Навіны
З ПАЧЫНАМ! ПЕРШЫЯ Ж СТАРТЫ СЕЗОНА ПАДАРАВАЛІ СУР’ЁЗНЫЯ ВЫНІКІ
26 Июня 2020
285


Казаць пра гэта без эмоцый і захопленых эпітэтаў складана. Лёгкаатлетычны сезон афіцыйна стартаваў. І ўжо першыя старты і спробы на стадыёне РЦАП апынуліся вельмі шматабяцаючымі.

Эмоцыі

У асноўным, на іх у першы дзень спаборніцтваў на стадыёне РЦАП усё і было завязана: што на дарожках або ў сектарах, што на трыбунах. Самі па сабе такія спаборніцтвы звычайна станавіліся хай і важнай, але будзённай падзеяй у атлетыцы. Але не ў гэты год. У стартавых пратаколах амаль здарыўся аншлаг. Трыбуны таксама не пуставалі. Пры гэтым усе нават не спрабавалі хаваць эмоцыі. Самымі яркімі, мабыць, сталі ўражанні Вольгі Немагай, якая адкрывала праграму новага сезона: за іх Оле асобны дзякуй :-) Зрэшты, і астатнія не моцна адставалі, а рэзюміраваў агульны стан старшыня БФЛА Вадзім Дзевятоўскі:

- У самым пачатку, калі краіны зачынялі межы і спартыўныя комплексы, спартсмены па ўсім свеце былі вымушаны трэніравацца ў сваіх кватэрах, а спаборніцтвы былі адменены ці перанесены, я перажываў, што сезон можа апынуцца пад пагрозай. На шчасце, у Беларусі знайшлі магчымасць стварыць для нас проста выдатныя ўмовы. Пра гэта не раз казалі спартсмены, і я яшчэ раз хачу падкрэсліць: дзякуючы абранай стратэгіі дзеянняў у гэты няпросты перыяд, мы не страцілі ніводнага дня падрыхтоўкі. Ды і інфраструктура ў нас цяпер проста раскошная. У «Стайках» усё адрамантавана і прыведзена ў адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі, на стадыёне РЦАП выдатныя дарожкі і поле для кіданняў, шыкоўная база ў гарадскога цэнтра алімпійскага рэзерву, у БДУФК…

Цяпер за сезон, падобна, можна быць спакойнымі: пачатак пакладзены. І спыняцца спарстмены сапраўды не маюць намер.


Рэкорды

Пра эмацыянальны складнік і асаблівасці сёлетняга календара важна памятаць, ацэньваючы і першыя ў гэтым сезоне вынікі. З такога пункту яны выглядаюць яшчэ больш эфектна. Калі яшчэ на дэбютным старце сезона мы бачылі столькі асабістых рэкордаў? Прычым не ад моладзі, а ад тых, каго прынята адносіць да лідараў і каму складаней паляпшаць і без таго сур'ёзныя дасягненні. Давайце лічыць і здзіўляцца!

Лепшы ўласны вынік паўтарыла скакуха ў вышыню Марыя Жодзік. Для дзяўчыны гэтыя 1.86 значаць нямала. Так, у памяшканні дацягнуцца да гэтай вышыні ў яе атрымлівалася адносна нядаўна, але вось у летнім сезоне асабісты рэкорд яна ўстанавіла аж у 2017 годзе. З тых часоў на нейкі час сышла ў цень, і вось – заяўка, якая з улікам абставінаў заслугоўвае самага ўважлівага стаўлення. Таму што практычна ў сольным рэжыме паўтарыўшы асабісты рэкорд, Марыя заявіла 1.90 і была блізка да таго, каб пераадолець і гэтую вышыню. Калі атрымаецца, у Карыны Дзямідзік, аформіцца ў Беларусі яшчэ адна вельмі сур'ёзная саперніца. Фактычна, вынікі на ўзроўні 1.86 і вышэй сёння маюць чатыры спартсменкі. Нядрэнная закрутка!

Парадавалі штурхальнікі ядра. Прычым не толькі новым асабістым рэкордам Алега Тамашэвіча. 19.80 метра на першым жа турніры гэта, вядома, крута. Алегу ўдалося выйсці наперад у спрэчцы з Дзмітрыем Карпуком – у таго асабісты рэкорд 19.61. Ды і ў цяперашнім еўрапейскім рэйтынгу гэта першая дзясятка вынікаў. Але куды важней рэакцыя спартсмена. Алег, здаецца, нават знерваваўся і ўсур'ёз разлічваў ужо цяпер даслаць ядро за 20 метраў. Мяркуючы па ўсім, да такіх спробаў хлопец ужо гатовы, і для 20-гадовага хлопца гэта вельмі сур'ёзныя амбіцыі! Якія ўжо цяпер ладна псуюць настрой Аляксею Нічыпару. Тры "не заліка» – гэта нервы. І дадатковая матывацыя для спартсмена, які ўсё яшчэ мае лепшы на фоне моладзі вынік.


Уразіў Арцём Гурын. Скакуны ў даўжыню ў апошнія гады наогул радуюць. Цяпер жа бітва тут здабывае цалкам канкрэтныя рысы. Па-першае, першы старт сезона нагадаў, што ў Беларусі ёсць, як мінімум, чацвёра хлопцаў, здольных скакаць да вельмі сур'ёзных метраў. І Арцём Гурын, і Улад Булахаў, і Кірыл Соц настроены вельмі сур'ёзныя. Арцём, дэ-факта, нават адзначыўся асабістым рэкордам, ушчыльную наблізіўшыся да 8-метровай адзнакі – 7.96 метра. У мінулым годзе ў Еўропе далей ляталі ўсяго два дзясяткі чалавек. Нюанс у тым, што паказаны рэкорд Гурына афіцыйна не залічыцца – перашкодзіў занадта моцны спадарожны вецер. Але гэта толькі пакуль. Відавочна, што да такіх палётаў хлопец ужо гатовы. Роўна як і Булахаў. У таго таксама летні асабісты рэкорд. Прычым цалкам афіцыйны, без зніжкі на вецер. І таксама вельмі блізка да васьмі метраў – 7.92! Пагадзіцеся, вельмі круты пачатак для абодвух хлопцаў!

З асабістым рэкордам Святлана Парахонька. Пра дзяўчынак Віктара Мяснікова сказана ўжо столькі, што як бы не перахваліць. Але, аб'ектыўна, яны ж малайцы. Добра, Герман. Яе хуткасці даўно не сюрпрыз, хоць 12.81 у папярэднім забегу пры тым, што спартсменка фактычна перастала бегчы на фінішы, усё роўна крута. Як і фінальныя 12.73. Усяго на 0.06 секунды павальней выніку, які ў 2018 годзе прынёс ёй золата чэмпіянату Еўропы. Павальней вынікаў усяго толькі трох еўрапейскіх барерыстак па выніках мінулага сезону (Герман яго, нагадаем, завяршыла на другім радку еўрарэйтынгу з вынікам 12.70). І, дарэчы, лепшы вынік сезона-2020 у свеце (трымаем у розуме яго асаблівасці). Гаворка, нагадаю, пра першы старт лета. Так што…

Святлана Парахонька жа ўражвала яшчэ ў мінулым годзе, не перастаючы абнаўляць уласныя хуткасці і арыенціры. Мяснікоў і тады казаў, што для дзяўчыны гэта не мяжа. І вось – зноў пацвярджае гэта лічбамі. 13.09 на фоне вынікаў Герман, вядома, цьмянеюць, але ў мінулым сезоне лепшым вынікам дзяўчыны былі 13.18. Нядрэнная прыбаўка! Падобна на тое, далёка не апошняя. І, дарэчы, дадатковая матывацыя для Русланы Рашкаван. Цяпер у Парахонька асабісты рэкорд крыху хутчэй ;-)


Чаканні

Сярод удзельнкіаў і пермажцаў спаборніцтваў аказалася і група “цёмных лашадак”. Спарстменаў, якія не ўсталявалі асабістых ці якіх-небудзь іншых рэкордаў, але падаравалі падставу для аптымізму напярэдадні будучых стартаў. Віталь Парахонька, напрыклад, прымудрыўся здзівіць нават самога сябе. Да асабістага рэкорду ён, праўда, не дабраўся, але, тым не менш, здолеў паказаць репшы вынік сезона ў свеце. Так, памятаем пра сапернікаў і каранцін. Але глядзець на таблічку нейкі час будзе вельмі прыемна. Тым больш, што вынік – 13.53 – таксама нядрэнны. Гадоў тры таму пра такія цыфры Віталік нават і не марыў. Зараз выдае са старту. І зббіраееца паляпшаць.

З гэтай жа катэгорыі і вынік пераможцы ў штурханні ядра ў дзяўчын Алены Пчаляр – 18.05 метра. Аб'ектыўна яго можна смела адносіць у раздзел вышэй. Усё ж такі, асабісты рэкорд на стадыёне. І нядрэнны: прама цяпер у Еўропе больш далёкія вынікі ў гэтым сезоне маюць толькі Арыёль Донмо з Партугаліі і шведка Фані Роос. Ды і ў свеце такіх набярэцца ўсяго восем. Зразумела, што вельмі хутка іх прасунуць, але ўсё ж... Але тут яшчэ больш важна заўважыць, што штурхала Пчаляр і значна далей (праўда, зімой, у манежы). І таму нават цяпер, у сектары на стадыёне РЦАП, некалькі расстроілася ад рэкордных метраў. Далей і хацела, і магла. Што, дарэчы, наглядна паказала, выйшаўшы ў сектар ужо пасля заканчэння афіцыйных спробаў. І на гэтым фоне развагі пра намер выйсці да наступнага сезону на вынікі, якія дазваляюць казаць ужо не толькі аб удзеле ў Алімпіядзе, не выглядаюць марамі. Гэта мэта. Прычым, цалкам дасягальная.


З асабістым рэкордам фінішаваў на дыстанцыі 400 метраў і Аляксей Лазараў. Але тут увагі заслугоўваюць усе тры першыя вынікі. Калі для пераможца Аляксандра Васілеўскага выніковыя 47.19 – цалкам прагназуемыя лічбы (у мінулым годзе ў гэты час ён ужо з 47 бег), то для Лазарава і Ігара Зубко, які стаў трэцім, такія паскарэнні ў навіну. 48 секунд хлопцы разменьвалі і мінулым летам, але куды бліжэй да фінішу сезона і сваёй пікавай на той момант гатоўнасці. Цяпер – ужо на старце! Хай з пазіцыі асабістых выступленняў лічбы пакуль патрабуюць пэўнага «апгрэйду», але вось эстафета ўжо цяпер вымалёўваецца вельмі цікавая! Нават з прыцэлам на Алімпіяду.

У Андрэя Чурыла лепшы вынік прыкметна вышэй паказаных напярэдадні 2.22 метра. 2.30 ён скакаў аж у 2014 годзе. Але ж мы памятаем яго пераход у трайны і вяртанне назад. Вяртанне, падобна, цалкам апраўданае. Узімку на чэмпіянаце краіны ў памяшканнях ён узляцеў на 2.24. Зараз з першага ж старту сезона паказаў 2.22 на стадыёне. Апошні раз яму такое ўдавалася ў 2016 годзе на Алімпіядзе ў Рыа. У Токіа можа апынуцца і вышэй... Нарматыў там, праўда, залімітавы – 2.33, але, відавочна, што па рэйтынгу можна і даскочыць. Сусветны топ-30 у мінулым сезоне закрываўся на ўзроўні 2.27.


КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ