Навіны
ВЫНІКІ ВЫСТУПЛЕННЯ БЕЛАРУСКІХ ЛЁГКААТЛЕТАЎ НА МІНУЛЫХ МІЖНАРОДНЫХ СТАРТАХ
05 ВЕРАСНЯ 2021
62


Галоўны старт чатырохгоддзя - Алімпійскія Гульні - прайшоў На календары восень - час базавай падрыхтоўкі да зімовага спаборніцкага сезона або адпачынкаў, але не для ўсіх беларускіх атлетаў. Многія з нашых спартсменаў працягваюць выступаць на міжнародных турнірах. А мы з вялікім задавальненнем расказваем аб выніках за апошнія тры дні.

У пятніцу ў Бельгіі на адным з этапаў прэстыжнай серыі стартаў - Брыльянтавая ліга - спаборнічала рэкардсменка краіны ў скачку ў вышыню Карына Дземідзік. Беларуска здолела скарыць 1.92, што дазволіла ёй завяршыць выступленне на пятам радку выніковага пратакола. Пераможцай стала бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў украінка Яраслава Магучих, якая ўзяла 2.02. Алімпійская чэмпіёнка Марыя Ласіцкене заняла другое месца - 2.00. Такі ж вынік паказала аўстралійка Нікола Макдэрмат - 2.00, але стала трэцяй.


***


У суботу ў нямецкім Карлсруэ ў сектар для скачка з шастом выйшла яшчэ адна беларуская рэкардсменка Ірына Жук. На дадзеным турніры яна стала срэбным прызёрам з вынікам 4.66, які скарыўся ёй з другога выхаду на разбег. 4.71 наша атлетка прыняла рашэнне прапусціць, а вышыню на 5 сантыметраў вышэй - 4.76 - не пераадолела ў трох спробах. Пры гэтым прадстаўніца Славеніі Ціна Сутэй справілася з 4.71, што прынесла ёй перамогу. Бронзавым прызёрам стала ўкраінка Марына Кіліпка, якая пераадолела 4.41.


***

Сёння, 6 верасня, у польскім Хожуве прайшоў традыцыйны Мемарыял Камілы Скалімоўскай, які з'яўляецца адным з этапаў Continental Tour Gold і які не застаўся без увагі беларусаў. У сектар для кідання кап'я выйшаў фіналіст Алімпійскіх гульняў Аляксей Каткавец, які здолеў стаць трэцім з вынікам 83.35. Самыя далёкія метры зафіксаваў немец Ёханэс Фетэр - 89.60, а срэбным прызёрам стаў грэнадскі кідальнік Андэрсан Пітэрс - 83.61.


Карына Демидик другі раз запар стала пятай. Сёння беларуска справілася з мяжой 1.85. Перамагла на дадзеным старце з паўторам лепшага выніку ў сезоне iтальянка Алена Валлортигара - 1.96. Украінка Ірына Герашчанка з вынікам 1.94 спынілася на "срэбным" радку пратаколу, а польская скакуха Каміла Ліцвінка з 1.91 - на "бронзавай".


Перамогу ў сектары для кідання молата святкавала Анастасія Маслава, якая ў лепшай з трох заліковых спроб адправіла снарад на 69.88. Беларуска здолела абысці двух польскіх даволі вядомых спартовак: другое месца ў Мальвіны Капрон - 69.75, трэцяе ў Ёаны Фёдараў - 68.56.


З вынікам 2.15 у сектары для скачку ў вышыню завяршыў сваё выступленне бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў беларус Максім Недасекаў. Роўных не было алімпійскаму чэмпіёну з Італіі Джанмарка Тамбэры, які ўзляцеў на 2.30. Другі радок пратаколу сёння за нейтральным атлетам Іллёй Іванюком, які ўзяў 2.27. "Бронзавы" выступ з вынікам 2.24 прадэманстравалі адразу тры спартсмены: амерыканец Дэрыл Саліван, украінец Богдан Бандарэнка і паляк Норбер Кабельскі.


Эльвіра Герман на дыстанцыі 100м з бар'ерамі заняла сёмае месца, паказаўшы на фінішы вынік 13.22. Найхутчэйшай у гэты дзень стала нігерыйка Тобі Амусан, якая ўстанавіла рэкорд спаборніцтваў, - 12.64. Серабро заваявала прадстаўніца Ямайкі Меган Тапер - 12.75, а ўладальніцай бронзы стала амерыканка Крысціна Клеманс - 12.92.

2.jpg

***

Таксама ў нядзелю ў італьянскім горадзе Падуя прайшоў Міжнародны турнір XXXIV Meeting Citta ' Di Padova, у якім прыняла ўдзел скакуха ў даўжыню Анастасія Мірончык-Іванова. Беларуска завяршыла сваё выступленне на другім радку пратакола, паляцеўшы у лепшай з спроб на адзнаку 6.45. Пераможцай спаборніцтваў стала украінка Марына Бех-Раманчук, зафіксаваўшая вынік 6.70. Бронза з скачком на 6.38 у Сербкі Милики Гардашевич.

1.jpg

КАЛЯНДАР МЕРАПРЫЕМСТВАЎ
ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ