Навіны
З ЮБІЛЕЕМ, УЛАДЗІМІР АЛЯКСАНДРАВІЧ ГАНЧАРЭНКА!
22 Апреля 2021
201


Сёння сваё 75-годдзе святкуе Заслужаны трэнер БССР Уладзімір Аляксандравіч Ганчарэнка. Прыміце шчырыя словы віншавання ў гэты дзень!

Уладзімір Ганчарэнка нарадзіўся ў Мазыры 22 красавіка 1946 года. У падлеткавым узросце займаўся гімнастыкай, футболам, фехтаваннем, бегаў кросы. Вучачыся ў Мінску ў Політэхнічным інстытуце на другім курсе пад кіраўніцтвам Эдуарда Гаравога ўзяў у рукі шаст, і праз паўтара года пасля пачатку заняткаў выканаў нарматыў майстра спорту, пераадолеўшы на алюмініевым шасце вышыню 4.40. Сваю спартыўную кар'еру Уладзімір Аляксандравіч скончыў з лепшым вынікам 4.70.

Пасля смерці Уладзіміра Булатава, які з'яўляўся для яго настаўнікам і галоўным прыкладам, пакляўся працягнуць яго справу. Так і пачаў трэніраваць. Адзін з яго вучняў-рэкардсмен Беларусі, рэкардсмен Аўстраліі і Акіяніі, чэмпіён свету ў скачку з шастом Дзмітрый Маркаў. Многія яго выхаванцы станавіліся пераможцамі і прызёрамі рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтваў. Па гэты дзень Уладзімір Аляксандравіч працягвае прысвячаць сябе трэнерскай працы, выхоўваць здаровую моладзь і дзеліцца назапашаным вопытам з калегамі і сваімі падапечнымі.

Грамадскае аб'яднанне "Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі" ад усяго сэрца віншуе Уладзіміра Аляксандравіча са знамянальнай датай! Жадаем Вам моцнага здароўя, бадзёрасці і дабрабыту, доўгіх гадоў жыцця і выдатнага настрою. Хай кожны новы дзень радуе перспектывамі і незвычайнымі адкрыццямі, а аптымізм і цікавасць да жыцця не вычэрпваюцца! З юбілеем!

КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ