Навіны
ВЫНІКІ ВЫСТУПЛЕННЯ БЕЛАРУСКІХ ЛЁГКААТЛЕТАЎ НА ЭТАПЕ БРЫЛЬЯНТАВАЙ ЛІГІ Ў ЛАЗАНЕ
26 Августа 2021
236


Старты прэстыжнай сусветнай лёгкаатлетычнай серыі Wanda Diamond League аднавіліся, і ў швейцарскай Лазане на мінулым учора і сёння этапе спаборнічалі адразу чацвёра беларускіх спартсменаў. Знаёмім вас з вынікамі іх выступу.

У кіданні кап'я ў мужчын гэтым вечарам мы падтрымлiвалi Паўла Мялешку і Аляксея Каткаўца. Найбольш паспяховай для абодвух нашых спартсменаў стала другая спроба, у якой яны і зафіксавалі свае найбольш далёкія вынікі. Па выніках спаборніцтваў Павел заняў шостае месца - 81.18, а Аляксей стаў сёмым - 80.76. Месцы на п'едэстале традыцыйна для этапаў Wandа Diamond League разыгрывалі ў шостай спробе атлеты, якія трапілі ў топ-3. У выніку на вышэйшую прыступку п'едэстала падняўся немец Ёханэс Фетэр, лепшы вынік якога сёння склаў 88.54. Другім стаў Чэх Якуб Вадлейх - 85.73, а трэцім прадстаўнік Грэнады Андэрсан Петэрс - 84.32.




Анастасія Мірончык-Іванова ў сектары для скачка ў даўжыню свой лепшы вынік зафіксавала ў трэцяй спробе, паляцеўшы на адзнаку 6.48. З гэтым паказчыкам наша спартсменка заняла шостае месца ў выніковым пратаколе. Пераможцай стала сербка Івана Шпановіч, якая сёння адзначылася скачком на 6.85, а ў шостай вырашальнай спробе зафіксавала самыя далёкія метры з трох астатніх у сектары удзельніц. Другой па выніках першаснага выхаду на разбег стала шведка Хадди Санья, якая ў ходзе спаборніцтваў паказала 6.92. А бронзавы прызёр брытанка Жасмін Сауэрс сёння ў свой актыў занесла 6.66.



Спаборніцтвы ў скачках у вышыню ў мужчын прайшлі 25 жніўня і былі вынесеныя на адну з гарадскіх плошчаў. Нажаль, Максіму Недасекаву ў гэты раз не ўдалося пераадолець планку на пачатковай адзнацы 2.16 і ён завяршыў свой выступ без выніку ў пратаколе. Перамогу з вынікам 2.30 святкаваў Ілля Іванюк, які выступае ў нейтральным статусе. Другое і трэцяе месцы з вынікам 2.27 занялі адпаведна амерыканец Шелби Макьюэн і ўкраінец Андрэй Працэнка.



Фота: БФЛА, World Athletics

КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ