.20м. Трэніруецца скакун у У.У. Шагуна, Паўлоўскага.


- Сёння ў сектары не здолеў належным чынам сабрацца на спаборніцтвы, на паўнавартасную працу і паказаць больш высокі вынік. Стараюся вярнуцца ў сектар, хоць гэта і цяжка. На трэніроўцы спакойна пакараю такія метры, якія выйшлі ў выніку сёння. Таму трэба наладжваць галаву на правільную хвалю, забываць на ўсі болькі і паказваць тое, што я хачу і магу.

На другой пазіцыі завяршыў выступленне Руслан Караткевіч з Мінскай вобласці - 2.15м. Яго трэнеры: Курдзюк, М.М. Шур.

Юніёр Кірыл Усацікаў з Магілёўскай вобласці стаў сёння трэцім - 2.05м. Трэнеры: Гамолка, Алейнік.

***

Пачаліся спаборніцтвы ў мужчынскім трайным скачку. Тут мы ўбачым 11 атлетаў, 8 лепшых з якіх па выніках трох спробаў змогуць вызначыць пераможцу і прызёраў у заключных трох выхадах у сектар.

У першай спробе лепшы вынік паказаў Марк Мажэйка - 15.83м.

***

У мінулыя выходныя чэская зборная паказала лепшы вынік сезона ў Еўропе ў мужчынскай эстафеце 4х100м - 39.07.

У гэтым відзе праграмы на стадыёне АСК "Брэсцкі" сёння выступіць нацыянальная каманда Рэспублікі Беларусь у эстафетным бегу 4х100 метраў. На першым этапе пабяжыць Максім Грабарэнка, ад яго эстафету прыме Максім Богдан, Юрый Забалотны выступіць на трэцім этапе, а завершыць круг Сяргей Пустабаеў.

Старт забегу будзе дадзены ў 19:00.

Мужчыны. Эстафета 4х100м

Горад Мінск (Кірылл Старавойтаў, Мікіта Міхейка, Кірылл Міцько, Антон Пушкароў) - 41.92.

Гомельская вобласць (Іван Трафімовіч, Сцяпан Чышанкоў, Максад Ашыраў, Павел Дырда) - 42.37.

Мінская вобласць (Сяргей Дабравольскі, Іван Хадатовіч, Артур Пелішэнак, Раман Трубач) - 43.15.

Нацыянальная каманда Рэспублікі Беларусь была дыскваліфікавана.

***

Па выніках трох спроб лідарам у сектары для трайнога скачка застаецца Марк Мажэйка. Першая спроба спартсмена на 15.83м усё таксама з'яўляецца лепшым за сёння скачком.

***

Ужо пачалі выконваць свае спробы кап’якідальнікі. Спаборнічаць у гэтым відзе праграмы сёння будзе 12 чалавек. Сярод іх - рэкардсмен краіны ў моладзевай узроставай катэгорыі Аляксей Каткавец і рэкардсмен краіны сярод юнакоў Максім Манчак.

Аляксей Каткавец з'яўляецца лідарам у сектары пасля першай спробы - 79.67м.

***

Жанчыны. Эстафета 4х100м

Брэсцкая вобласць (Вікторыя Захарчук, Яніна Рапека, Кацярына Жываева, Эльвіра Герман) - 46.21.

Мінская вобласць (Юлія Грабарэнка, Ганна Лаўрова, Яніна Луцэнка, Алёна Зыкава) - 47.93.

Магілёўская вобласць (Лізавета Міхалап, Юлія Блізнец, Кацярына Паплаўская, Уладзіслава Гайдук) - 48.48.

***

Мужчыны. Трайны скачок

Пераможцам стаў Максім Несцярэнка, які ў пятым выхадзе ў сектар "паляцеў" на 15.99м. Спартсмен прадстаўляе Магілёўскую вобласць. Трэнеры: Т.І. Кузняцова, Азарава, Алейнік.


- Выйграў - і малайчына!

На другой пазіцыі завяршыў спаборніцтвы Марк Мажэйка, які прадстаўляе Мінскую вобласць - 15.83м. Трэніруюць спартсмена С.А. Іваноў, А.А. Караневіч.

Трэцяе месца заняў Ягор Чуйко, які выступае за Брэсцкую вобласць. Яго лепшая спроба сёння - 15.69м. Трэніруецца Ягор у С.А. Іванова, М.П. Паўлоўскага.

***

З-за дажджу спаборніцтвы ў мужчынскім кіданні кап’я на час перапынены падчас трэцяй спробы. Лідарам усё яшчэ з'яўляецца Аляксей Каткавец.

Такім чынам, пасля трох спробаў у сектары застаецца толькі 6 спартсменаў. Лідзіруе па-ранейшаму Аляксей Каткавец.

Мужчыны. Кіданне кап’я

Аляксей Каткавец заваяваў заключнае "золата" першага спаборніцкага дня і паклаў ачкі ў каманду Брэсцкай вобласці. 79.67м - яго лепшая сённяшняя спроба. Трэнеры: Аксянчук, Кузьмянчук.


- Рэзультатам не задаволены. Рыхтуюся да чэмпіянату краіны.

З вынікам 78.17м другім стаў Валерый Ізотаў. Спартсмен таксама прадстаўляе Брэсцкую вобласць, але ў асабістым заліку. Яго трэніруюць Аксянчук, Я.Я. Пастушык.

На трэцяй пазіцыі размясціўся Павел Мялешка, які прадстаўляе Гродзенскую вобласць - 77.03м. Трэнеры: М. А. Гаралёў, Адамчык, Пракопіч.

***

Па выніках першага спаборніцкага дня тройка лідараў у камандным заліку выглядае наступным чынам:

Брэсцкая вобласць - 119 ачкоў

Магілёўская вобласць - 98 ачкоў

г.Мінск - 90 ачкоў

***

На гэтым мы з вамі развітваемся. Дзякуем спартсменаў і трэнераў за выдатныя вынікі і прыгожую барацьбу, паказаныя ў першы дзень спаборніцтваў. Да сустрэчы заўтра ў 9:30!

ПРАТАКОЛЫ ПЕРШАГА СПАБОРНІЦКАГА ДНЯ

КАЛЯНДАР МЕРАПРЫЕМСТВАЎ
ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ