Навіны
ВЫНІКІ ВЫСТУПУ БЕЛАРУСКІХ МАЛАТАБОЙЦАЎ НА МІЖНАРОДНЫМ ТУРНІРЫ Ў АНТАЛІІ
21 Апреля 2021
239


17-18 красавіка ў турэцкім горадзе Анталія прайшоў міжнародны лёгкаатлетычны турнір, які носіць назву Алімпійскіх тэставых спаборніцтваў. У ім прынялі ўдзел чацьвёра беларускіх кідальнікаў молата, з вынікамі якіх мы хочам вас пазнаёміць.

Перамогу сярод мужчын адсвяткаваў наш суайчыннік Юрый Васільчанка, які на старце сезона абнавіў асабістае дасягненне, адправіўшы снарад на адзнаку 75.56. Дарэчы, гэты вынік ён зафіксаваў двойчы - у першай і шостай спробах. Яшчэ адзін беларус Захар Махросенка гэтым разам здолеў паказаць 71.66, што дазволіла яму заняць чацвёрты радок выніковага пратаколу.


У спаборніцтвах юніёрак наша 17-гадовая Анастасія Янава стала адзінай удзельніцай. Яе найбольш паспяховым выхадам у сектар стаў пяты, у якім яна адправіла 4-кілаграмовы молат на 57.36. Гэта новы асабісты рэкорд спартсменкі, якая толькі першы год асвойвае дарослы снарад.


У кіданні молата ў жанчын Анастасія Каламоец паднялася на другую прыступку п'едэстала, зафіксаваўшы вынік 66.41. Перамогу са спробай на 70.14 атрымала прадстаўніца Малдовы Заліна Петрыўская.


КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ