Навіны
ВЫЗНАЧАНЫ ФІНАЛІСТЫ РЭСПУБЛІКАНСКАГА СПАРТЫЎНА-МАСАВАГА МЕРАПРЫЕМСТВА "300 ТАЛЕНТАЎ ДЛЯ КАРАЛЕВЫ"
24 Октября 2020
201


Праект "300 талентаў для Каралевы" ў Беларусі любяць і чакаюць. Штогод навучэнцы 2-4 класаў з усёй краіны праходзяць адборачныя этапы з адной агульнай мэтай – стаць адным з найлепшых, увайсці ў каманду сваёй вобласці і стаць удзельнікам вялікага спартыўнага свята ў Мінску! У 2020-ым мерапрыемства праходзіць у шосты раз, і імёны новых фіналістаў ужо вядомыя.

Вырашальным адборам з'яўляецца другі этап праекта, дзе дзецям традыцыйна прыпадае праяўляць сябе ў бегу на 30м, чаўночным бегу 4х9м, скачку ў даўжыню з месца, кіданні тэніснага мяча, бегу 800м (для хлопчыкаў) і 500м (для дзяўчынак). За паказаны рэзультат у кожным з пяці відаў налічваюцца ачкі. Такім чынам, па суме мнагаборства ў каманду рэгіёну праходзіць па тры хлопчыка і тры дзяўчынкі з кожнага класа (з чацвёртага класа – па чатыры хлопчыкі з кожнай вобласці за выключэннем Брэсцкай). Таксама ў лік фіналістаў ад сваёй вобласці трапляе па адным дзіцяці з кожнага класа, які паказаў найлепшы рэзультат у спрынце (бег 30м), скачку ў даўжыню з месца, кіданні тэніснага мяча і бегу на вынослівасць.

У Мінску кожную з каманд прадставіць 43 юных спартсмена (Брэсцкую вобласць – 42). Там ім трэба будзе спаборнічаць у дысцыплінах па праграме Сусветнай лёгкаатлетычнай асацыяцыі "Kids 'Athletics". Пра секунды і метры, якія наша падрастаючае пакаленне ў гэтым годзе паказвала на адборачных этапах, мы пагаворым асобна. А пакуль мы атрымалі выніковыя спісы ўдзельнікаў ад прадстаўнікоў рэгіёнаў і прапануем усім жадаючым азнаёміцца са складамі фінальных зборных:

Брэсцкая вобласць

Віцебская вобласць

Гомельская вобласць

Гродзенская вобласць

Мінская вобласць

Магілёўская вобласць

Горад Мінск

Дзіцячыя лагеры і базы, якія падчас школьных восеньскіх канікул павінны стаць месцам правядзення вучэбна-трэніровачнага збору для каманд, ужо чакаюць фіналістаў праекта. Спадзяемся, што падрыхтоўка дзяцей пройдзе па плане і будзе пазітыўнай і плённай!

КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ