Навіны
ВЫНІКІ РЭСПУБЛІКАНСКАЙ УНІВЕРСІЯДЫ ПА ЛЁГКААТЛЕТЫЧНЫМ КРОСЕ + ПРАТАКОЛЫ
23 Апреля 2021
199


Сёння, 23 красавіка, у лесапаркавай зоне Віцебскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву адбыліся спаборніцтвы па лёгкаатлетычным кросе ў рамках Рэспубліканскай універсіяды. У ліку пераможцаў і прызёраў - вядучыя маладыя беларускія бегуны.

На дыстанцыі 1км у жанчын перамогу з вынікам 3:10.8 адсвяткавала Ангеліна Равіч, навучэнка МозДПУ. Другой на фінішы была прадстаўніца БДУФК Паліна Кіберава - 3:15.4. Трэцяя пазіцыя ў Анастасіі Кацейка, якая выступае за каманду МогДГУ і паказала 3:16.5.

У бегу на 1км у мужчын першае месца заняў Аляксей Нікіфарэнка з ВітДТУ, які пераадолеў дыстанцыю за 2:41.6. Другі вынік - 2:47.2 - у актыве прадстаўніка МогДУ Ягора Данілава. На трэцюю прыступку п'едэстала падняўся яшчэ адзін навучэнец гэтай установы Даніла Пукала, які паказаў на фінішы 2:48.9.

У забегу на 2км у жанчын лепшы час - 7:12.4 - зафіксавала Іна Новік, якая выступае за каманду БДУФК. Другое месца заняла прадстаўніца БДУ Мая Тонкіх - 7:15.6. Бронзавым прызёрам стала студэнтка МозДПУ Таццяна Смірнова - 7:19.4.

На 3-кіламетровай дыстанцыі ў мужчын пераможцам стаў прадстаўнік МазДПУ Аляксандр Шусцік, які пераадолеў дыстанцыю за 9:22.2. Другім фінішаваў яшчэ адзін навучэнец гэтай навучальнай установы Мікіта Андрэйкавец, які паказаў 9:27.2. На трэцяй пазіцыі завяршыў забег Уладзіслаў Васільеў з ВітДТУ - 9:30.6.

На жаль, самыя доўгія з прадстаўленых дыстанцый у мужчын і ў жанчын апынуліся карацей заяўленых. Дакладны метраж застаўся нам невядомы, але замест 5км і 3км спартсмены пераадольвалі значна меншыя адрэзкі, што відаць па паказаных выніках. У мужчынскім забегу першым фінішаваў студэнт МагДУ Вячаслаў Скудны (12:09.8), амаль чатыры секунды саступіў яму навучэнец БДУФК Сяргей Краўчэня (12:13.7). Трэцяе месца заняў прадстаўнік ГрДМУ Кірыл Андрэйчык (12:31.3). У жанчын хутчэй за ўсіх была Таццяна Шабанава з каманды МогДУ (8:52.1). Срэбным і бронзавым прызёрам сталі студэнткі БДУФК Марыя Мокша (9:15.2) і Ганна Кротава (9:24.2).

У каманднай барацьбе перамогу адсвяткаваў Беларускі дзяржаўны універсітэт фізічнай культуры, які набраў 703 ачкі. Сярэбраным прызёрам стала каманда Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, у актыве якога аказалася 620 ачкоў. І трэцяя пазіцыя засталася за Мазырскім дзяржаўным педагагічным універсітэтам - 554 ачкі.

З поўнымі вынікамі вы можаце азнаёміцца ў ПРАТАКОЛАХ.

КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ