Навіны
З ЮБІЛЕЕМ, АЛЯКСАНДР РЫГОРАВІЧ ГАЛАЎНЁЎ!
24 Февраля 2021
277


Сёння, 24 лютага 2020 года, свой 70-ты дзень нараджэння святкуе Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь Галаўнёў Аляксандр Рыгоравіч. Прыміце шчырыя віншаванні з гэтай датай!

Пасля заканчэння навучання ў УА "Смаленская дзяржаўная акадэмія фізічнай культуры і спорту" ў 1977 годзе Аляксандр Рыгоравіч пачаў сваю працоўную дзейнасць у ДЮСШ Віцебскага раёна ў якасці трэнера-выкладчыка аддзялення лёгкай атлетыкі.

У 1979 годзе ён сумесна з Заслужаным трэнерам СССР Барысам Смбатавічам Хачатуранам пры адкрыцці школы-інтэрната спартыўнага профілю (пасля – Віцебскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву) стаялі ля вытокаў адкрыцця аддзялення лёгкай атлетыкі, дзе працягнулі сваю трэнерскую дзейнасць у групе спрынтарскага і бар'ернага бегу.

Шматлікія выхаванцы Аляксандра Рыгоравіча станавіліся чэмпіёнамі і прызёрамі чэмпіянатаў і першынстваў свету, Еўропы, чэмпіянатаў СССР, удзельнікамі Алімпійскіх гульняў. Найбольшых спартыўных поспехаў дасягнулі Уладзімір Будзько, Уладзімір Валадзько, Таццяна Курачкіна, Нэлі Варанкова, Яўген Міхейка, Валерый Даўкша, Алег Куст, Марына Лібоза. Ірына Хлюстава, Леанід Вяршынін, Сяргей Казлоў, Ігар Галаўнёў пасля завяршэння сваёй спартыўнай кар'еры працягваюць прафесійную дзейнасць у якасці трэнераў-выкладчыкаў вучэбна-спартыўных устаноў нашай краіны і нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы.

Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі ад усёй душы віншуе Аляксандра Рыгоравіча з 70-годдзем. Жадаем Вам моцнага здароўя, дабра і спакою, любові і гармоніі. Хай з гэтым узростам адкрыецца другое дыханне, кожны дзень будзе поўны светлай радасці і даўгавечнага шчасця! Хай пакарацца тыя вяршыні, якія яшчэ засталіся не пераадоленымі, а мэты і мары, нягледзячы ні на што, увасабляюцца ў жыццё. З юбілеем!

КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ