Навіны
ВЫНІКОВЫЯ ПРАТАКОЛЫ СУСВЕТНЫХ ШКОЛЬНЫХ ГУЛЬНЯЎ
23 Сентября 2021
167


13 і 14 верасня ў сербскім Бялградзе прайшлі лёгкаатлетычныя спаборніцтвы ў рамках Сусветных школьных гульняў. Для кагосьці гэты старт стаў першым значным міжнародным турнірам у кар'еры, хтосьці ехаў па вопыт, хтосьці - за медалём. Тое, што нашы спартсмены справіліся з задачай на 100% - факт. Таму пацверджанне - чатыры медалі з чатырох магчымых.

Яшчэ раз нагадваем вам вынікі выступлення нашых атлетаў:

Лізавета Кобелева - 1 месца - 100 метраў з бар'ерамі (15.02)

Максім Загавалка - 1 месца - кіданне дыска (59.63)

Лізавета Бойка - 1 месца - штурханне ядра (14.24)

Марыя Хвост - 2 месца - скачок у вышыню (1.65)

Таксама вы можаце прагледзець у запісе трансляцыю спаборніцтваў:


І, вядома, прапануем вам  ВЫНIКОВЫ ПРАТАКОЛ  спаборніцтваў.

КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ