Навіны
З 1 СТУДЗЕНЯ Ў СІЛУ ЎСТУПІЦЬ АБНОЎЛЕНЫ СПІС ЗАБАРОНЕНЫХ ПРЭПАРАТАЎ
27 Октября 2020
228


З 1 студзеня ўступіць у сілу новы спіс забароненых субстанцый і метадаў. Поўная версія дакумента будзе даступная на сайце nada.by, а таксама на нашым афіцыйным сайце.

Вашай увазе агляд асноўных змяненняў:

Забароненыя субстанцыі:

S2 – пептыдныя гармоны, фактары росту, падобныя субстанцыі і міметыкі (IOXдабаўлены як прыклад актыватара гіпаксія-індуцыруемага фактару (HIF)

S3 – бэта-2 аганісты (цяпер дазволена максімальная доза ў 25 мікраграмаў інгаляцыі вілантэрола на працягу 24-гадзіннага перыяду. Перавышэнне названай дозы забаронена. Дабаўлены новыя субстанцыі: арфарматэрол і левасальбутамол)

S9 – глюкакартыкоіды (дабаўлены новыя субстанцыі: бекламетазон, цыклесанід, флукарталон, флунізалід і маметазон)

Субстанцыі, забароненыя ў асобных відах спорту:

P1 – бэта-блакатары (дабаўлена новая субстанцыя: небівалол)

Субстанцыі, якія выклікаюць залежнасць:

У сувязі са змяненнем кодэкса 2021, чатыры субстанцыі былі вызначаны, як тыя, што выклікаюць залежнасць: какаін, дыямарфін (гераін), метылендыёксіметамфетамін (МДМА/экстазі), тэтрагідраканнабінол (ТГК)

Таксама структура спісу 2021 будзе зменена для паляпшэння навігацыі і выгоды выкарыстання. Сачыце за абнаўленнямі на нашым сайце і на пляцоўцы Нацыянальнага антыдопінгавага агенцтва Беларусі.

КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ