Навіны
ВЫСТУПЛЕННЕ БЕЛАРУСКІХ ЛЁГКААТЛЕТАК НА WORLD ATHLETICS CONTINENTAL TOUR У НЯМЕЦКІМ ДЭСАЎ
21 Мая 2021
197


Летні спаборніцкі сезон афіцыйна адкрыты не толькі ў кідальнікаў. На працягу двух дзён мы назіралі за баталіямі ў сектарах і на бегавых дарожках спартыўнага комплексу "Брэсцкі", дзе адбылася рэспубліканская Універсіяда па лёгкай атлетыцы. Спаборніцтвы завяршыліся, перадаўшы эстафетную палачку першаму міжнароднаму старту ў гэтым алімпійскім сезоне - World Athletics Continental Tour у нямецкім Дессау. Наша ўвага была прыкавана да трох беларускіх спартсменак.


У рамках папярэдніх забегаў на дыстанцыі 100 метраў з бар'ерамі Эльвіра Герман зафіксавала вынік 13.26, кваліфікаваўшыся ў фінал. Дакладна такі ж час паказала полька Пія Скрыжоўска. У гэтым жа забегу прымала ўдзел Аліна Талай, якая, на вялікі жаль, не здолела завяршыць дыстанцыю. Паводле папярэдняй інфармацыі з некаторых крыніц, спартсменка траўміравалася. Мы хочам пажадаць Аліне хутчэйшага выздараўлення і вяртання ў строй.


У фінальным забегу на бар'ернай 100-метроўцы Эля палепшыла свой рэзультат, пераадолеўшы дыстанцыю за 12.94, што стала другім паказчыкам у забегу. Беларуска саступіла першы радок пратакола польцы Піе Скрыжоўскай, якая занесла ў свой актыў новае асабістае дасягненне - 12.92.


***


У сектары для скачка ў даўжыню спаборнічала Анастасія Мірончык-Іванова, якая заваявала ў выніку бронзавую ўзнагароду. Свой выступ спартсменка пачала з выніку 6.48, які не здолела палепшыць у наступных спробах. Перамогу ў сектары атрымала гаспадыня спаборніцтваў Малайка Міхамба - 6.68. Другі паказчык сёння таксама ў Немкі Люсі Киенаст, якая паляцела на 6.51.


Працягваем сачыць за спаборніцкім сезонам і знаёміць вас з вынікамі. Жадаем атлетам прайсці яго без траўмаў, з выкананымі задачамі і планамі, а таксама з асабістымі дасягненнямі!

КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ